Спіральная антэна

Спіра́льная антэна[1] — дыяпазонная антэна бягучай хвалі ў выглядзе цыліндрычнай, канічнай або плоскай спіралі.

Антэна назірання за спадарожнікамі

Памеры спіральнай антэны разлічваюцца такім чынам, каб забяспечыць выпраменьванне з кругавой або эліптычнай палярызацыяй і патрэбны напрамак дыяграмы накіраванасці.

Спіральныя антэны выкарыстоўваюцца самастойна і ў якасці апрамяняльнікаў люстравых і лінзавых антэн і элементаў фазіраваных антэнных рашотак у дэцыметровым і сантыметровым дыяпазонах хваль.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць