Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Дрыбінскага раёна

старонка-спіс у праекце Вікімедыя

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дрыбінскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.

У Дрыбінскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 8 аб’ектаў, з якіх 5 — помнікі гісторыі, 2 — помнікі архітэктуры, 1 — помнік археалогіі.

6 аб’ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 1 аб’ект — гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дрыбінскага раёна правіць

Фота
Шыфр
Назва
Датаванне
Населены пункт
Месцазнаходжанне
Катэгорыя
Каардынаты
 
 
Брацкая магіла
513Д000453
   
Брацкая магіла 1943—1944 гады г. п. Дрыбін 3


513В000909
   
Стаянка каменны век х. Асінаўка 0.4 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Проня 3


513Д000441
   
Брацкая магіла 1943—1944 гады в. Галавічы 3


513Д000454
   
Брацкая магіла 1943—1944 гады в. Крычаватка 3


 
Рэшткі касцёла Святога Казіміра
512Г000455
     
Рэшткі касцёла Святога Казіміра пачатак ХІХ стагоддзя аг. Расна 2 54°00′42″ пн. ш. 31°11′41″ у. д.HGЯO


 
Комплекс былой сядзібы — сядзібны дом, ляпны дэкор на столі і сценах, рэшткі гаспадарчых пабудоў і спіртзаводу
512Г000456
     
Комплекс былой сядзібы — сядзібны дом, ляпны дэкор на столі і сценах, рэшткі гаспадарчых пабудоў і спіртзаводу канец ХІХ стагоддзя аг. Расна 2


 
Брацкая магіла
513Д000457
     
Брацкая магіла 19431944 гады аг. Расна 3


513Д000458
   
Брацкая магіла 1944 год в. Чэрнеўка 3

Літаратура правіць

Спасылкі правіць