Со́ладзі[1] — глебы стэпаў, лесастэпаў і паўпустынь. Утвараюцца пераважна з саланцоў пры іх пераўвільгатненні і рассаленні[1].

Фарміруюцца ў паніжэннях з неглыбокім заляганнем грунтавых вод пад вільготнымі лугамі, балотамі, бярозавымі і асінавымі калкамі па ўмовах прамыўнога рэжыму, які вядзе да разбурэння калоідаў верхняга гарызонту, памяншэння ў іх колкасці 2—3-валентных металаў (пераважна жалеза і марганцу) і павелічэння колькасці крэменязёму. Развіваецца верхні элювіяльны асаладзелы гарызонт на глыбіні 5—20[1] см. Соладзям уласціва слабакіслая рэакцыя гумусавага гарызонту з утрыманнем 2—8 % гумусу[1], глыбокае пранікненне гумусу ў гарызонты і агляенне глебы.

Соладзі сустракаюцца плямамі ў Заходняй Сібіры, у паўночнай і цэнтральнай частках Казахстана, у ЗША, Аўстраліі.

Урадлівасць соладзяў невялікая. Яны выкарыстоўваюцца пад сенажаці і пашы.

Зноскі

Літаратура правіць