Со́ус (ад фр.: sauce — падліўка) ці падліўка — вадкая заправа да асноўнай стравы і/ці гарніру. Соусы надаюць больш сакавітую кансістэнцыю стравам і павялічваюць іх каларыйнасць. Шматлікія соусы ўтрымліваюць спецыі і смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы стрававання; яркая афарбоўка соусаў выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы.

Чатыры розныя соусы

Соусы не толькі падаюць да гатовых страў, але і выкарыстоўваюць падчас іх падрыхтоўкі: шматлікія прадукты смажаць у соусе ці запякаюць пад соусам. Спецыялізаваны сасуд для захоўвання соусаў завецца соуснік.

Шырока распаўсюджаныя соусы: кетчуп, маянэз, соевы соус, беарнскі соус, бешамель, ткемалі, сацэбелі, сальса, рыбны соус, часныковы соус, грыбны соус, тартар, Тысяча астравоў.

Уласна слова соус узыходзіць да лац.: salsus — «пасолены» (пар. «сальса»)[1]. Да эпохі антычнага Рыма адносіцца і адзін з першых агульнавядомых соусаў — гарум.

Зноскі

  1. Sarah R. Labensky, Alan M. Hause. On cooking: a textbook of culinary funamentals. — 2. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — С. 193. — 1158 с. — ISBN 0138626405.

Літаратура правіць

  • Sarah R. Labensky, Alan M. Hause. On cooking: a textbook of culinary funamentals. — Second Edition. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — 1158 p. — ISBN 0138626405.

Спасылкі правіць