Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.

Станіслаў Грос
Stanislav Gross
Сцяг5-ы Старшыня Урада Чэхіі
4 жніўня 2004 — 25 красавіка 2005
Прэзідэнт Вацлаў Клаус
Папярэднік Уладзімір Шпідла
Пераемнік Іржы Параўбек
Сцяг Міністр унутраных спраў Чэхіі
5 красавіка 2000 года — 4 жніўня 2004 года
Папярэднік Вацлаў Груліх
Пераемнік Францішак Бублан
Нараджэнне 30 кастрычніка 1969(1969-10-30)
Чэхаславакія Прага, Чэхаславакія
Смерць 16 красавіка 2015(2015-04-16) (45 гадоў)
Чэхія Прага, Чэхія
Месца пахавання
Жонка Šárka Grossová[d][2][3]
Дзеці Natálie Grossová[d] і Denisa Grossová[d]
Партыя Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя
Адукацыя Карлаў універсітэт, юрыдычны факультэт (1999)
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.

Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.

У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[4]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[5].

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.

Зноскі