Станіслаў Генадзевіч Галактыёнаў

Станісла́ў Гена́дзевіч Галактыё́наў (7 сакавіка 1937[2], Смаленск, СССР8 красавіка 2011, Мабіл, ЗША) — савецкі беларускі і амерыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэлявання[3].

Станіслаў Галактыёнаў
Дата нараджэння 7 сакавіка 1937(1937-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2011(2011-04-08) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера малекулярная біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1]
Альма-матар
Вядомы як бацька малекулярнага мадэляваньня

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у Смаленску 7 сакавіка 1937 года. У 1951 годзе пасля смерці бацькі сям'я пераехала у Мінск. Там ён скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. Потым скончыў аспірантуру інстытута эксперыментальнай батанікі і абараніў кандыдацкую діссертацыю. У 36 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю. У 1991 годзе пераехаў у ЗША, дзе 10 гадоў працаваў Вашынгтонскім універсітэце у Сент-Луісе. У 2001 годзе перажыў цяжкі інсульт. Памер 8 красавіка 2011 года у горадзе Мабіл у Алабаме.

З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых публікацый і некалькіх навукова-папулярных кніг[4][5].

Зноскі

  1. Юбилейный сборникМн.: Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР, 2011.
  2. Stan Galaktionov
  3. Юбилейный сборник Института экспериментальной ботаники НАН Беларуси. Минск, 2011. Приводится по сборнику «Удивительный человек». Сент-Луис, 2011 стр. 8-11)
  4. Станислав Геннадиевич Галактионов
  5. Станислав Галактионов. Книги. Наука и техника (руск.). n-t.ru. Праверана 2012-4-28.

Літаратура правіць

  • Удивительный человек. Станислав Геннадьевич Галактионов. Сборник. / Составитель Г. Никифорович. — Сент-Луис, 2011. ISBN 978-14507-8618-08