Старажытнаірландская мова

Старажы́тнаірла́ндская мова (радзей: старажы́тнагэ́льская; саманазва: Goídelc, вымаўл. [ˈɡoiðʲelɡ]) — тэрмін, пад якім вядомыя найстарэйшыя пісьмовыя формы гайдэльскіх моў, а таксама пісьмовая мова, ужываная ў перыяд VIIХ стагоддзяў н.э. Асноўная частка тэкстаў на пісьмовай мове прыпадае на часы VIII — сярэдзіны ІХ стагоддзяў, Х ст. датуецца развіццё старажытнаірландскай мовы ў стан, вядомы пад тэрмінам сярэ́днеірла́ндская мова. Незважаючы на датаванне, некаторыя познія тэксты ўяўляюць сабою пісьмовыя помнікі часоў канца існавання старажытнаірландскай мовы, што з’яўляліся копіямі ранейшых тэкстаў.

Старажытнаірландская мова
Саманазва Goídelc, Goídelg [ˈgoiðʲelg]
Краіны Ірландыя, Шатландыя, востраў Мэн, Уэльс
Рэгіёны У Шатландыі — галоўным чынам Дал Рыяда, ва Уэльсе — ірландскія паселішчы ў Гвінедзе, Дыведзе, Брыхейніягу
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Вымерла Да X стагоддзя развіўся ў сярэднеірландскую мову
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Гайдэльская група
Пісьменнасць лацініца (астраўны мінускул)
Моўныя коды
ISO 639-1 няма
ISO 639-2 sga
ISO 639-3 sga
Linguasphere 50-AAA-ad
IETF sga
Glottolog oldi1245

Паводле сучасных уяўленняў у лінгвістыцы старажытнаірландская мова стала продкам сучаснай ірландскай, гэльскай шатландскай і мэнскай моў, якія цяпер утвараюць гайдэльскую падгрупу моў[1]. Старажытнаірландская мова генетычна характарызавалася як гайдэльская мова ў складзе астраўной групы кельцкай галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод шматлікіх індаеўрапейскіх моў старажытнаірландская мова вылучалася надзвычай складанай сістэмай марфалогіі і, у прыватнасці, аламорфіі, што абумоўлівала шматлікія выключэнні пры змене каранёў або суфіксаў. Адзначалася складаная фаналагічная сістэма, сярод якой — працэс мутацыі пачатковага зычнага ў слове, які меў граматычнае значэнне.

Аднымі з выдатных даследчых прац па старажытнаірландскай мове лічацца даследаванні Рудольфа Турнайзена і Осбарна Бергіна, праведзеныя ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

Класіфікацыя правіць

У часы свайго існавання старажытнаірландская мова была адзінай мовай у гайдэльскай падгрупе, якая ў сваю чаргу была адгалінаваннем кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Пазней старажытнаірландская мова паступова распалася на формы маўлення, што ў будучыні леглі ў аснову сучаснай ірландскай, шатландскай і мэнскай моў.

У сваю чаргу, старажытнаірландская мова паходзіць ад архаічнаірландскай мовы, вядомая па надпісах асабістых імёнаў, складзеных уласнай пісьменнасцю (агамічнае пісьмо), датаваных перыядам IVVI стагоддзяў н.э. Архаічнаірландская мова радам рыс набліжана да пракельцкай мовы, якая вылучылася па распадзе праіндаеўрапейскай мовы і лічыцца продкам пазнейшых кельцкіх моў.

Пісьмовыя помнікі правіць

Са старажытнаірландскага перыяду да цяперашняга часу дайшоў малы аб’ём пісьмовых помнікаў, асноўная частка дадзеных фіксацый прадстаўлена глосамі, пакінутых у лацінскіх рукапісах на рэлігійную тэматыку, складзеных ірландскімі місіянерамі ў Заходняй Еўропе. У сваю чаргу, тагачасныя рукапісы ірландскага паходжання ў значна большай ступені зведалі страту з прычыны больш шырокага і частага выкарыстання гэтых тэкстаў[2]. Па-за галіной пісьмовага карыстання мову ўжывалі старажытныя гэльскія плямёны, якія ў канцы I тыс. н.э. прыступілі да каланізацыі Шатландыі і Мэну, што пазней спарадзіла шатландскую і мэнскую мовы.

Адным з найбольш значных тэкстаў раннестаражытнаірландскага перыяду лічыцца т.зв. гамілія з Камбрэ — празаічная пропаведзь, якая ўтрымлівае вялікія фрагменты тэксту на старажытнаірландскай мове побач з лацінай (пач. VIII ст.). У наступным стагоддзі складаецца Codex Ardmachanus (або Кніга з Армы), якая таксама змяшчала тэксты на рэлігійную тэматыку. Сярод найбольш вядомых глос тагачаснага перыяду адзначаюцца пісьмовыя помнікі, адшуканыя ў паўднёвай Германіі (Вюрцбург, Карлсруэ), паўночнай Італіі (Фларэнцыя, Мілан, Турын) і ў Швейцарыі (Санкт-Гален). У наступныя стагоддзі адзначаецца паяўленне большай колькасці звязаных тэкстаў на асобную тэматыку (загаворы, вершы, творы рэлігійнай тэматыкі).

Літаратурная дзейнасць на старажытнаірландскай мове вядомая і па пазнейшых перыядах з прычыны наяўнасці перапісных экзэмпляраў старажытнаірландскіх тэкстаў, складзеных пасля ўмоўнага заканчэння існавання мовы. У прыватнасці, фрагменты старажытнаірландскага перыяду маюць т.зв. Кніга Бурай Каровы і Лэйнстэрская кніга, складзеныя ў раннесярэднеірландскі перыяд.

Лінгвістычная характарыстыка правіць

Фанетыка, фаналогія правіць

Ніжэй прыведзенае апісанне гукавага ладу старажытнаірландскай мовы.

  • Зычныя:

Асаблівасцю набору зычных старажытнаірландскай мовы быў атрыманы ў спадчыну ад архаічнаірландскай падзел зычных фанем на два віды супрацьпастаўлення: «вузкія» — «шырокія» (то бок, палаталізаваныя і велярызаваныя) і фортысленіс, якія ўзніклі ў выніку гістарычных змен у старажытнай кельцкай фаналогіі; кожны від аднаго з супрацьпастаўленняў мог спалучацца з іншым, утвараючы такім чынам чатыры магчымыя камбінацыі (напрыклад, «шырокія» леніцызаваныя /f v θ ð x ɣ h ṽ n l r/, супрацьпастаўленыя «шырокім» фортыс /p b t d k ɡ s m N L R/). Пэўным выключэннем з гэтай заканамернасці быў глухі зычны /f/ і яго палаталізаваны аналаг /fʲ/, якія разам паходзілі з аднае фанемы — плаўнага /w/.

Для параўнання, супрацьпастаўленне палаталізаваных (мяккіх) і велярызаваных (цвёрдых) часткова прадстаўлена таксама ў беларускай мове.

Ніжэй прыведзены лад зычных фанем старажытнаірландскай мовы паводле іх месца артыкуляцыі, а таксама паказчыка «шырокасці» або «вузкасці». Варта адзначыць граматычнае значэнне гэтага крытэрыя і ў сучасных шатландскай і ірландскай мовах.

  Лабіяльныя Зубныя Альвеалярныя Велярныя Глатальныя
Насавыя шырокія m N  n ŋ  
вузкія Nʲ  nʲ ŋʲ  
Выбухныя шырокія p  b t  d k  ɡ  
вузкія pʲ  bʲ tʲ  dʲ kʲ  ɡʲ  
Фрыкатывы шырокія f  v θ  ð s x  ɣ h
вузкія fʲ  vʲ θʲ  ðʲ xʲ  ɣʲ
Назалізаваныя
фрыкатывы
шырокія        
вузкія ṽʲ        
Апраксіманты шырокія   R  r    
вузкія   Rʲ  rʲ    
Латэральныя шырокія   L  l    
вузкія   Lʲ  lʲ    

Некаторыя аспекты гукавога ладу старажытнаірландскай мовы застаюцца невядомымі. Так, /sʲ/ магло мець у некаторай ступені іншую рэалізацыю, вымаўляючыся як [ɕ] або [ʃ], што ўласціва сучаснай ірландскай мове; /hʲ/ мог з’яўляцца практычна тым жа гукам, што і /h/ і/або /xʲ/. Акрамя гэтага, невядомай застаецца дакладная артыкуляцыя фанем, вядомых пад пазначэннямі /N/, /Nʲ/, /L/, /Lʲ/, /R/, /Rʲ/, аднак хутчэй за ўсё дадзеныя фанемы мелі больш напружаную і падоўжаную артыкуляцыю ў параўнанні з іх леніцызаванымі адпаведнікамі /n/, /nʲ/, /l/, /lʲ/, /r/, /rʲ/, што характэрна, у прыватнасці, дыялектам сучаснай ірландскай мовы, дзе падобнае супрацьпастаўленне прадстаўленае адносна пярэднеязычных насавых і латэральных зычных; /Nʲ/ і /Lʲ/ імаверна маглі адлюстроўваць артыкуляцыю, у выніку якой апошнія рэалізоўваліся як палаталізаваныя [ɲ] і [ʎ] адпаведна. /R(ʲ)/ магчыма ўяўляў сабой дрыжачы зычны, у той час як яго леніцызаваны адпаведнік з’яўляўся т.зв. аднаўдарным зычным (ударная, не выбухная артыкуляцыя).

  • Галосныя:

Адметнасцю гукавога ладу старажытнаірландскай мовы было існаванне супрацьпастаўлення паводле кароткасці—даўжыні не толькі манафтонгаў, але і дыфтонгаў. Кароткія дыфтонгі з’яўляліся аднаморнымі і вымаўляліся прыкладна на такім жа адрэзку часу, што і кароткія манафтонгі, падоўжаныя дыфтонгі мелі двухморную структуру і вымаўляліся прыкладна за такі ж час, што і падоўжаныя галосныя. У часы існавання старажытнаірландскай мовы набор падоўжаных галосных зазнаваў значныя змены, якія нашмат менш закранулі кароткія.

Ніжэй прыведзены лад галосных у старажытнаірландскай мове.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
пад’ёму
i u ĭu
Сярэдняга
пад’ёму
e o ĕu (ŏu)1
Ніжняга
пад’ёму
a ău
  1. Дыфтонг /ŏu/ хутчэй за ўсё існаваў у ранні перыяд існавання старажытнаірландскай мове, а пазней быў страчаным.

Ніжэй прыведзены лад падоўжаных галосных у раннія часы існавання старажытнаірландскай мовы, прыблізна да сярэдзіны VIII ст.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
пад’ёму
iu ui
Сярэдняга
пад’ёму
e₁ː, e₂ː1 o₁ː, (o₂ː?)2 eu oi, (ou)3
Ніжняга
пад’ёму
ai, au3
  1. Як /e₁ː/, так і /e₂ː/ ў пісьмовым выглядзе пазначаліся як é, аднак мусілі мець рознае вымаўленне праз рознае паходжанне гэтых галосных і іх рознае развіццё ў пазнейшыя часы існавання старажытнаірландскай мовы. Напрыклад, /e₁ː/ бярэ ўласнае паходжанне з пракельцкага і ē лацінскіх запазычанняў, аднак /e₂ː/ узнікаў як вынік кампенсацыйнага падаўжэння кароткага *e ў пазіцыі перад страчаным зычным або перад галосным, страчаным у выніку аднагалосся. Увогуле, агульнапрынятай лічыцца больш верхняя артыкуляцыя /e₁ː/[3]. У пазнейшых формах старажытнаірландскай мовы абедзве галосныя сталі адрознівацца на пісьме праз пазначэнне /e₁ː/ як ía (аднак за выключэннем становішча перад палатальнымі), тады як другі галосны працягваў пазначацца выключна як é. Адрозненню /e₂ː/ спрыяў таксама працэс змены яго якасці пры становішчы гэтай галоснай перад u, што не назіралася адносна /e₁ː/;
  2. Падобны працэс адрознення існаваў таксама, верагодна, у дачыненні /o₁ː/ і /o₂ː/, абодва з якіх указваліся адным сімвалам — ó, і паходзілі адпаведна з былых дыфтонгаў (*eu, *au, *ou) або кампенсацыйнага падаўжэння. Тым не менш, у больш познія часы абедзве галосныя на пісьме часцей фігуруюць як úa, а існаванне /o₂ː/ як асобнай фанемы ва ўвесь перыяд існавання старажытнаірландскай мовы застаецца неўстаноўленым;
  3. Дыфтонг /ou/ існаваў толькі ў ранніх формах старажытнаірландскай мовы, пазней зліўшыся з /au/. У пазнейшых формах мовы галосны пазначаўся на пісьме ў якасці ó (або ú ці u пры знаходжанні перад іншым галосным), пры гэтым дадзены ó пазней не пазначаўся як úa ў адрозненне ад папярэдняга прыкладу.

Познім формам старажытнаірландскай мовы быў уласцівы наступны набор падоўжаных галосных.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
пад’ёму
iu, ia ui, ua
Сярэдняга
пад’ёму
eu oi?1
Ніжняга
пад’ёму
  1. У позніх формах старажытнаірландскай мовы адбылося зліццё ранейшых /ai/ і /oi/. Артыкуляцыя новаатрыманага гуку невядомая з прычыны захавання адрознення гэтых гукаў на пісьме ( і адпаведна).

Становішча кароткіх галосных у ненаціскным складзе мела больш складаныя тэндэнцыі. Так, усе кароткія галосныя маглі ўзнікаць у канцы слова пасля як «вузкай», так і «шырокай» зычных. Галосныя /e, i/ пасля «вузкіх» зычных часта пазначаліся на пісьме як ae і ai, што, імаверна, магло сведчыць пра іх больш сярэднюю артыкуляцыю. Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных спалучэнняў галосных і іх адлюстравання на пісьме.

Слова Вымаўленне Пераклад Характарыстыка
marba /ˈmarva/ я забіў бы 1 асоба, адз.л., умоўны лад
léicea /ˈLʲeːɡʲa/ я пакінуў бы 1 асоба, адз.л., умоўны лад
marbae /ˈmarve/ ([ˈmarvɘ]?) ты забіў бы 2 асоба, адз.л., умоўны лад
léice /ˈLʲeːɡʲe/ ты пакінуў бы 2 асоба, адз.л., умоўны лад
marbai /ˈmarvi/ ([ˈmarvɨ]?) ты забіў 2 асоба, адз.л., абвесны лад
léici /ˈlʲeːɡʲi/ ты пакінуў 2 асоба, адз.л., абвесны лад
súlo /ˈsuːlo/ вока родны склон, адз.л.
doirseo /ˈdoRʲsʲo/ дзвярэй родны склон
marbu /ˈmarvu/ я забіў 1 асоба, адз.л., абвесны лад
léiciu /ˈLʲeːɡʲu/ я пакінуў 1 асоба, адз.л., абвесны лад

На размеркаванне кароткіх галосных у нефінальнай пазіцыі накладалася значная колькасць абмежаванняў. Звычайна лічыцца, што адзінымі кароткімі галоснымі фанемамі, што маглі паўставаць у любым ненаціскным складзе, з’яўляліся толькі /ǝ/ і /u/, першая запісваўся як a, ai, e або i ў залежнасці ад якасці навакольных галосных, другая — як u ці o. Галосная /u/ мела тэндэнцыю да ўзнікнення ў становішчы перад складамі, у якіх у пракельцкай форме існаваў (напрыклад, dligud /ˈdʲlʲiɣuð/ «закон» (dat.) < PC *dligedū), або пасля «шырокага» лабіяльнага (напрыклад, lebor /ˈLʲevor/ «кніга», domun /ˈdoṽun/ «свет»). Галосная /ǝ/ паўставала, адпаведна, у астатніх выпадках. Абедзве галосныя не з’яўляліся рэфлексамі адпаведных галосных пракельцкай мовы.

У ненаціскных складах маглі з’яўляцца таксама падоўжаныя галосныя, аднак яны не з’яўляюцца рэфлексамі пракельцкіх падоўжаных, паколькі ў пракельцкай мове адбывалася скарачэнне апошніх перад сінкопай (выпадзеннем). Паходжанне падоўжаных у старажытнаірландскай мове зводзіцца да наступных працэсаў:

  • Праз аднагалоссе (звычайна — страта *s між галоснымі);
  • Праз кампенсацыйнае падаўжэнне ў выніку страты зычнага (cenél «род» < *cenethl; du⋅air-chér «я купіў» < *-chechr, прэтэрытная форма crenaid «купляе»[4]);
  • У выніку асіміляцыі ненаціскнога галоснага ў адпаведны падоўжаны;
  • Праз словаскладанне;
  • У выніку падаўжэння кароткіх галосных перад неленіцызаванымі /m, N, L, R/, пры гэтым працэс яшчэ не быў завершаным у старажытнаірландскай (напрыклад, erríndem «найвышэйшы», але rind «вяршыня»[5]).
  • Прасодыя:

Націск у старажытнаірландскай мове часцей за ўсё падаў на першы склад слова. У дзеясловах націск мог быць дапушчальным на другім складзе ў выпадку, калі першы ўяўляў сабой клітыку (напрыклад, прыстаўка as-). У кельталогіі клітыкі аддзяляюцца цэнтральнай кропкай (⋅, напрыклад as⋅beir /asˈberʲ/ «ён кажа»).

Фаналагічныя змены правіць

У часы існавання старажытнаірландскай мовы ў мове адбыўся вялікі рад фаналагічных змен, што стала прычынай карэнных змен у параўнанні з рэканструяванай пракельцкай мовай, а таксама з вымерлымі кельцкімі мовамі (у прыватнасці, гальскай), якія ў значнай меры захоўвалі архаічны індаеўрапейскі характар. У прыватнасці, маштаб дадзеных змен даваў мовазнаўцам падставы не ўключаць старажытнаірландскую ў склад індаеўрапейскай сям’і моў наогул на працягу практычна ўсяго ХІХ ст. Як мяркуецца, гэты шэраг змен адбыўся ў гістарычна кароткі перыяд, каля VIVII стагоддзяў н.э., бо яны не прасочваюцца ў архаічнаірландскі перыяд (IVVI стагоддзяў н.э.), але з’яўляюцца поўнасцю скончанымі ў ранняй старажытнаірландскай (VIII ст. н.э.). Ніжэй прыведзены абагульнены пералік гэтых змен у прыблізным храналагічным парадку[6][7].

  • Рэгрэсіўная асіміляцыя фінальнага ў складзе *n (< PIE *m, *n), якая адбывалася нават на мяжы слова ў выпадку, калі іншае слова было сінтаксічна звязанае са словам, дзе адбывалася асіміляцыя.
  • Азванчэнне глухіх выбухных зычных *mp *nt *nk > /b d ɡ/;
  • Прэназалізацыя звонкіх выбухных зычных: /mb nd ŋɡ/, утвораныя ў выніку гэтага спалучэнні ў пазнейшыя перыяд зазналі рэдукцыю ў простыя насавыя. У некаторых дыялектах шатландскай мовы не адбылася ніводная з гэтых змен, што адлюстравана ў арфаграфіі мовы;
  • Узнікненне пратэтычнага /n/ перад складам, што пачынаўся на галосную.
  • Леніцыя (паслабленне вымаўлення) усіх зычных у інтэрвакальнай (між галоснымі) пазіцыі. Як і першая змена, дзейнічала ў тым ліку на межах слоў у выпадку сінтаксічнай звязанасці двух слоў.
  • Пераход выбухных у фрыкатывы;
  • Пераход тыпу *s > /h/, страчаны ў пазнейшых этапах мовы ў становішчы, калі дадзены пераход размяшчаўся не перад націскным складам;
  • Практычна поўная страта *w;
  • Пераход *m у назалізаваны кантынуант (/w̃/, мажліва [w̃] або [β̃]);
  • Захаванне *l *n *r, але ўзмацненне іх неленіцызаваных варыянтаў у /L N R/ (гл. вышэй).
  • Шырокія працэсы ўмлаўтызацыі кароткіх галосных, артыкуляцыя якіх была прыведзена да верхняга або ніжняга пад’ёму ў адпаведнасці з пракельцкімі галоснымі. Аналагічным жа чынам часта адбывалася агубленне *a > /o/ або /u/ побач з лабіяльнымі зычнымі;
  • Палаталізацыя ўсіх зычных перад галоснымі пярэдняга рада;
  • Частковая або поўная страта фінальных складоў;
  • Сінкопа (страта большасці галосных унутры склада).

Гэтыя змены прывялі да наступных змен у гукавым ладзе старажытнаірландскай мовы:

  • Фанемізацыя (атрыманне статусу асобных фанем) палаталізаваных («вузкіх») і леніцызаваных варыянтаў зычных, што значна пашырыла лад зычных мовы. Проціпастаўленне палаталізаваны і велярызаваных гукаў стала важнаю часткаю марфалогіі мовы (macc «сын», але maicc «сына»; túath «племя, народ», але túaith «народу»; athar «бацька», але ath(a)ir «[каго] бацькі»);
  • Леніцыя і насавая асіміляцыя на мяжы сінтаксічна звязаных слоў прывялі да выразнага праяўлення эфекту, вядомага як «сандхі»;
  • Павелічэнне колькасці аламорфіі (варыяцыйнасць вымаўлення марфемы без змены яе значэння) у скланенні або спражэнні, выкліканая ўмлаўтызацыяй і асабліва сінкопай. Найбольш радыкальныя змены адзначаюцца праз сінкопу, напрыклад as·berat «яны кажуць», але ní-epret «яны не кажуць»; do·sc(a)i «ён пераадольвае», але ní-derscaigi «ён не пераадольвае» (націскны склад вылучаны паўтлустым).

Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных змен у параўнанні з архаічнаірландскай мовай. Лексемы архаічнаірландскай мовы прадстаўляюць сабою транслітарацыю арыгінальнага агамічнага пісьма.

Арх.-ірл. Ст.-ірл. Пераклад
inigena[8] ingen дачка
qrimitir[9] cruimther святар
maqqi[10] maicc сын (gen.)
velitas[11] filed паэт (gen.)
Lugudeccas[12] Luigdech Лугід (уласнае імя, gen.)
Anavlamattias[13] Anfolmithe Анбламат (уласнае імя, gen.)
Coillabotas[14] Coílbad Кольвад (уласнае імя, gen.)
  • Ініцыяльныя мутацыі:

Усе словы асновы сказа адносна леніцыі або насавой асіміляцыі фаналагічна выступалі як адзінае цэлае, што прыводзіла да сандхі (змена гука ў залежнасці ад пазіцыі ў сказе). Дыяхранічна гэтая з’ява адлюстроўвала стан апошняга склада ў архаічнаірландскай мове.

  • Леніцыя. Мутацыя ініцыяльнага зычнага слова ў выпадку, калі папярэдняе слова заканчвалася на галосную;
  • Гемінацыя. Падваенне першага зычнага ў выпадку, калі склад заканчваўся на *-s, або на *-t ці *-k пасля галоснай, у той час як /h-/ узнікаў перад словам, што пачыналася на галосную. У страражытнаірландскі перыяд гемінацыя была ўласцівая толькі пасля слоў, якія заканчваліся на галосны;
  • Назалізацыя. У выпадку, калі першапачаткова склад заканчваўся на насавы, наступнае слова атрымлівала пратэтычны насавы, маючы розныя варыянты змен далей (гл. вышэй).

