Сталовіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Стало́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сталовічы.

Сталовіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 23 населеных пункта
Адміністрацыйны цэнтр Сталовічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 674
Плошча 128,6 км²
Сталовіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастарынскага сельсавета, вёска Новы Свет перададзена ў склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад Гірмантаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 21 чэрвеня 1966 года ў склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. 17 лютага 1975 года скасавана вёска Пастарынне (злілася з вёскай Пастарынне Гірмантаўскага сельсавета)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[5]. 6 мая 1978 года скасавана вёска Тодараўцы (злілася з вёскай Вялікія Гацішчы)[6].

26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы — скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета і частка населеных пунктаў Каўпеніцкага сельсавета з вёскамі Антанова, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет[7].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1674 чалавекі[8], з іх 90,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,5 % — палякі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 6 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  7. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Праверана 28 снежня 2018.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць