Спірагі́ра[1] (Spirogyra) — род ніткаватых зялёных водарасцей сямейства зігнемавых.

Спірагіра

Спірагіра (павелічэнне 40x)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spirogyra Link, 1820

Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6996
NCBI  3179
EOL  11681
FW  284795

Апісанне правіць

Клеткі талома спірагіры выцягнуты ў даўжыню, маюць клетачную сценку з цэлюлозы і моцна аслізнены. У цытаплазме размешчаны адзін або некалькі перыферыйных хларапластаў у выглядзе спіральна закручанай стужкі. Рост ніці ў даўжыню адбываецца дзякуючы дзяленню клетак талома.

Арэал правіць

Адрозніваецца каля 340 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў прэсных водах, на вільготнай глебе, мокрых скалах, паблізу гарачых і мінеральных крыніц. На Беларусі адзначаны 8 відаў: спірагіра бліскучая (Spirogyra nitida), спірагіра зменлівая (Spirogyra varians), спірагіра пагарджаная, спірагіра рачная (Spirogyra fluviatilis), спірагіра тоўстая (Spirogyra crassa) і інш.

Экалогія правіць

 
«Ціна» са спірагіры ў вадаёме

Ніткі даўжынёй 8—10 см, негалінастыя, плаваюць свабодна або прымацаваныя да субстрату рызоідамі, часта ўтвараюць «ціну». Ніткі складаюцца з аднаго рада клетак, якія маюць цэлюлозную абалонку, абкружаную сліззю. Клеткі даўжынёй 4—200 мкм, цыліндрычныя, доўгія, або аднолькавай даўжыні і шырыні. Папярочныя сценкі гладкія, лінзападобныя або складкаватыя. Хларапласт перыферыйны, у выглядзе закручаных стужак (ад 1 да 16), з шматлікімі пірэноідамі. Ядро цэнтральнае з добра прыкметнымі ядзеркамі. Запасныя пажыўныя рэчывы спірагіры — крухмал і алей.

Размнажэнне правіць

Нітка расце ў выніку папярочнага дзялення клетак. Размнажаецца спірагіра вегетатыўным і палавым спосабамі. Вегетатыўнае размнажэнне адбываецца пры разрыве ніці на часткі. Кожная частка пры спрыяльных умовах можа развіцца ў новую ніць. Палавы працэс у спірагіры — кан’югацыя. Пры гэтым зліваецца змесціва звычайных клетак. Для перацякання цытаплазмы паміж клеткамі ўзнікае спецыяльны канал. У выніку палавога працэсу ўтвараецца зігота. Пасля перыяду спакою яна прарастае ў новую ніць спірагіры. Такім чынам, спірагіра не мае ні гаметафіта, ні спарафіта, а значыць — і чаргавання пакаленняў.

Зноскі

Літаратура правіць