Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі (2021)

Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі

Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі была здзейснена 25 лютага 2021 года на чале з начальнікам Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі О. Гаспарянам супраць прэм'ер-міністра Арменіі Н. Пашыняна і яго ўрада.

Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі
Дата 25 лютага 2021 — 28 сакавіка 2021
Месца Сцяг Арменіі Арменія
Прычына Параза ў вайне ў Нагорным Карабаху і пратэсты 2020—2021 гадоў
Праціўнікі
Сцяг Арменіі Урад Арменіі Узброеныя сілы Арменіі
Камандуючыя
Сцяг Арменіі Нікол Пашынян (прэм'ер-міністр) Онік Гаспарян (начальнік ГШ Узброенных сіл Арменіі)

Перадгіторыя правіць

Восенню 2020 года адбываецца чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху, дзе Арменія і непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка пацярпелі ваеннае паражэнне ад Азербайджана. Паводле заключаных па выніках канфлікту пагаднення, НКР страціла Агдамскі, Газахскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны, якія вярнуліся ў склад Азербайджана. У самой Арменіі значная частка грамадзян была незадаволеная саступкамі на карысць азербайджанскага боку, і ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Пратэстуючыя патрабавалі анулявання падпісанага пагаднення і адстаўкі дзеючага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна[1]

Падзеі правіць

Увечары 24 лютага 2021 года прэм’еер-міністр Нікол Пашынян звольніў намесніка кіраўніка Генштаба Тырана Хачатрана. Апошні дазволіў сабе не пагадзіцца з прэм‘ерам датычна эфектыўнасці расійскіх ракетных комплексаў «Іскандэр», якія ёсць на ўзбраенні армянскай арміі. Сам Пашынян у інтэрв’ю 1in.am заявіў, што падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху восенню 2020 года «Іскандэры», якія былі ў Арменіі, «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%». Саму дыскусію пачаў былы прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, пры якім Ерэван і атрымаў «Іскандэры». У адным з інтэрв'ю экс-кіраўнік дзяржавы заявіў, што здзіўлены тым фактам, што войска не выкарыстоўвала «Іскандэры» ўжо на трэці дзень канфлікту ў Нагорным Карабаху[2][К 1].

У гэты ж час генеральны штаб выказаў рашучы пратэст звальненню Хачатрана. 25 лютага начальнік Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі Онік Гаспарян агучыў заяву, якую падпісалі яшчэ 40 вышэйшых службовых асоб, што прэм’ер-міністр Пашынян і яго ўрад «больш не могуць прымаць правільныя рашэнні ў гэты фатальны для армянскага народа момант крызісу». У гэта жа дзень, у Ерэване, прайшлі мітынгі як ў падтрымку перавароту, так і ў падтрымку дзеючага ўрада Н. Пашыняна. Сам прэм'ер-міністр Нікол Пашынян назваў заяву спробай дзяржаўнага перавароту, і заклікаў сваіх саюзнікаў падтрымаць яго. Некаторыя апазіцыйныя партыі краіны падтрымалі вайскоўцаў і таксама запатрабавалі адстаўкі ўрада[3].

Рэакцыя правіць

Каментарыі правіць

  1. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі выказала меркаванне, што Пашыняна маглі ўвесці ў зман. У ваенным ведамстве заявілі, што «Іскандэры» падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху не ўжываліся, а ўвесь боезапас захоўваўся на складах армянскай арміі.

Зноскі

  1. "Он предатель!" Армянская оппозиция о властях, миротворцах и Карабахе. ria.ru. РИА Новости (13 лістапада 2020).
  2. Политический кризис в Армении. Главное
  3. Пашинян заявил о попытке военного переворота в Армении
  4. Son dakika... Ermenistan'daki olaylara ilişkin Aliyev'den açıklama (тур.). CNN Türk (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.
  5. Химшиашвили, Полина, Калюков, Евгений. В Кремле заявили о тревоге из-за событий в Армении (руск.). РБК (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.
  6. Staff. Turkey condemns 'coup attempt' in Armenia (англ.). Reuters (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.