Усе дадзеныя мутацыі захаваліся ў сучасных ірландскай і шатландскай мовах, стаўшы аднымі з асноўных марфалагічных паказчыкаў моў. Ніжэй прыведзеныя змены, засведчаныя ў старажытнаірландскіх тэкстах толькі часткова:

  • Леніцыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры ініцыяльных глухіх выбухных (пісьмовыя ph, th, ch) і, у познестаражытнаірландскай, ініцыяльных /f-, s-/ (пісьмовыя , );
  • Назалізацыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры ініцыяльных звонкіх выбухных і галосных, калі існавала прыстаўка n- (або m- — перад b);
  • Гемінацыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры наяўнасці гемінаваных (падвоеных) зычных у мове (якія мелі тэндэнцыю да выпадзення ў старажытнаірландскай мове, гл. вышэй). Не адлюстроўвалася пры пераходзе ў /h-/.

Звесткі пра больш шырокае прадстаўленне мутацый зычных ніж на пісьме заснаваныя перш за ўсё на пазнейшых арфаграфічных нормах і вопыце фаналогіі сучаснай ірландскай мовы. Ніжэй прыведзеныя ўзоры гэтых змен на прыкладзе выразаў маленькі чалавек, моцны чалавек, а таксама на прыкладзе ініцыяльных мутацый пасля займенніка a «яго, ейны». Вартая ўвагі мутацыя наступнага слова пасля займенніка ў другой табліцы, якая і адрознівае род займенніка (адрозніваючы такім чынам значэнне яго ад ейны); для параўнання прыведзены прыклад з санскрыту.

Адз.л. Мн.л.
Ст.-ірл. Арх.-ірл. канчатак Ст.-ірл. Арх.-ірл. канчатак
Назоўны склон fer becc /fʲer bʲegg/, fer cumachtach /k-/ *-os fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-ī < PIE *-oi
Клічны склон fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-e firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ *-ūs < PIE *-ōs
Вінавальны склон fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ *-on < PIE *-om firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ *-ūs < PIE *-ōns
Родны склон fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-ī fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ *-on < PIE *-ōm
Давальны склон fiur biucc /fʲĭŭr vʲĭŭgg/, fiur chumachtach /x-/ *-ū < *-ūi < PIE *-ōi fer(a)ib becc(a)ib /fʲerǝvʲ bʲeggǝvʲ/, fer(a)ib cumachtch(a)ib /k-/ -obis < PIE *-obhis
Тып ech «конь» bo «карова» teg «дом» PIE форма[15] форма санскрыту
М.р./Н.р. адз.л. Леніцыя a ech /a ex/ a bo /a vo/ a theg /a θʲeɣ/ *esyo[16] asya
Ж.р. адз.л. Гемінацыя a ech /a hex/ a bo /a bbo/ a teg /a ttʲeɣ/ *esyās < *esyeh₂s asyās
Мн.л. Назалізацыя a n-ech /a nex/ a m-bo /a mbo/ a teg /a dʲeɣ/ М.р./Н.р. *eysōm? *eysoHom? *eysom? (*es-?)
Ж.р. *eys-? (*es-?) *ih₂s-?[17]
ēṡām (ж.р. āsām)
  • Аламорфія:

Асаблівасцю аламорфіі ў старажытнаірландскай мове была дапушчальнасць перамяшчэння націску ў межах усяго дзеяслова, у выніку чаго націск мог знаходзіцца ў тым ліку на прыстаўках. Націскныя адрозненні маглі спараджаць адрозненні, паказаныя на наступных узорах[18].

