Спартак Васілевіч Мішулін

Спартак Васілевіч Мішулін (22.10. 1926, Масква — 17.7.2005) — расійскі акцёр. Народны артыст Расіі (1981).

Спартак Васілевіч Мішулін
руск.: Спартак Васильевич Мишулин
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1926(1926-10-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2005(2005-07-17) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Karina Mishulina[d]
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1960
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
IMDb ID 0592806

Біяграфія правіць

Скончыў тэатральную студыю пры Калінінскім абласным драматычным тэатры (1950). З 1949 у Калінінскім, Омскім тэатрах, з 1961 у Маскоўскім тэатры сатыры.

Камедыйны акцёр. Яго мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, эмацыянальная выразнасць, тэмперамент, дакладны адбор выразных сродкаў выявіліся ў ролях: Скаромны («Таблетка пад язык» А. Макаёнка), Астап Бендэр («Дванаццаць крэслаў» паводле І. Ільфа і Я. Пятрова), Скапэн («Хітрыкі Скапана» Мальера), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Стары («Шчаслівая падзея» С. Мрожака), Хлынаў («Гарачае сэрца» Астроўскага), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава), Калабушкін («Самазабойца» М. Эрдмана), Карлсан («Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно: «Белае сонца пустыні» (1970), «Канец начнога злодзея», «Уласнасць рэспублікі» (абодва 1972), «Добра сядзім!» (1986), «Вярбоўшчык» (1991), «Бедная Саша» (1997) і інш. Выступаў і як рэжысёр.

Фільмаграфія правіць

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Дзяржаўная прэмія Расіі (1998)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Spartak Mišulin // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура правіць