Спікер

старшыня парламента ці адной з яе палаташ

Спікер (англ.: Speaker, літаральна — прамоўца) — старшыня палаты парламента. Дадзены тэрмін шырока распаўсюджаны ў палітычным лексіконе, але афіцыйна ўжываецца толькі ў англамоўных краінах. Упершыню пасада старшыні парламента была ўведзена ў 1377 у Палаце абшчын, першым спікерам якой стаў Томас Хангерфорд (Thomas Hungerford).

Асноўныя функцыі спікера парламента — арганізацыя пасяджэнняў Парламента, захаванне рэгламенту. У шэрагу краін у выпадку з'яўлення вакансіі пасады прэзідэнта часова выконвае абавязкі прэзідэнта менавіта спікер парламента.

У ЗША спікер Кангрэса з'яўляецца трэцяй па палітычным рангу асобай у дзяржаве. У выпадку крытычнай або крызыснай сітуацыі ён можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы прэзідэнта ў выпадку адмовы або немагчымасці дзвюх першых асоб — прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць