Сольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Со́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Солы.

Сольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Солы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 549
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета[1], 27 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Снігянскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года з часткі сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Крапіўна, Кушляны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі і Шчопаны) утвораны Кушлянскі сельсавет[3]. 17 лістапада 1986 года ў склад Каранёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Беразнякі, Васюкі, Гавуці і Лубянка)[4]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3549 чалавек[6], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.