Спіс каралёў Ірака

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі тры былыя асманскія вілаеты, якія складалі сучасны Ірак, перайшлі пад кантроль Вялікабрытаніі, што неўзабаве выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва. Для таго, каб хваляванні спыніліся, у 1921 годзе ў Іраку была заснавана манархія. Кіруючай стала дынастыя Хашымітаў, першым каралём — Фейсал I, былы кароль Сірыі, а таксама сын першага караля Хіджаза Хусейна бен Алі. 96 % іракцаў, якія галасавалі падчас плебісцыту, выказаліся на карысць манархіі.

Кароль Ірака
араб. ملك العراق‎‎
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Герб
Фейсал II
(апошні на пасадзе)

Краіна
Каралеўства Ірак
Папярэдняя пасада Вярхоўны камісар Месапатаміі
Пасада-пераемніца Прэзідэнт Ірака
Першы на пасадзе Фейсал I
Апошні на пасадзе Фейсал II
Рэзідэнцыя Багдад
Прызначаецца па спадчыне
Заснавана 23 жніўня 1921
Скасавана 14 ліпеня 1958

Каралеўства Ірак існавала на працягу 37 гадоў. У 1958 годзе ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Ліпеньская рэвалюцыя. Вынікам перавароту стала звяржэнне манархіі і ўсталяванне рэспубліканскай улады ў Іраку.

Кіраўнікі Старажытнага Ірака (Месапатаміі) правіць

Каралеўства Ірак (1921—1958) правіць

Партрэт Імя Дата нараджэння Пачатак кіравання Канец кіравання Дата смерці
 
Фейсал I
араб. فيصل بن حسين‎‎
20 мая 1883 23 жніўня 1921 8 верасня 1933 8 верасня 1933
 
Газі I
араб. غازي‎‎
21 сакавіка 1912 8 верасня 1933 4 красавіка 1939 4 красавіка 1939
 
Фейсал II
араб. فيصل الثاني‎‎
2 мая 1935 4 красавіка 1939 14 ліпеня 1958 14 ліпеня 1958

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць