Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў)

праваслаўная царква ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Беларусі

Спа́са-Праабражэ́нская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на могілках.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
54°01′24,10″ пн. ш. 31°44′23,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Мсціслаўскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 2-я пал. XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000513шыфр 513Г000513
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. У 2007 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце храма пануе надбудаваная над прытворам чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з вежачкай. Макаўкай завершаны чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаны чатырохслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць