Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэня

Станіслаў Рыгоравіч Шчарбачэ́ня (5 сакавіка 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР)  — беларускі вясляр. Майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні. Чэмпіён свету сярод моладзі 2005, 2006, 2007 гадоў, чэмпіён свету 2012 года.

Станіслаў Шчарбачэня
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 5 сакавіка 1985(1985-03-05) (39 гадоў)
Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 2,01 м
Вага 103 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў 2001 года ў расхіннай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2002 года ў расхіннай двойцы з Віталём Белым і 2003 года ў парнай чацвёрцы заняў чацвёртае месца.

Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах, дзе ў парнай чацвёрцы заняў шостае месца.

Чэмпіён свету сярод моладзі 2005 года ў парнай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай чацвёрцы заняў толькі 12-е месца.

Чэмпіён свету сярод моладзі 2006 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай чацвёрцы заняў толькі 11-е месца.

Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2007 года ў парнай чацвёрцы. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 5-е месца. Чэмпіён свету сярод моладзі 2007 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем.

На Чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 9-е месца. Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, дзе ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 7-е месца.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2009 года ў парнай чацвёрцы. На Чэмпіянаце свету ў тым жа годзе ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў толькі 14-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы 2010 года ў парнай двойцы з Дзянісам Мігалем заняў 12-е месца.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2011 года ў расхіннай чацвёрцы. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў расхіннай чацвёрцы заняў 9-е месца.

На Чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў расхіннай чацвёрцы заняў 5-е месца. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам свету ў двойцы з рулявым з Аляксандрам Казубоўскім і Пятром Пятрынічам. Прымаў удзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, дзе ў расхіннай чацвёрцы заняў 7-е месца.

На Чэмпіянаце свету 2013 года ў расхіннай чацвёрцы заняў 7-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе ў васьмёрцы з рулявым заняў 5-е месца.

На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў адзіночцы заняў 4-е месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў адзіночцы заняў 7-е месца.

На Чэмпіянатах Еўропы і свету 2015 года ў адзіночцы заняў 7-ыя месцы.

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў адзіночцы заняў 5-е месца.

Зноскі

  1. Stanislau Shcharbachenia Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. Stanislav Shcherbachenya Праверана 31 студзеня 2020.

Спасылкі правіць