Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік дойлідства готыкі і рэнесансу. Знаходзіцца на захад ад вёскі Шумакі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, на правым беразе р. Лясная. Помнік рэспубліканскага значэння.

Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
52°09′27″ пн. ш. 23°31′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шумакі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс
Дата пабудовы 1609 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000128шыфр 112Г000128
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле падання пабудавана як прысядзібная царква князя I. Шуйскага з цэглы раскіданага палаца Радзівіла, які прайграў яго ў карты ў 1609 годзе.

Архітэктура правіць

 
Царква з боку Шумакоў

Невялікі кампактны мураваны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, які спалучаецца з масіўнай паўкруглай апсідай, агульны 2-схільны дах над якой пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у канічнае пакрыццё. Па цэнтры даху ўзвышаецца купалок на драўляным 8-гранным барабане. Вытанчаную пластыку фасадам надаюць шырокія лапаткі ў прасценках стральчатых аконных праемаў, прафіляваны і крапаваны паддахавы карніз, што сведчыць аб уплыве ранняга барока. Аконны праём апсіды запоўнены каляровым вітражом у выглядзе крыжа. Уваход арганізаваны праз прыбудаваны пазней нізкі прытвор пад 2-схільным дахам.

Прастора малітоўнай залы перакрыта цыліндрычным з распалубкамі скляпеннем, сцены крапаваны лапаткамі, адпаведнымі вонкавым.

Інтэр’ер правіць

 
Царскія вароты

Інтэр’ер упрыгожаны іканастасам 18 стагоддзя з разнымі ў стылі барока царскімі варотамі. У царкве можна ўбачыць абразы «Пакроў Багародзіцы» (1751) і «Віленскія мучанікі» (19 ст.).

Званіца правіць

 
Званіца

Званіца першапачаткова ўзвышалася над прытворам і па форме нагадвала гранёны барабан. Пазней разабрана, замест яе на царкоўным двары была пабудавана простая і зграбная драўляная званіца, вырашаная ў традыцыях народнага дойлідства (перабудавана ў 1930-я гады).

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць