Станіслаў Глябовіч

ваявода полацкі

Станіслаў Глябовіч (? — 1513) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Станіслаў Глябовіч
Ляліва
Ляліва
1-ы ваявода полацкі
1505 — 1513
Папярэднік Юрый Пац
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
намеснік полацкі[d]
1501 — 1505
Папярэднік Юрый Пац
намеснік віцебскі[d]
1495 — 1501
Папярэднік Міхаіл Іванавіч Заслаўскі[d]
Пераемнік Юрый Глябовіч
Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1514 і не раней за 30 лістапада 1513
Род Глябовічы
Бацька Глеб Вяжэвіч
Маці Ганна Мілохна Рачкоўна[d]
Жонка Соф’я з Корчава[d][1]
Дзеці Кацярына з Глябовічаў[d], Ян Глябовіч[d], Мікалай Глябовіч[d] і Альжбета з Глябовічаў[d]
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Намеснік мерацкі ў 1492—1495 гадах, маршалак гаспадарскі ў 1492—1511 гадах, намеснік віцебскі ў 1495—1501 гадах, браслаўскі з 1501 года, полацкі з 1502 года, ваявода полацкі з 1505 года. Разам з братамі Юрыем і Пятром уваходзіў у велікакняжацкую раду. Вызначыўся на дыпламатычнай службе — удзельнічаў у пасольствах да вялікага князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511 гадах.

Сям’я правіць

Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын смаленскага намесніка Глеба і Мілохны Ганны Рачкоўны. Ажаніўся з Соф’яй Корчаўскай (памерла пасля 1537), пакінуў дзяцей:

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць