Споры (возера)

возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці

Спо́ры[2] — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.

Споры
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,4[1] м
Даўжыня 1,45 км
Шырыня 0,84 км
Плошча 0,7 км²
Аб’ём 0,00338 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,89 км
Найбольшая глыбіня 20,8 м
Сярэдняя глыбіня 4,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,32 ‰
Празрыстасць 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 48 км²
Упадаюць рака Спорыца, ручаі
Выцякаюць рака Спорыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Споры (Беларусь)
Споры
Споры
Споры (Віцебская вобласць)
Споры
Споры
Map

Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера 20,8 м, сярэдняя 4,2 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору 48 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 метраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі размяшчаецца востраў, плошча якога складае 0,015 км². У возеры ёсць 3 вялікія затокі. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пакрытыя хмызняком, месцамі зліваюцца з схіламі катлавіны. Месцамі вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—8 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае. Упадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі (Малыя Споры) ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, сом, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць