Станіслаў Гутэн-Чапскі

Станіслаў Гутэн-Ча́пскі (1779, г. Нясвіж — 1844, г. Кедайняй) — вайсковы дзеяч.

Станіслаў Гутэн-Чапскі
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Нараджэнне 1779
Смерць 1844
Род Чапскія
Бацька Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі
Маці Вераніка з Радзівілаў[d]
Жонка Соф’я з Абуховічаў[d]
Дзеці Мар'ян Гутэн-Чапскі[d], Эдвард Чапскі, Міхаліна Марыя з Гутэн-Чапскіх[d] і Adolf Hutten-Czapski[d]
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Званне палкоўнік
Камандаваў 22-ім пяхотным палком
Бітвы вайна 1812: Бітва на Бярэзіне, кампанія 1813
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari

3 роду Чапскіх, сын холмінскага ваяводы Францішка Станіслава і Веранікі Радзівіл, сястры Пане Каханку.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім і Віленскім піярскім калегіумах.

У 1811 годзе новы нясвіжскі ардынат, кузен Дамінік Геранім Радзівіл перадаў яму Кейданы як частку пасагу маці.

У вайну 1812 змагаўся на баку Напалеона як камандзір 22-га пяхотнага палка Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі, які быў разбіты пад Новым Свержанем і ў Койданаве. Удзельнічаў у Бярэзінскай аперацыі 1812, кампаніі 1813. Эмігрыраваў у Парыж. Вымушаны вярнуцца ў Кейданы з-за пагрозаў царскіх уладаў канфіскаваць маёнткі.

Станіслаў быў жанаты на Сафіі, дачцэ менскага кашталяна Міхала Абуховіча, і меў ад яе трох сыноў. Мацей і Эдвард прымалі ўдзел у паўстанні 1863-64 гадоў, за што былі высланы ў Сібір, а іх маёнткі канфіскаваны.

Зноскі