Станіслаў Антоні Бужынскі

(1701—1775) кашталян берасцейскі і смаленскі

Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 170115 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).

Станіслаў Антоні Бужынскі
герб «Трыўдар»[d]
герб «Трыўдар»[d]
Кашталян смаленскі
1752 — 1763
Папярэднік Казімір Несялоўскі
Пераемнік Тадэвуш Бужынскі
Кашталян берасцейскі
1748 — 1752
Папярэднік Стэфан Таркоўскі
Пераемнік Ян Храптовіч
Нараджэнне 27 красавіка 1701(1701-04-27)[1][2]
Смерць 15 мая 1775(1775-05-15)[2] (74 гады)
Род Бужынскія[d]
Бацька Канстанцін Ваўжынец Бужынскі[d]
Маці Гальшка з Бутлераў[d]
Жонка Марыяна з Копцяў[d][1][2]
Дзеці Тадэвуш Бужынскі
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць каталіцкі святар
Узнагароды
ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатара (пракурора) літоўскага. З 1748 года кашталян берасцейскі, y 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.

Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).

У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.

Літаратура правіць

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 99. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 91. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5