Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раённы цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.

Горад
Старабільск
укр.: Старобільськ
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1686[1]
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Старабільскэ, Стара Біла
Горад з
Плошча
13,32 км²
Вышыня цэнтра
63 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
18 800 чалавек (2011)
Шчыльнасць
1 652 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
06461
Паштовыя індэксы
92700
Аўтамабільны код
BB
КААТУУ
4425110100
Афіцыйны сайт
Старабільск на карце Украіны ±
Старабільск (Украіна)
Старабільск
Старабільск (Луганская вобласць)
Старабільск

Гісторыя правіць

Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцекачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча было адроджана ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).

З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, пасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г., у Старабільску жыло 13 100 асоб.

У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільска праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 19391940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

Насельніцтва (чал.)
1897 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2015
9801 14 419 19 519 22 341 23 851 25 053 22 371 17 716

Мова правіць

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расійская
60.84 % 38.68 %

Зноскі

Спасылкі правіць