Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія значыцца 39 найменняў (на 2014), гэта складае 4,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 36 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 11 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а астатнія 3 аб'екты ўключаны па прыродных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 7 аб'ектаў на тэрыторыі Германіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Федэратыўная Рэспубліка Германія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 жніўня 1976 года[2]. Германская Дэмакратычная Рэспубліка, якая да 1990 года з'яўлялася незалежнай дзяржавай, таксама ратыфікавала канвенцыю 12 снежня 1988, аднак ніводнага аб'екта, размешчанага на яе тэрыторыі ў спіс унесена не было. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі ФРГ быў занесены ў спіс у 1978 годзе на 2-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс правіць

У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Ахенскі сабор
(ням.: Aachener Dom)
Горад: Ахен
Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія
VIIIIX стагоддзі 1978 3 i, ii, iv, vi
2   Шпаерскі сабор
(ням.: Dom zu Speyer)
Горад: Шпаер
Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц
XI стагоддзе 1981 168 ii
3   Рэзідэнцыя біскупа з паркам і палацавай плошчай у горадзе Вюрцбург
(ням.: Würzburger Residenz mit Hofgarten und Residenzplatz)
Горад: Вюрцбург
Федэральная зямля: Баварыя
XVIII стагоддзе 1981 169 i, iv
4   Паломніцкая царква ў Вісе
(ням.: Wallfahrtskirche auf der Wies)
Вёска: Віс
Камуна: Штайнгадэн
Федэральная зямля: Баварыя
XVIII стагоддзе 1983 271 i, iii
5   Палац Аўгустусбург і паляўнічы замак Фалькенлуст у горадзе Бруль
(ням.: Schlösser Augustusburg und Falkenlust in Brühl)
Горад: Бруль
Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія
XVIII стагоддзе 1984 288 ii, iv
6   Кафедральны сабор Св. Марыі і царква Св. Міхаіла ў горадзе Гільдэсгайм
(ням.: Dom St. Mariae und Michaeliskirche in Hildesheim)
Горад: Гільдэсгайм
Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія
XI стагоддзе 1985 187 i, ii, iii
7   Славутасці горада Трыр:
(ням.: Römische Baudenkmäler, Dom und Liebfrauenkirche in Trier)
* Порта Нігра
* Лібфраўэнкірхэ
* Амфітэатр
* Імператарскія тэрмы
* Базіліка Канстанціна
* Тэрмы Барбары
* Рымскі мост
* Ігельская калона
* Трырскі сабор
Горад: Трыр
Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц
IIII стагоддзі 1986 367 i, iii, iv, vi
8   Ганзейскі горад Любек
(ням.: Historische Hansestadt Lübeck)
Горад: Любек
Федэральная зямля: Шлезвіг-Гольштэйн
XVXVI стагоддзі 1987 272 iv
9   Палацы і паркі Патсдама і Берліна
(ням.: Schlösser und Gärten von Potsdam und Berlin)
Гарады: Патсдам і Берлін
Федэральныя землі: Брандэнбург і Берлін
17301916 1990, 1992, 1999 532 i, ii, iv
10   Манастыр і надбрамная капэла ў горадзе Лорш
(ням.: Abtei und Altenmünster des Klosters Lorsch)
Горад: Лорш
Федэральная зямля: Гесэн
VIIIIX стагоддзі 1991 515 iii, iv
11   Старадаўнія рудні Рамельсберга, гістарычны горад Гослар і Водазаборныя збудаванні ў вярхоўях Гарца
(ням.: Bergwerk Rammelsberg und die Altstadt von Goslar)
Горад: Гослар
Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія
XVXIX стагоддзі 1992 623 i, iv
12   Горад Бамберг
(ням.: Altstädte von Bamberg)
Горад: Бамберг
Федэральная зямля: Баварыя
XIIXVIII стагоддзі 1993 624 ii, iv
13   Манастырскі комплекс Маўльбран
(ням.: Zisterzienserabtei Kloster Maulbronn)
Горад: Маўльбран
Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг
XII стагоддзе 1993 546 ii, iv
14   Калегіяцкая царква, замак і Стары горад у Кведлінбургу
(ням.: Stiftskirche und Altstadt Quedlinburg)
Горад: Кведлінбург
Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт
1994 535 iv
15   Жалезаапрацоўчы завод у горадзе Фёльклінген
(ням.: Eisenhütte in Völklingen)
Горад: Фёльклінген
Федэральная зямля: Саар
XIXXX стагоддзі 1994 687 ii, iv
16   Выкапнёвыя знаходкі ў кар'еры Месель
(ням.: Grube Messel)
Раён: Дармштат-Дыбург
Федэральная зямля: Гесэн
57—36 млн гадоў да н.э. 1995 720 viii
17   Кёльнскі сабор
(ням.: Kölner Dom)[3]
Горад: Кёльн
Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія
XIIIXIX стагоддзі 1996 292 i, ii, iv
18   Помнікі архітэктурнай школы Баўхаўз у гарадах Веймар і Дэсау
(ням.: Bauhaus-Stätten: Bauhaus Dessau, Kunstschule und Kunstgewerbeschule Weimar, Musterhaus Am Horn)
Горад: Веймар і Дэсау
Федэральная зямля: Цюрынгія і Саксонія-Анхальт
XX стагоддзе 1996 729 ii, iv, vi
19   Памятныя месцы Лютэра ў гарадах Айслебен і Вітэнберг
(ням.: Lutherstädte Eisleben und Wittenberg)
Горад: Айслебен і Вітэнберг
Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт
XVXVI стагоддзі 1996 783 iv, vi
20   «Класічны Веймар»
(ням.: Klassisches Weimar)
Горад: Веймар
Федэральная зямля: Цюрынгія
XVIIIXIX стагоддзі 1998 846 iii, vi
21   Музейны востраў у Берліне
(ням.: Museumsinsel in Berlin)
Горад: Берлін
Федэральная зямля: Берлін
XIXXX стагоддзі 1999 896 ii, iv
22   Замак Вартбург
(ням.: Wartburg bei Eisenach)
Горад: Эйзенах
Федэральная зямля: Цюрынгія
XI стагоддзе 1999 897 iii, vi
23   Паркавае каралеўства Дэсау-Верліц
(ням.: Dessau-Wörlitzer Gartenreich)
Горад: Дэсау і Вёрліц
Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт
XVIII стагоддзе 2000 534 ii, iv
24   Манастырскі востраў Райхенау
(ням.: Klosterinsel Reichenau im Bodensee)
Востраў на Бодэнскім возеры
Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг
VIIIXI стагоддзі 2000 974 iii, iv, vi
25   Старая вугальная шахта Цольферайн
(ням.: Zeche Zollverein und Kokerei Zollverein)
Горад: Эсэн
Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія
XX стагоддзе 2001 975 ii, iii
26   Даліна Сярэдняга Рэйна
(ням.: Kulturlandschaft Oberes Mittelrheintal zwischen Bingen/Rüdesheim und Koblenz)
Участак даліны сярэдняга Рэйна даўжынёй 65 км паміж гарадамі Бінген-на-Рэйне і Кобленц
Федэральная зямля: Рэйнланд-Пфальц
2002 1066 ii, iv, v
27   Гістарычныя цэнтры гарадоў Вісмар і Штральзунд
(ням.: Die historischen Altstädte Stralsund und Wismar)
Горад: Вісмар і Штральзунд
Федэральная зямля: Мекленбург — Пярэдняя Памеранія
XIVXVIII стагоддзі 2002 1067 ii, iv
28   Брэменская ратуша і статуя Раланда на Рыначнай плошчы
(ням.: Bremer Rathaus und Bremer Roland)
Горад: Брэмен
Федэральная зямля: Брэмен
XV стагоддзе 2004 1087 iii, iv, vi
29   Парк Мускау / Парк Музакоўскі
(ням.: Fürst-Pückler-Park Bad Muskau)
Найбліжэйшы горад: Бад-Мускау
Федэральная зямля: Свабодная дзяржава Саксонія
(Сумесна з Польшчай  )
XIX стагоддзе 2004 1127 i, iv
30   Умацаваныя межы Рымскай імперыі
(ням.: Obergermanisch-Rätischer Limes)
Участак даўжынёй 550 км, які ідзе з паўночнага захаду Германіі да Дуная на паўднёвым усходзе
(Сумесна з Вялікабрытаніяй  )
II стагоддзе 1987, 2005 430 i, ii, iii, iv, vi
31   Стары горад у Рэгенсбургу, уключаючы раён Штатамгоф
(ням.: Altstädte von Regensburg)
Горад: Рэгенсбург
Федэральная зямля: Баварыя
XIXIII стагоддзі 2006 1155 ii, iii, iv
32   Берлінскія жылыя комплексы эпохі мадэрнізму
(ням.: Siedlungen der Berliner Moderne)
* Хуфайзен
* Фалькенберг
* Шылерпарк
* комплекс Карла Легіна
* Белы горад
Горад: Берлін XX стагоддзе 2008 1239 ii, iv
33   Ватавае мора
(ням.: Wattenmeer der Nordsee)
Федэральныя землі: Ніжняя Саксонія, Шлезвіг-Гольштэйн
(Сумесна з Нідэрландамі  , Даніяй  )
2009, 2014 1314 viii, ix, x
34   Некранутыя букавыя лясы Карпат і рэліктавыя букавыя лясы Германіі
(ням.: Urwaldartige Buchenwälder Deutschlands)
Федэральныя землі: Брандэнбург, Гесэн, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Цюрынгія
(Сумесна з Славакіяй  , Украінай  )
2007
пашыраны ў 2011
1133 ix
35   Фабрыка Фагус
(ням.: Fagus-Werk in Alfeld)
Горад: Альфёльд
Федэральная зямля: Ніжняя Саксонія
19111914 2011 1368 ii, iv
36   Дагістарычнае палевае жыллё ў наваколлях Альпаў
(ням.: Prähistorische Pfahlbauten um die Alpen)
(18 пунктаў)
Федэральныя землі: Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг
(Сумесна з Францыяй  , Швейцарыяй  , Аўстрыяй  , Італіяй  , Славеніяй  )
V — I тысячагоддзе да н.э. 2011 1363 iii, v
37   Маркграфскі оперны тэатр
(ням.: Markgräfliches Opernhaus in Bayreuth)
Горад: Байрайт
Федэральная зямля: Баварыя
17441748 2012 1379 i, iv
38   Горны парк Вільгельмсхёэ
(ням.: Bergpark Wilhelmshöhe)
Горад: Касель
Федэральная зямля: Гесэн
16961866 2013 1413 iii, vi
39   Абацтва Корвей
(ням.: Abtei und Schloss Corvey)
Горад: Хёкстэр
Федэральная зямля: Паўночны Рэйн — Вестфалія
822 2014 1447 ii, iii, iv

