Станіслаў Францавіч Рэдэнс

Станіслаў Францавіч Рэдэнс (польск.: Stanisław Francewicz Redens; 17 мая 1892, Мазавец, Ломжынская губерня, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 12 лютага 1940) — старшыня ДПУ БССР (1931)

Станіслаў Францавіч Рэдэнс
Stanisław Francewicz Redens
Станіслаў Рэдэнс (1931)
Станіслаў Рэдэнс (1931)
2-і наркам унутраных спраў Казахскай ССР
20 студзеня 1938 — 21 лістапада 1938
Папярэднік Леў Барысавіч Залін
Пераемнік Сямён Мікалаевіч Бурдакоў
Нараджэнне 17 мая 1892(1892-05-17)
Смерць 12 лютага 1940(1940-02-12) (47 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Anna Alliluyeva[d]
Партыя РСДРПВКП(б)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Званне камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу (26.11.1935)
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1937 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1925
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Украінскай ССР — 1927 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ЗСФСР — 1932
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паляк. У 1917—1918 гадах працаваў электраманцёрам на Дняпроўскай металургічным заводзе ў с. Каменскае Екацярынаслаўскай губерні. З 1918 года ў органах дзяржаўнай бяспекі — сакратар старшыні ВЧК, старшыня Адэскай, Харкаўскай, затым Крымскай губЧК.

У 1921—1924 гадах — начальнік АВУ ВЧК пры СНК РСФСР (з 1922 года — АОУ ГПУ НКУС РСФСР), старшыня ДПУ Крыма і адначасова начальнік АO Чарнаморскага флоту. З 1924 па 1926 год працаваў сакратаром Прэзідыума ВСНГ. З 1928 года ізноў у органах дзяржбяспекі — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Закаўказзе і адначасова старшыня ДПУ Закаўказзя.

У сакавіку — жніўні 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БВА і адначасова старшыня ДПУ БССР. З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР ва УССР па Маскоўскай вобласці (з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці), народны камісар унутраных спраў Казахскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Арыштаваны 22 лістапада 1938 года «як польскі шпіён і актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС». 21 студзеня 1940 Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суду СССР прысуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 УК РСФСР да ВМП. Прысуд прыведзены ў выкананне 12 лютага 1940 года. Рэабілітаваны вызначэннем Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 16 лістапада 1961 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1