Станіслаў Станіслававіч Богуш-Сестранцэвіч

мастак (1869—1927)

Станіслаў Станіслававіч Богуш-Сестранцэвіч (1869, Вільня — 1927, Варшава) — польскі[3] графік і жывапісец[4].

Станіслаў Станіслававіч Богуш-Сестранцэвіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 лістапада 1869(1869-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1927(1927-05-24)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Крысціна з Брантаў[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка, жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1869 годзе ў Вільні на Зарэччы ў збяднелай шляхецкай сям’і[5]. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, пазней — рысавальную школу Трутнева[5].

Вучыўся ў 1889—1894 гадах у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Шмат падарожнічаў па Беларусі і Літве[6]. У 1890 годзе атрымаў малы сярэбраны медаль за эцюд каня[7] «Шэрага ў яблыках»[5].

Падчас навучання ў Акадэміі юнак хварэў на сухоты. Станіслаў вучыўся на выдатна, але ў 1892 годзе быў выключаны з трэцяга курса «за непаспяховасць», пазней у яго папрасілі прабачэння і аднавілі ў правах студэнта[5]. Неўзабаве ён сам «не пажадаў працягваць навучанне ў Імператарскай акадэміі мастацтваў» і вярнуўся ў Вільню[5].

Удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў прыватнай Акадэміі Жуліяна (Academia Julian). Працягваў сваё навучанне ў Мюнхене ў майстэрні мастака-рэаліста Юзафа Бранта (1841—1915), які даводзіўся яму цесцем[5].

У 1897 годзе зноў вярнуўся ў Вільню, дзе прыняў удзел у вясновай выставе «тэракотаў і гіпсаў» былога вучня школы малюнка — Баляслава Балзукевіча, якая прайшла ў будынку цырка на Лукішках, а ўвосень — у маштабнай выстаўцы са 150 твораў. У тым жа годзе ў складзе мюнхенскай групы «Sezession» ён са сваёй работай «З поля» удзельнічаў у міжнароднай выстаўцы. На першым конкурсе тэатральнай фатаграфіі ў Варшаве Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч заняў 4-е месца. У 1899 годзе прыняў удзел у другой віленскай выстаўцы[5].

Паводле меркавання гісторыка і краязнаўцы Г. Каханоўскага Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч пад псеўданімам Яніслаў Валакіта з’яўляецца аўтарам ілюстрацый да выдання апавядання М. Горкага «Дзед Архіп і Лявонка» (пераклад Тэрэзы Гардзялкоўскай, Вільня, «Наша хата», 1910). Аднак мастацтвазнаўца Н. Усава слушна заўважае, што ілюстрацыі да твора М. Горкага пры ўсіх іх несумненных мастацкіх якасцях усё ж наўрад ці належаць высокапрафесійнаму мастаку з акадэмічнай адукацыяй. На яе думку, ілюстрацыі да «Дзеда Архіпа і Лявонкі» выканаў вядомы паэт і драматург Альберт Паўловіч[8].

Удзельнік выставак Санкт-Пецярбургскага таварыства мастакоў (1890—1900) і мастацкіх у Мінску (1911)[4].

У кастрычніку 1919 года быў адноўлены Віленскі ўніверсітэт. Першы дэкан і рупліўца мастацкага факультэта, прафесар Фердынанд Рушчыц даверыў Станіславу Богуш-Сестранцэвічу кіраванне майстэрняй натуры і даў беспрытульнаму мастаку пакойчык пры факультэце[5]. З-за пагрозы чырвонай акупацыі практычна ўвесь першы склад факультэта пакінуў горад, Богуш-Сестранцэвіч перабраўся у Варшаву[5].

 
Магіла Станіслава Богуш-Сестранцэвіча на могілках Роса, 2022 г.

Памёр Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч 24 мая 1927 года. Хаўтурнымі клопатамі па ім, з-за адсутнасці нашчадкаў, займалася былая жонка — Крысціна Бранд-Тышкевіч. Пахаваны адпаведна тэстаманту 28 мая ў Вільні на Евангелічна-рэфармацкіх могілках, зруйнаваных у 1956 годзе[5]. Магіла перанесена на могілкі Роса.

Творчасць правіць

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі[4]. У жанравых творах адлюстроўваў побыт беларускіх і літоўскіх сялян і гараджан, высмейваў норавы мяшчан[6][4].

Аўтар карцін «Баль у Мінску», «Прачкі», графічных лістоў «У мястэчку», «Злоўлены жывым», «Праца ў фальварку», «Цыганы» і інш., анімалістычных малюнкаў («Стаеннік», «Бегавы конь» і інш.), ілюстрацый да апавядання Э. Ажэшкі «Гэдалі» (1907)[4][6].

Як мастак-анімаліст С. Богуш-Сестранцэвіч праявіў сябе яшчэ падчас навучання ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў[7]. Выявы свойскіх і дзікіх жывёл: коней, валоў, сабак, свіней, нават зайцаў і курэй, намаляваныя ва ўдала падгледжаных выпадковых рухах і ракурсах, з’яўляюцца неад’емным і характэрным элементам яго сюжэтных твораў. Адлюстраванню жывёл мастак часта адводзіць цэнтральнае, першапланавае месца, акцэнтуючы ўвагу на іх натуральнай прыгажосці і норавах («На торгу». «Выпадак»). Часам натуральныя замалёўкі асобных жывёл перарастаюць у самастойныя сюжэтныя кампазіцыі анімалістычнага жанру («Зграя сабак», «Коні ў стойле»), але ніколі вобразы жывёл не набываюць карыкатурных рыс, што нагадваюць звычкі людзей. У гэтым жанры мастак моцна трымаўся акадэмічных традыцый, з’яўляючыся творчым пераемнікам выдатных рускіх і польскіх рысавальшчыкаў папярэдніх часоў[9][7].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Stanislas Bohusz Siestrzencewicz
  2. а б Stanislaw Bohusz Siestrzencewicz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Biernacka 1997, p. 154.
  4. а б в г д Богуш-Сестренцевич Станислав Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.
  5. а б в г д е ё ж з і Сяргей Гваздзёў. «Малады ліцвін з тэмпераментам вясковага грамадзяніна…»
  6. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  7. а б в Дуктава, Л. Г. Мастацкая анімалістыка ў беларускай літаратуры другой паловы XX ст.: манаграфія / Л. Г. Дуктава. — Магілёў; МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 184 с.: іл
  8. Пікулік А. М. Роля віленскіх кнігавыдавецкіх цэнтраў ХІХ – пачатку ХХ ст. у развіцці беларускага мастацтва дзіцячай кнігі
  9. Рынкевіч, У. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч — «літвін па крыві і косці» / У. Рынкевіч // Родн. слова. — 2008. — № 9. — С. 96 — 97

Літаратура правіць

  • Róża Biernacka Siestrzeńcewicz (Bohusz-Siestrzeńcewicz) Stanisław // Polski Słownik Biograficzny. — 1997. — Т. XXXVII/3. — S. 154.
  • Rysunki Piórem Stanisława Bohusz — Siestrzeńcewicza. Wilno: 1912.
  • Rysunki Piórem Stanisława Bohusz — Siestrzeńcewicza. Warszawa: Chemiograficzne Zakłady «Helios», 1928.
  • Stanisław Bohusz — Siestrzeńcewicz: Piękno i estetyka. Wilno: 1912.
  • Bohusz — Siestrzeńcewicz i jego album. «Tygodnik Ilustrowany». nr 13, 1914.
  • Wiadomości z Cesarstwa.. nr 311, 23 listopad 1893.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць