Сталон (лац.: Stolónis) — тонкі падземны або надземны відазменены парастак некаторых раслін, з доўгімі і тонкімі міжвузеллямі, безліставы або з лускападобным бясколерным ці зялёным лісцем.

Сталон суніц (вус)

У адрозненне ад карэнішча, сталон недаўгавечны і ў ім не адбываецца назапашвання пажыўных рэчываў. Падземныя сталоны ўтвараюцца напр. у бульбы. Надземныя сталоны, якія часта называюць вусамі, характэрны напрыклад для суніц.

Сталоны прызначаны для вегетатыўнага размнажэння і адносна недаўгавечныя. Звычайна адміраюць у год утварэння або пасля першай перазімоўкі. На падземных сталонах звычайна развіваюцца клубні (бульба, семачок), цыбуліны (гладыёлус, цюльпан), або маладыя расліны (суніцы, казялец паўзучы, касцяніцы). Надземныя сталоны сцелюцца па зямлі і ўкараняюцца ў вузлах.

Літаратура правіць

  • Сталон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 136. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 610. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
  • Столон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Спасылкі правіць