Спадарожнікі Плутона

У наш час у Плутона вядома тры спадарожніка: вялікі спадарожнік Харон, а таксама два малых спадарожніка Гідра і Нікс.

Плутон і яго спадарожнікі

Харон правіць

Харон быў адкрыты ў 1978 годзе. Яго дыяметр складае каля 1200 км, што толькі ў два разы менш за дыяметр Плутона. Памеры Плутона і Харона атрымалася вызначыць даволі дакладна дзякуючы таму, што Харон праходзіў перад дыскам Плутона і стала магчымым зрабіць адпаведныя разлікі на аснове змен бляску сістэмы Плутон-Харон. У выніку адкрыцця Харона была ўдакладнена маса Плутона, якая апынулася меншай за чаканую. Плутон і Харон круцяцца сінхронна, гэта значыць заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным бокам.

Барыцэнтр сістэмы Плутон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плутона, таму некаторыя астраномы лічаць Плутон і Харон падвойнай планетай (падвойнай планетнай сістэмай).

Паводле праекта Рэзалюцыі 5 XXVI Генеральнай асамблеі МАС (2006) Харону (нароўні з Цэрэрай і Эрыдай) меркавалася прысвоіць статус планеты. У нататках да праекта рэзалюцыі зазначалася, што ў такім разе Плутон—Харон будзе лічыцца падвойнай планетай.[1] Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэнне: было ўведзена паняцце карлікавая планета. Да гэтага новага класа аб'ектаў былі аднесены Плутон, Цэрэра і Эрыда (раней аб'ект 2003 UB313). Харон не быў уключаны ў лік карлікавых планет.[2]

Гідра і Нікс правіць

Два знешнія спадарожнікі, якія атрымалі назвы Гідра (былы S/2005 P1) і Нікс (былы S/2005 P2), былі адкрыты ў выніку паўторнага аналізу фатаграфій Хабла, зробленых у маі 2005 года. Пра адкрыццё было абвешчана ў кастрычніку 2005. Паколькі альбеда спадарожнікаў невядома, складана вызначыць іх памеры. Калі лічыць альбеда спадарожнікаў роўным паказчыку Харона, то іх дыяметры ацэньваюцца 125 км і 140 км (але магчымая памылка ў два разы). Радыус арбіты меншага спадарожніка — 49 тыс. км, гэта значыць ён знаходзіцца ў 2,5 разу далей ад Плутона, чым Харон. Іншы спадарожнік рухаецца па арбіце радыусам 65 тыс. км.

Калі ў Плутона і ёсць яшчэ іншыя спадарожнікі, то іх памеры не перавышаюць 20 км.

Харон і два спадарожнікі знаходзяцца ў арбітальным рэзанансе; за той час, калі Гідра здзяйсняе адзін абарот, Нікс — дакладна два, а Харон — тры.

Наяўнасць у Плутона двух невялікіх спадарожнікаў уяўляе сабою загадку, бо незразумела, як яны маглі скандэнсавацца блізка ад масіўнага Харона. Кругавы характар іх арбіт гаворыць пра малаімавернасць выпадковага захопу гэтых целаў прыцягненнем Плутона. Група астраномаў, якія адкрылі ў 2005 годзе новыя спадарожнікі, выказалі гіпотэзу, што Харон і два спадарожнікі Плутона ўзніклі адначасова ў выніку магутнага сутыкнення. Навукоўцы не выключаюць, што Плутон можа мець і кольца — вынік таго ж сутыкнення.

Найменне Дыяметр (км) Маса (?1021 кг) Вялікая
паўвось (км)
Перыяд абароту (дзён) Эксцэнтрысітэт Вугал нахілу
(да экватара Плутона)
Адкрыты
Плутон 2306 ± 20 13.05 ± 0.07 2390 6.387230 0 1930
Плутон I Харон 1212 ± 3 1.52 ± 0.06 19 571 ± 4 6.387230 0 (0.000 % ± 0,007 %) 0.00° ± 0,014° 1978
Плутон II Нікс 45 ? < 0.002 48 675 ± 120 24.856 ± 0.001 ~0 (0.2 % ± 0,2 %) 0.04° ± 0,22° 2005
Плутон III Гідра 45-60 ? < 0.002 64 780 ± 90 38.206 ± 0.001 0.5 % ± 0,1 % 0.22° ± 0,12° 2005

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008.
  2. IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2007.

Спасылкі правіць