Спіс твораў Яўгена Глебава

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Тут прыведзены спіс асноўных твораў беларускага кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава.

Асноўныя сачыненні правіць

Оперы правіць

  • «Твая вясна». 1963. Лірыка-камічная опера ў 3-х дзеяннях. Лібрэта Мікалая Алтухова. На сцэне тэатра пастаўлена не была. Запісаны мантаж оперы для выканання па радыё (1964). Дырыжор Барыс Райскі, хормайстар Ілья Кліёнскі.
  • «Майстар і Маргарыта». Па аднайменным рамане Міхаіла Булгакава. Лібрэта Ларысы і Яўгена Глебава. Пастаўлена Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь у 1992 годзе. Яўген Глебаў хацеў напісаць оперу яшчэ ў 1975 годзе, калі гэты раман з'явіўся ў часопісе «Масква  (руск.)», але дазвол на напісанне не змог атрымаць.

Аперэты правіць

  • «Прыпавесць пра спадчыннікаў, або Рэпартаж з апраметнай». Лібрэта П. Харкова. Пастаўлена Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі БССР у 1970 годзе.
  • «Мільянершы». 1986. Па аднайменнай п'есе Бернарда Шоу. Лібрэта В. Івановай. Пастаўлена Маскоўскім тэатрам аперэты ў 1986 годзе, Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі БССР у 1987 годзе, Кемераўскім тэатрам музычнай камедыі ў 1987 годзе, Ташкенцкім тэатрам музычнай камедыі ў 1989 годзе.
  • «Калізей». 1993. Лібрэта М. Матукоўскага, вершы Л. Вольскага.

Балеты правіць

  • «Мара». 1961. Балет у 3-х дзеяннях 9-ці карцінах з пралогам. Лібрэта Яўгена Рамановіча. Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера — 7 кастрычніка 1961 года ў Мінску. Дырыжор Леў Любімаў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Андрееў, мастак Яўген Чамадураў.
  • «Беларуская партызанская». Аднаактавы балет. Лібрэта А. Апанасенка. Пастаўлены ў 1965 годзе Дзяржаўным ансамблем танца БССР. Дырыжор Г. Алоўнікаў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Апанасенка.
  • «Альпійская балада». 1966. Аднаактавы балет у 3-х частках. Лібрэта Раісы Чарахоўскай па матывах аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў[1]. Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 7 ліпеня 1967 года. Дырыжор Газіз Дугашаў, балетмайстар-пастаноўшчык Атар Дадышкіліані, мастак Яўген Чамадураў. 16 лістапада 1972 года балет пастаўлены Чэлябінскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор В. Свойскі, балетмайстар-пастаноўшчык Атар Дадвшкіліані, мастак Яўген Чамадураў. У 1968 годзе музыка балета удастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай ревалюцыі 1917 года.
 
 
Разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі
Беларусь узораў 1992—1999 і 2000 года адпаведна
з выявай на рэверсе сцэны з балета «Выбранніца»
  • «Выбранніца». 1969. Балет у 3-х дзеяннях. Лібрэта А. Вярцінскага і А. Дадышкіліяні па матывах паэт Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган». Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 28 мая 1969 года. Дырыжор Т. Каламійцава, балетмайстар-пастаноўшчык А. Дадзішкіліяні, мастак Я. Чамадураў. У 1970 у музыка балета ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР. 20 чэрвеня 1970 года балет быў пастаўлены Новасібірскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор Г. Арлоў, балетмайстар-пастаноўшчык А. Дадзішкіліяні, мастак А. Марозаў. На Усесаюзным конкурсе ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна музыка балета ўдастоена ганаровага дыплома.
  • «Ціль Уленшпігель». Балет у 3-х дзеях з пралогам. Лібрэта А. Дадзішкіліані па матывах рамана Шарля дэ Кастэра  (руск.) «Легенда аб Ціле Уленшпігеле і Ламе Гудзаке». Пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў Мінску 29 снежня 1974 года. 26 красавіка 1975 балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. У 1976 годзе выйшла другая рэдакцыя балету — «Легенда пра Ціля Уленшпігеля». Прынятая да пастаноўкі Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. Кірава[2][3]. У 2004 г. В. Елізар’еў зноў звярнуўся да «Легенды пра Уленшпігеля», ажыццявіўшы ў Мінску пастаноўку сваёй трэцяй рэдакцыі балета (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка). 5 красавіка 2010 года ў рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі.
  • «Маленькі прынц». 1981. Лібрэта Ларысы Глебавай. Пастаўлены Тэатрам фінскай нацыянальнай оперы ў 1982 годзе, Вялікім тэатрам СССР (Масква) у 1983 годзе, Тэатрам оперы і балета Ніжняга Ноўгарада ў 1983 годзе, Самарскім тэатрам оперы і балета ў 1990 годзе. Адажыа да балета было пераведзена на вялікую колькасць інструментаў як для сола, так і для розных складаў аркестра. Французскі кампазітар Мішэль Легран зрабіў свой пераклад гэтага адажыа і выконвае яго з Лонданскім біг-бэндам  (англ.).
  • «Курган». 1982. Па аднайменнай паэме Я. Купалы. Лібрэта Г. Маёрава  (руск.) і А. Вярцінскага. Пастаўлены Беларускім тэатрам оперы і балета ў 1982 годзе. Другая рэдакцыя балета «Выбранніца», якую Яўген Глебаў прысвяціў 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Араторыі правіць

  • «Званы» ў 3-х частках (Званы, Боль страт, Святое). Словы М. Алтухова і У. Арлова. 1967.
  • «Пяцьдзесят год». Слова П. Макаля. 1967.
  • «Свяці, зара» ў 5-ці навэлах («Высокае неба, далёкія зоры» — словы А. Астрэйкі і П. Броўкі; «Радзіма» — словы М. Хведаровіча; «Калі гляджу на роднае аблічча» — словы А. Звонака; «Юнае наша племя» — словы А. Вольскага; «Свяці, зара» — словы М. Танка). 1970. Удастоена Дзяржаўнай прэміі БССР у тым жа годзе.
  • «Мы славім Радзіму сваю» (прысвечана 30-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкай Германіі). Словы П. Макаля. 1979.
  • «Запрашэнне ў краіну дзяцінства». 1974. Словы П. Макаля. 1974.
  • «Слаўся, Кастрычнік». Словы П. Харкова. 1977.
  • «Твой дзень нараджэння». Словы П. Макаля. 1977.
  • «Святло надзей зямлі». Словы П. Макаля. 1977.
  • «Радзіма — кліч вяршыні». Словы П. Макаля. 1979.

Кантаты правіць

Сімфанічныя вакальна-харэаграфічныя дзействы правіць

  • «Прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна». 1970. Словы П. Макаля.
  • «Прысвячаецца 55-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі». 1972). Словы П. Макаля.

Сімфоніі правіць

  • Першая («Партызанская») у 5-ці частках. 1958. Дадзеную сімфонію Яўгену Глебаву дапамог напісаць яго сябар-былы партызан Анатоль Восіпавіч Каладзёнак. Ён шмат расказваў Глебаву пра партызанаў, напяваў яму некаторыя партызанскія песні, якія помніў.
  • Другая («Моладзевая») у 3-х частках. 1963.
  • Трэцяя для аркестра і саліруючага фартэпіяна ў 3-х частках. 1964.
  • Чацвёртая для камернага аркестра ў 4-х частках. 1968. Адзіны трагічны твор Яўгена Глебава[4]:

Толькі Чацвёртая сімфонія, напісаная для камернага аркестра, атрымалася амаль што трагічнай. Сімфонія пра лёс мастака. У канцы твора гучанне музыкі нагадвае камы зямлі, якія кідаюць на вечка труны. Многія пыталіся, чаму так змрочна. «Дык гэта ж пра вайну», — знайшоўся Глебаў. «Ну, тады зразумела. Віншуем». Але гэты твор — выключэнне з правіл, увогуле, ён любіў святло.

  • «Альпійская сімфонія-балада». 1967.
  • Пятая («Да міру»). 1983.
  • Шостая для мецца-сапрана і аркестра (вакаліз, 1992).

Сюіты правіць

  • Дзіцячая сюіта для аркестра беларускіх народных інструментаў. 1954.
  • «Палеская сюіта» (Дудары, Балада, Галоп, Вячэрні пейзаж, Танец, 1964).
  • Дзве сюіты з балета «Мара»:
    • Першая (Пралог, Танец «Бульба», Вялікае адажыа, Фінал другога акту, Касмічны танец, Маленькае адажыа, Кода, Апафеоз, 1961);
    • Другая (Вальс, Калыханка, Хабанера, Румба, 1961).
  • Тры сюіты з балета «Выбранніца»:
    • Першая ў 5-ці частках;
    • Другая (Уступленне, Танец рубінаў, Усходні танец, Самнамбулічны танец, Танец карлікаў);
    • Трэцяя (1969).
  • Тры сюіты з балета «Ціль Уленшпігель»:
    • Першая (Нараджэнне Ціля, Нараджэнне Філіпа, Фландрыя, Танец Ціля, Неле, Сарабанда, Жыга, Пакаранне смерцю);
    • Другая (Свята святога Марціна, Таверна, Сядмерыца);
    • Трэцяя (Філіп, Помста Рыбніку, Гезы, Эшафот, Фінал, 1973—1974).

Паэмы правіць

  • Паэма-легенда «Машэка». 1955. Па матывах паэмы Я. Купалы «Магіла льва».
  • Харэаграфічная паэма (1963).
  • «Юнацтва» (1966).
  • «Вясновая карцінка» (1962).
  • «Успамін пра Ціля» (1976).
  • «Святочная паэма» (1977).
  • «Казка» (1979).
  • Уверцюра-паэма для беларускага народнага аркестра. 1980.

Рапсодыя правіць

  • «Беларуская рапсодыя». 1987.

Уверцюры правіць

  • «Юбілейная уверцюра» (1955).
  • «Святочная уверцюра» (1959).
  • «Урачыстая уверцюра» (1961).
  • Уверцюра для духавога аркестра (1992).

Фантазіі правіць

  • Фантазія для фартэпіяна з аркестрам (1951).
  • Фантазія на дзве беларускія народныя тэмы для аркестра беларускіх народных інструментаў (1953).
  • Фантазія для баяна. 1955.
  • Фантазія для эстраднага аркестра на тэму беларускай народнай песні «Перапёлачка».

Ронда правіць

  • Ронда для скрыпкі з аркестрам (1952).

Канцэрты правіць

  • Канцэрт для голасу з аркестрам. 1965. Словы С. Яўсеевай.
  • Канцэрт «Покліч» для аркестра. 1988.

Канцэрціна правіць

  • Канцэрціна для цымбалаў з аркестрам. 1954.

Балады правіць

  • Тры балады для голасу з аркестрам (словы М. Алтухова, 1958):
    • «Лясной ручай»;
    • «Восень»;
    • «Зялёны патрыярх».
  • «Лясныя малюнкі». Для голасу з суправаджэннем. Словы М. Алтухова.

Маршы правіць

  • «Фестывальны марш». 1957. Для духавога аркестра.
  • «Юбілейны марш». 1977. Для духавога аркестра.
  • «Канцэртны марш». 1982. Для духавога аркестра.
  • «Алімпійскі марш». Для эстраднага аркестра.

Оды правіць

Харэаграфічныя навелы правіць

  • «Хірасіма». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Блюз». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Фронт». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Даляр». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Іспанскі танец». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Мушкецёры». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Сувеніры». Лібрэта А. Дадзішкіліані. 1965.
  • «Камічная навэла». Лібрэта Г. Маёрава  (руск.). 1979.

Інтэрмецца правіць

  • Інтэрмецца для эстраднага аркестра на тэму беларускай народнай песні «Я табун сцерагу».
  • Інтэрмецца для кларнета з аркестрам.
  • Інтэрмецца для эстраднага аркестра.

П'есы правіць

  • «Твая ўсмешка».
  • «Усё пачынаецца з вясны».
  • «Залатая восень» для эстраднага аркестра.
  • «Нам па васемнаццаць».
  • «Пазыўныя вясны».
  • «Марш працы».
  • «Сустрэча».
  • «Мелодыя».
  • «Начны дыліжанс» для эстраднага аркестра.
  • «Жартаўлівая серэнада».
  • «Балада аб трывожным свеце».
  • «Свабодная птушка».
  • Канцэртная п'еса для эстраднага аркестра.
  • Тры п'есы для фартэпіяна для моладзі.
  • Тры п'есы для фартэпіяна. 1966.
  • Чатыры п'есы для фартэпіяна. 1971.
  • Дзве п'есы для фартэпіяна. 1992.
  • Чатыры п'есы (Інтрадукцыя, Таката, Калыханка, Тарантэла) для скрыпкі і фартэпіяна. 1969.
  • Тры п'есы для цымбалаў. 1982.

Танцы правіць

  • «Першы вальс» для фартэпіяна. 1948.
  • Канцэртны вальс для эстраднага аркестра.
  • Вальс для эстраднага аркестра.
  • «Маленькі вальс» для трубы і фартэпіяна. 1984.
  • Лірычны танец для эстраднага аркестра.
  • Танец для эстраднага аркестра.
  • Сатырычны танец для эстраднага аркестра.
  • «Фантастычныя танцы» (1957) для фартэпіяна.
  • Танец з «Палескай сюіты» для скрыпкі і фартэпіяна (1972).
  • «Вясёлы танец» для скрыпкі і фартэпіяна (1992).
  • Полька для эстраднага аркестра.

Гумарэскі правіць

  • Гумарэска для эстраднага аркестра.
  • Гумарэска для балалайкі з аркестрам.

Вакальная музыка правіць

Для хору без суправаджэння: 1) «Ларэлея» (словы Г. Гейнэ); 2) «Пасланне да Бястужава» (словы К. Рылеева); 3) «Ой, ня гніце, вятры, вярбы над ракою» (словы М. Танка).

Для хору з суправаджэннем: 1) «Фестывальная» (словы Э. Агняцвет); 2) «Жыць!» (Словы М. Алтухова); 3) «Паходная песня» (словы М. Алтухова); 4) «Майскі вальс» (словы С. Алымава  (руск.)); 5) «Простыя людзі, за мір!» (Словы А. Астрэйкі); 6) «Песня пра свет» (словы І. Муравейкі); 7) «Не кукуй, зязюлечка» (словы народныя); 8) «У садку» (словы народныя).

Для голасу з суправаджэннем: 1) «Васілёчкі»; 2) «Перапёлка»; 3) «Песня»; 4) «Сумная песня»; 5) «Паходная»; 6) «Добра празрыстай цёплай ноччу мая» (словы М. Багдановіча); 7) «Набліжэнне навальніцы»; 8) «Усе думаецца мне»; 9) «Восень» (словы М. Грыбачова|ru); 10) «Вечар у чэрвені»; 11) «Я не паэт» (словы Д. Давыдава  (руск.)); 12) «Шумлівае мора» (словы А. Дзеружынскага); 13) «Ты не спявай, салавей» (словы А. Кальцова  (руск.)); 14) «Любімы мой» (словы У. Караткевіча); 15) «І так лёгка, лёгка»; 16) «Падзяка»; 17) «Любіў і я ў былыя гады» (словы М. Лермантава); 18) «Мы сустрэліся з табой» (словы А. Сафронава); 19) «Нарач» (словы М. Танка); 20) «Арыя вясны» (словы С. Яўсеевай).

Зноскі

  1. Быков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216.
  2. Легенда об Уленшпигеле Архівавана 24 лістапада 2014. (руск.)
  3. Валентин Николаевич Елизарьев(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : часопіс. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9. — С. 96.

Літаратура правіць

  • Журавлёв Д. Н. Союз композиторов БССР. Краткий биобиблиографический справочник. — Минск: Беларусь, 1978.
  • Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. І. Беларускія кампазітары. — Мінск: Беларусь, 1997.
  • Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : часопіс. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9.