Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч

(пам. 1589) кашталян мсціслаўскі і смаленскі

Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Станіслаў Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
6-ы Кашталян смаленскі
1588 — 1589
Папярэднік Багдан Сапега
Пераемнік Астафій Тышкевіч
3-і Кашталян мсціслаўскі
1580? — 1588
Папярэднік Война Мацвеевіч Грычына
Пераемнік Сямён Война
Нараджэнне невядома
Смерць 1589(1589)
Род Нарушэвічы
Бацька Павел Нарушэвіч
Жонка Марына з Палубінскіх[d] і Альжбета з Камаеўскіх[d][1][2]
Дзеці ад другога шлюбу:
Барбара, Крысціна
Веравызнанне кальвінізм[2]

Біяграфія правіць

Спраўца Гарадзенскага староства ў 1563, цівун віленскі з 1564, кашталян мсціслаўскі з 1580 (?), смаленскі з 1588, дзяржаўца рэжыцкі і люцынскі.

Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.

Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім, Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасцейскім і Падляшскім ваяводствах.

Сям'я правіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла, брат Мікалая Яна.

Быў двойчы жанаты: першы раз з князёўнай Марынай Палубінскай, а другі раз з Камаеўскай. Ад другога шлюбу пакінуў дачок Барбару (каля 1580—1627), якая выйшла за віленскага ваяводу Януша Тышкевіча, і Крысціну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

Літаратура правіць

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 73. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 87. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5