Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч

Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (нар. 3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён (цяпер Дзяржынскі раён) Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч
Дата нараджэння 3 жніўня 1959(1959-08-03) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1986—1988 гадах і з 1994 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 1988—1994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Даследуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 года, беларускі нацыянальны рух, узнікненне беларускай дзяржаўнасці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.[1]

Зноскі

Літаратура правіць