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі

Выключаныя са спісу аб'екты правіць

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Гады ў спісе Крытэрыі
1   Даліна Эльбы ў Дрэздэна
(уключаючы цэнтр Дрэздэна)
(ням.: Dresdner Elbtal) [4]
Горад: Дрэздэн
Федэральная зямля: Саксонія
20042009 1156 ii, iii, iv, v

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Германіі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1   Старадаўні комплекс пакгаўзаў Шпайхерштат і будынак Чыліхаус у Гамбургу
(ням.: Speicherstadt und Chilehaus mit dem Kontorhausviertel in Hamburg)
Горад: Гамбург 18831928
19221924
1999 1367 i, iii, iv
2   Будынкі Фонду Франке ў Гале
(ням.: Franckesche Stiftungen in Halle an der Saale)
Горад: Гале
Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт
16951748 1999 1368 iii, iv, vi
3   Наўмбургскі сабор і ландшафты рэк Зале і Унструт
(ням.: Naumburger Dom und die Landschaften entlang der Saale und der Unstrut)
Горад: Наўмбург
Федэральная зямля: Саксонія-Анхальт
12131260 1999 1369 i, iii, iv
4   Горадабудаўнічыя і архітэктурныя працы Ле Карбюзье
(ням.: Das architektonische Werk Le Corbusiers)
Горад: Штутгарт
Федэральная зямля: Бадэн-Вюртэмберг
1927 2007 5118 i, ii, vi
5    Памятныя месцы і артэфакты эпохі вікінгаў
(ням.: Danewerk/Haithabu)
* Даневірке
* Хедэбю
Федэральная зямля: Шлезвіг-Гольштэйн З VII стагоддзя 2011 5591 iii
6   Культурны ландшафт горных промыслаў у Рудных горах
(ням.: Mining Kulturlandschaft Erzgebirge)
Федэральная зямля: Свабодная дзяржава Саксонія З XVI стагоддзя 2012 5776 ii, iii, iv, v, vi
7    Знакамітыя бальнеялагічныя курорты Еўропы
(ням.: Baden-Baden/Bad Kissingen/Bad Ems/Bad Homburg vor der Höhe/Wiesbaden/Bad Pyrmont)
* Бадэн-Бадэн
* Бад-Кісінген
* Бад-Эмс
* Бад-Хомбург
* Вісбадэн
* Бад-Пірмант
Федэральныя землі: Бадэн-Вюртэмберг, Баварыя, Рэйнланд-Пфальц, Гесэн, Ніжняя Саксонія З XIX стагоддзя 2014 5934 ii, iii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 6 снежня 2010.
  2. The States Parties - Germany. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 6 снежня 2010.
  3. У перыяд з 2004 па 2006 год знаходзіўся ў спісе Сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, але быў выключаны з яго з прычыны адмовы ўлад ад вышыннай забудовы ў раёне сабора. Гл. Cologne Cathedral (Germany) ... removed from List of World Heritage in Danger (англ.). UNESCO World Heritage Centre (10 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 28.12.2009.
  4. Аб'ект выключаны па прычыне будаўніцтва моста Вальдшлёсхенбруке праз Эльбу. Гл. Dresden is deleted from UNESCO’s World Heritage List (англ.). UNESCO World Heritage Centre (25 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 28.12.2009.

Спасылкі правіць