Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджанскай Рэспубліцы значацца 2 наймення (на 2011 год), гэта складае 0,2 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). Абодва аб'екта ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, па стане на 2011 год, 10 аб'ектаў на тэрыторыі Азербайджана знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Азербайджанская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 снежня 1993 года[2]. Першы аб'ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана быў занесены ў спіс у 2000 годзе на 24-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс правіць

У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1     Крэпасны горад Баку з палацам Шырваншахаў і Дзявочай вежай
(азерб.: İçəri şəhər / Şirvanşahlar sarayı / Qız Qalası)
Горад рэспубліканскага падпарадкавання: Баку
Раён: Сабаілскі
Эканамічны раён: Апшэронскі
XIIXV стагоддзі 2000 958 iv
2    Габустанскі культурны ландшафт з наскальнымі малюнкамі
(азерб.: Qobustan Dövlət Tarix və Bədii Qoruğu)
Найбліжэйшы горад: Баку
Раён: Апшэронскі
Эканамічны раён: Апшэронскі
Мезаліт 2007 1076 iii

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Center. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 верасня 2011.
  2. The States Parties - Azerbaijan. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 верасня 2011.

Спасылкі правіць