Станіслаў Міхал Ліпніцкі

Станіслаў Міхал Ліпніцкі (нарадзіўся прыкладна ў 1650-60-я гады — пам. 1719) — прадстаўнік роду Ліпніцкіх з Ліпніка[pl] герба «Галобак[pl]». Мазырскі стольнік. Сын мазырскага маршалка, старасты сейвейскага і віжанскага, палкоўніка Станіслава Яна Ліпніцкага (каля 1615—1681).

Станіслаў Міхал Ліпніцкі
герб «Галобак»[d]
герб «Галобак»[d]
Смерць не раней за 1719
Род Ліпніцкія[d]

Біяграфія правіць

У 1685 годзе пазначаны першым уласнікам маёнтка Жэляжкоўшчызна, які ў XVII ст. меў назву Старая Ганча. У 1690 годзе пазначаны ўладальнікам маёнтка Заволек (20 дымоў) паводле застаўнага права. У 1694 атрымаў па ўступцы ў пажыццёвае валоданне маёнткі Палянцы, Пржыставанцэ і Святкаўшчызну ў Гарадзенскім павеце ад пані Цэцыліі з Ліпніка Ліпніцкай, жонкі харунжага Тарнаўскага Марціна Ліпніцкага. У 1697 годзе ўдзельнічаў у выбранні караля Аўгуста II Моцнага ад Мінскага ваяводства.

У 1698 годзе пасол на Гарадзенскі сейм. У 1709 годзе на грошы з пасагу сваёй жонкі Ганны купіў у Казіміра Паца маёнтак Даўспруды за 4000 злотых, частку якога пазней у сваім тастаменце адпісаў дамініканскаму касцёлу ў Сейнах (Hancza, Lanowicze, Wersele, Wojdzilki, Bocznele, Lanowszczyzna), праз што ў 1720-х яго сын Мікалай Францішак судзіўся з дамініканцамі (паводле некаторых крыніц, «бойкі і гвалты» з той нагоды адбываліся яшчэ і ў 1750-х гадах).

У 1713—1714 гадах у Галоўным Трыбунале ВКЛ разглядалася справа аб тым, што Станіслаў збіў арандатара ўласнага маёнтка Санград за тое, што той аддаваў не ўсе грошы за арэнду, бо, паводле яго, сам быў вымушаны рамантаваць некаторыя будынкі. Згодна са звесткамі М. Нагельскага[1][2], Станіслаў валодаў маёнткамі Жэляжкоўшчызна, Палянцы і Санград, забяспечанымі 30000 злотых, атрыманых яго бацькам ад Сейма. Вядома, што ў сваім тастаменце Станіслаў Міхал адпісаў маёнтак Палянцы сыну Антонію.

Памер не раней за 1719 год. Быў пахаваны ў дамініканскім касцёле ў Сейнах.

Нашчадкі правіць

Ад мазырскага стольніка Станіслава Ліпніцкага ў XIX ст. выводзілі свой род Ліпніцкія з Мінскай губерні. Гэтыя радаводы сумнеўныя.

Літаратура правіць

  • G. Rąkowski. Polska egzotyczna: Przewodnik. Tom I. Pruszków, 1994.
  • Metryka litewska: rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo nowogródzkie 1690 r. / pod red. A. Rachuby. Warszawa, 2002.
  • НГАБ. Ф. 319. Воп. 1. Справа 1838.
  • Prawa, Konstytucye y Przywileie Królestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego… Vol. 5. Warszawa, 1738.
  • Ф. В. Чарняўскі. Posłowie Ziemi Grodzieńskiej.
  • J. Złotkowski. Figura łaskami słynąca Matki Boskiej i kościół sejneński. Sejny, 1938.

Зноскі

  1. M. Nagielski. Pułkownik Stanisław Lipnicki. Przyczynek do problematyki awansu kadry zawodowej armii Wielkiego Księstwa Litewskiego // Litwa w epoce Wazów / pod red. W. Kriegseisena i A. Rachuby. Warszawa, 2006. S. 327—340.
  2. T. Wasilewski. Lipnicki Stanisław Jan // Polski Słownik Biograficzny. T. 17. 1972. S. 410—411.