Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэцыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэчаскай Рэспубліцы значыцца 17 найменняў (на 2012 год), гэта складае 1,5% ад агульнай колькасці (1007 на 2014 год). 15 аб'ектаў уключаны ў спіс паводле культурных крытэрыяў, прычым 11 з іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а яшчэ 2 аб'екты ўключаны паводле змешаных, культурна-прыродных крытэрыяў, прычым абодва, разам з крытэрыем i, таксама прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Грэцыі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Грэчаская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 17 ліпеня 1981 года[2]. Першы аб'ект Грэцыі, Храм Апалона ў Басах, быў занесены ў спіс у 1986 годзе на 10-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс правіць

У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Храм Апалона Эпікурэйскага ў Басах
(грэч. Ναός Επικούριου Απόλλωνα)
Номы: Месенія, Трыфілія, Аркадыя 5 ст. да н.э. 1986 392 i, ii, iii
Вядомы храм бога лекавання і сонца быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. у вышыні аркадыйскіх гор. Спалучае ў сябе архаічны стыль і спакой Дарычнага ордара з некаторымі смелымі архітэктурнымі асаблівасцямі[3].
2   Руіны горада Дэльфы
(грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Δελφών)
Ном: Факіда 6 ст. да н.э. 1987 393 i, ii, iii, iv, vi
Пан-элінскае свяцілішча ў Дэльфах, месца аракула Апалона, духоўны цэнтр грэчаскага свету. Размешчана ў маляўнічым прыродным асяроддзі ля падножжа гары Парнас. З'яўлялася сімвалам грэчаскага культурнага адзінства з 8 стагоддзя да н.э.[4]
3   Афінскі акропаль
(грэч. Ακρόπολη Αθηνών)
Ном: Афіны 438 год да н.э. 1987 404 i, ii, iii, iv, vi
Серыя масіўных, але ўраўнаважаных архітэктурных шэдэўраў у гармоніі з прыродным ландшафтам. Адзін з самых істотных выразаў класічнай грэчаскай эстэтыкі. Быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. і з тых часоў аказвае глубокі ўплыў на архітэктуру ва ўсім свеце[5].
4   Гара Афон
(грэч. Άγιο Όρος)
Ном: Халкідыкі 1988 454 i, ii, iv, v, vi, vii
З'яўляючыся праваслаўным духоўным цэнтрам з 1054 года, Афон карыстаецца статусам аўтаноміі з візантыйскіх часоў. «Святая гара», забароненая для ўваходу жанчын і дзяцей, з'яўляецца прызнаным мастацкім шэдэўрам. Яе школа жывапісу моцна паўплывала на праваслаўнае мастацтва[6].
5   Манастыры Метэоры
(грэч. Μετέωρα)
Горад: Каламбака
Ном: Трыкала
1115 стагоддзі 1988 455 i, ii, iv, v, vii
У вобласці амаль недаступных пяшчаных вяршыняў манахі сяліліся ў гэтых «нябесных калонах» з 11 стагоддзя. 24 з гэтых манастыроў былі пабудаваны, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, у часы адраджэння ідэалаў пустэльніцтва ў 15 стагоддзі. Фрэскі 16 стагоддзя адзначаюць ключавую стадыю ў развіцці пост-візантыйскага жывапісу[7].
6   Ранехрысціянскія і візантыйскія помнікі горада Салонікі:
(грэч. Παλαιοχριστιανικά και Βυζαντινά Μνημεία της Θεσσαλονίκης)
* Базіліка Святога Дзмітрыя
* Храм Святой Сафіі
* Царква Святых Апосталаў
* Арка і грабніца Галерыя
* Царква Святога Пантэлеімана
* Панагія Халкеён
* Царква Святога Мікалая Арфаноса
* Базіліка Ахірапіітас
* Манастыр Латомас
* Царква Прарока Іліі
Ном: Фесалонікі 415 стагоддзі 1988 456 i, ii, iv
Заснаваныя ў 315 годзе да н.э. сталіца правінцыі і марскі порт Фесалонікі былі адным з першых месцаў распаўсюджвання хрысціянства. Пабудаваныя на працягу доўгага перыяду з 4 па 15 стагоддзе цэрквы ўяўляюць сабой дыяхранічны тыпалагічны шэраг, які меў значны ўплыў у Візантыйскай Імперыі[8].
7   Археалагічныя помнікі Эпідаўра
(грэч. Αρχαιολογικός τόπος Επιδαύρου)
Ном: Аргаліда 4 ст. да н.э. 1988 491 i, ii, iii, iv, vi
Асноўныя помнікі, у прыватнасці храм Асклепія, бога медыцыны, і тэатр, пабудаваныя ў 4 стагоддзі да н.э., лічацца аднымі з самых чыстых шэдэўраў грэчаскай архітэктуры. Горад з старажытнымі храмамі і бальнічнымі будынкамі, прысвечанымі ў асноўным гаючым багам, забяспечвае каштоўную інфармацыю аб гаючых культах грэчаскіх і рымскіх часоў[9].
8   Сярэднявечны Родас (горад)
(грэч. Ρόδος)
Дадэканес 13091523 1988 493 ii, iv, v
Ордэн гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага займаў горад з 1309 да 1523 года і прыступіў да пераўтварэння яго ў крэпасць, пасля чаго Родас патрапіў пад турэцкае і італьянскае панаванне. Верхні горад з Палацам Вялікіх Рыцараў, Вялікай лякарняй і вуліцай Рыцараў, з'яўляецца адным з самых прыгожых гарадскіх ансамбляў гатычнага перыяду. У Ніжнім горадзе гатычная архітэктура спалучаецца з мячэцямі, лазнямі і іншымі будынкамі асманскага перыяду[10].
9   Руіны горада Містра
(грэч. Μυστράς)
Ном: Лаконія 1249 1989 511 ii, iii, iv
Сярэднявечны горад Містры, вядомы як «цуд Марэі» на здзіўленне добра захаваўся да нашых дзён. Згуляў цэнтральную ролю ў апошнія гады існавання Візантыйскай Імперыі. Пабудаваны ля падножжа гары Тайгет, з'яўляўся апошняй Візантыйскай крэпасцю, якая была захоплена Асманскай Імперыяй у 1460 годзе[11].
10   Руіны горада Алімпія
(грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Ολυμπίας)
Ном: Эліда 10 ст. да н.э. 1989 517 i, ii, iii, iv, vi
Алімпія, пабудаваная на беразе ракі Алфей на Пелапанесе, была месцам правядзення старажытных Алімпійскіх гульняў з 776 года да н.э. У дадатак да шматлікіх храмаў і свяцілішчаў змяшчае рэшткі некалькіх спартыўных збудаванняў, як вядомы стадыён[12].
11   Дэлас
(грэч. Δήλος)
Архіпелаг Кіклады 3000 гадоў да н. э. 1990 530 ii, iii, iv, vi
Паводле грэчаскай міфалогіі з'яўляўся радзімай Апалона і Артэміды і, такім чынам, быў адным з самых важных пан-элінскіх свяцілішчаў. Святыня Апалона на Дэласе прыцягвала паломнікаў з усёй Грэцыі, робячы востраў квітнеючым гандлёвым портам[13].
12   Візантыйскія манастыры Асіяс Лукас, Нея Моні і Манастыр Дафні
(грэч. Μονή Δαφνίου, Μονή Οσίου Λουκά και Νέα Μονή Χίου)
Номы: Атыка, Цэнтральная Грэцыя, Паўночныя Эгейскія астравы 1012 стагоддзі 1990 537 i, iv
Тры манастыры, геаграфічна аддаленыя адзін ад аднаго, адносяцца да аднаго тыпаграфічнага шэрагу і маюць падобныя эстэтычныя характарыстыкі. У 11 і 12 стагоддзях былі ўпрыгожаны мармурам і мазаікамі на залатым фоне, характэрнымі для «другога залатога веку візантыйскага мастацтва»[14].
13   Руіны гарадоў Піфагарэя і Гераён на востраве Самас
(грэч. Πυθαγόρειο και Ηραίο Σάμου)
Ном: Самас 3000 гадоў да н. э. 1992 595 ii, iii
Шматлікія цывілізацыі засялялі маленькі Эгейскі востраў Самас, недалёка да Малой Азіі, з 3 тысячагоддзя да н.э. Да сённяшняга дня засталіся рэшткі Піфагарэі, умацаванга порта з грэчаскімі і рымскімі помнікамі і захапляльным тунельным вадапровадам, і храма Геры[15].
14   Археалагічныя раскопкі ў Вергіне
(грэч. Αρχαιολογικός Χώρος των Αιγών (σημερινή ονομασία Βεργίνα))
Ном: Іматыя 11 ст. да н.э. 1996 780 i, iii
Старажытны горад Эгі быў першай сталіцай каралеўства Македонія. У дадатак да манументальнага палаца, шчодра аздобленага мазаікамі і ляпнінай, месца змяшчае магільнік з больш чым 300 курганамі, адзін з якіх належыць Філіпу II Македонскаму, бацьку Аляксандра Македонскага[16].
15   Руіны гарадоў Мікены і Тырынф
(грэч. Αρχαιολογικοί χώροι των Μυκηνών και της Τίρυνθας)
Ном: Аргаліда 1512 ст. да н.э. 1999 941 i, ii, iii, iv, vi
Мікены і Тырынф былі аднымі з самых важных гарадоў мікенскай Грэцыі, якая квітнела паміж 15 і 12 стагоддзямі да н.э. Ільвіныя вароты і Скарбніца Атрэя ў Мікенах былі прызнаны «выдатнымі прыкладамі творчага чалавечага генія»[17].
16   Гістарычны цэнтр (Хору) і Манастыр Святога Іаана Багаслова на востраве Патмас Астравы Дадэканес X стагоддзе 1999 942 iii, iv, vi
Лічыцца, што на невялікім востраве Патмас Святы Іаан (апостал) напісаў сваё Евангелле і Кніга Апакаліпсіс. Манастыр, прысвечаны «любімаму вучню», быў заснаваны ў 10 стагоддзі і з тых часоў з'яўляецца месцам паломніцтва і грэчаскай праваслаўнай адукацыі. Манастырскі комплекс дамінуе на востраве, а гістарычны цэнтр змяшчае шмат рэлігійных і свецкіх будынкаў[18].
17   Стары горад Керкіры (Корфу)
(грэч. Παλαιά Πόλη της Κέρκυρας)
Ном: Керкіра 8 ст. да н.э. 2007 978 iv
Горад Корфу пабудаваны ля ўваходу ў Адрыятычнае мора ў 8 стагоддзі да н.э. Тры фарты былі распрацаваны венецыянскімі інжэнерамі і выкарыстоўваліся на працягу чатырох стагоддзяў для абароны інтарэсаў Рэспублікі Венецыя ад Асманскай Імперыі. Фарты былі адрамантаваны і часткова перабудаваны некалькі разоў, апошні — падчас брытанскага панавання ў 19 стагоддзі. Ансамбль умацаванага порта Корфу адрозніваецца высокім узроўнем цэласнасці і аўтэнтычнасці[19].

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Грэцыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1   Кноскі палац
(грэч. Παλάτι της Κνωσού)
Крыт 1700—1400 гг. да н.э. 2003 267 ii, iii
2   Руіны горада Нікапаль
(грэч. Νικόπολις)
Ном: Эпір 31 год да н.э. 2003 270 i, ii, iii, iv, vi
3   Руіны горада Філіпы
(грэч. Φίλιπποι)
Ном: Усходняя Македонія і Фракія 356 год да н.э. 2003 1788 ii, iii, iv, vi
4   Горад Лаўрыён
(грэч. Λαύριο)
Ном: Усходняя Атыка 2003 1789 ii, iii, iv
5   Алімп
(грэч. Όλυμπος)
Ном: Фесалія 2003 1790
6   Вобласць Прэспа з помнікамі візантыйскай і поствізантыйскай эпохаў
(грэч. Λίμνες Πρέσπες)
Ном: Заходняя Македонія 2003 1791
7   Нацыянальны парк Дадыя—Лефкімі—Саўфліён
(грэч. Δαδιά - Σουφλί)
Ном: Эўрас 2003 1792 vii, x
8   Самарыйская цясніна
(грэч. Φαράγγι της Σαμαριάς)
Крыт 2003 1793 vii, viii, ix, x

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Зноскі правіць

  1. Tentative (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 6 декабря 2010.
  2. The States Parties - Greece(недаступная спасылка). unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 6 декабря 2010.
  3. Temple of Apollo Epicurius at Bassae. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  4. Archeological site of Delphi. UNESCO. Праверана 2012-01-25.
  5. Acropolis, Athens. UNESCO. Праверана 2012-01-13.
  6. Mount Athos. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  7. Meteora. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  8. Paleochristian and Byzantine Monuments of Thessalonika. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  9. Sanctuary of Asklepios at Epidaurus. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  10. Medieval City of Rhodes. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  11. Archeological site of Mystras. UNESCO. Праверана 2012-02-07.
  12. Archeological site of Olympia. UNESCO. Праверана 2012-02-07.
  13. Delos. UNESCO. Праверана 2012-02-07.
  14. Monasteries of Daphni, Hosios Loukas and Nea Moni of Chios. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  15. Pythagoreion and Heraion of Samos. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  16. Archaeological Site of Aigai (modern name Vergina). UNESCO. Праверана 2012-01-13.
  17. Archeological site of Mycenae and Tiryns. UNESCO. Праверана 2012-02-07.
  18. Historic Centre (Chorá) with the Monastery of Saint John. UNESCO. Праверана 2012-09-30.
  19. Old Town of Corfu. UNESCO. Праверана 2012-09-30.

Спасылкі правіць