Станіслаў Горскі

батанік-фларыст, медык, педагог

Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.

Станіслаў Горскі
Дата нараджэння 6 мая 1802(1802-05-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1864(1864-05-03)[1][2] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, фармацэўт, энтамолаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

У 18201825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе — загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 годзе, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.

Пасля вяртання на Радзіму ў 18421847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.

У 1863 годзе па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Навуковая дзейнасць правіць

Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).

Зноскі

  1. а б в г Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 22 красавіка 2021.
  2. а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/gorski-stanislaw-batys/ Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі правіць