Сонечны ўдар — пераграванне арганізма ў выніку прамога дзеяння сонечных прамянёў на галаву. Адрозніваецца ад агульнага перагравання арганізма — цеплавога ўдару. Вылучаюць 3 ступені сонечнага ўдару: лёгкая, сярэдняя, цяжкая. Сімптомы: галаўны боль, моташнасць, ірвота, тэмпература цела да 42° і вышэй, часты пульс і дыханне, вялікая страта вады, солей, парушэнне функцый нырак, страта прытомнасці, сутаргі. Лячэнне: ахалоджванне цела, цень, удыханне кіслароду, медыкаментознае.

Літаратура правіць