Ранейшая форма Дэўтэранічны дзеяслоў Пераклад Протатанічны Пераклад
*ess-bero(n)t < PIE *-bheronti as·berat /as-ˈbʲerəd/ яны кажуць ní-epret /Nʲiː-ˈhebrʲəd/ яны не кажуць
*cum-uss-ana con·osna ён адпачывае ní-cumsana ён не адпачывае
*de-ro-uss-scochi do·rósc(a)i ён пераўзыходзіць ní-derscaigi ён не пераўзыходзіць
*de-lugi < PIE *-logheyeti do·lug(a)i ён даруе ní-dílg(a)i ён не даруе
*de-ro-gn… do·róna ён можа зрабіць ní-derna ён не можа зрабіць

Найбольш адметны від аламорфіі паходзіў з s-суб’юнктыва трэцяй асобы адзіночнага ліку, што тлумачыцца выкарыстаннем асабовага атэматычнага маркера -t, які дадаваўся непасрэдна да дзеяслоўнай асновы, утворанай, у сваю чаргу, даданнем -s да асновы. Як вынікае, гэта прывяло да ўзнікнення вялікіх сцячэнняў зычных, у пазнейшыя часы адбылася страта падобных спалучэнняў. У прататанічных формах (пасля дзвюх праклітык) корань не меў націску, з прычыны чаго адбывалася таксама выпадзенне каранёвай галоснай з захаваннем толькі першай зычнай. Напрыклад[19]:

Цяп., індыкатыў Цяп., суб’юнктыў
Станоўчы (дэўтэранічны) Адмоўны (протатанічны) Станоўчы (дэўтэранічны) Адмоўны (протатанічны)
Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл.
ён адмаўляецца *uss ˈbond-et(i) as·boind *nís ˈuss-bond-et(i) ní op(a)ind /obǝnʲdʲ/ *uss 'bod-s-t as·bó *nís ˈuss-bod-s-t ní op /ob/
ён застаецца *di ˈwo-uss-ret-et(i) do·fúarat *nís ˈdi-wo-uss-ret-et(i) ní díurat *di ˈwo-uss-ret-s-t do·fúair *nís ˈdi-wo-uss-ret-s-t ní diúair
ён паўтарае *ad ˈess-reg-et(i) ad·eirrig *nís ˈ*ad-ess-reg-et(i) (ní aithrig?? >) ní aithirrig *ad ˈess-reg-s-t ath·e(i)rr *nís ˈad-ess-reg-s-t ní aithir
ён можа *con ˈink-et(i) com·ic *nís ˈcom-ink-et(i) ní cum(a)ic > ní cum(u)ing, ní cumaing *con ˈink-s-t con·í *nís ˈcom-ink-s-t, *nís ˈcom-ink-ā-t ní cum, ní cumai
гэта адбываецца *ad ˈcom-ink-et(i) (ad·cum(a)ic >) ad·cumaing *nís ˈad-com-ink-et(i) (ní ecm(a)ic >) ní ecmaing *ad ˈcom-ink-ā-t ad·cumai *nís ˈad-com-ink-ā-t ní ecm(a)i
  • Сінкопа:

Старажытнаірландскай мове былі ўласцівыя шырокія змены ў гукавым ладзе, адным з істотных падобных працэсаў была сінкопа, якая, на ўзор іншых гукавых змен, набыла граматычнае значэнне. Ніжэй прыведзеныя этапы з’яўлення сінкопы ў старажытнаірландскай мовы ў храналагічным парадку.

  • Страта большасці фінальных зычных фанем, у тым ліку *m, *n, *d, *t, *k, а таксама сцячэнняў тыпу *Cs, дзе C — зычная (за выключэннем *rs, *ls, дзе адбылася страта толькі *s);
  • Страта кароткіх фінальных зычных, у тым ліку тых, што сталі фінальнымі праз страту фінальнага зычнага;
  • Скарачэнне доўгіх галосных у ненаціскной пазіцыі (гл. вышэй);
  • Страта галосных у гіятусе (аднагалоссі), што стала прычынай новых ненаціскных доўгіх галосных;
  • Выпадзенне галосных у любым складзе пасля націскнога, пры гэтым галосны страчваў кожны няцотны склад пасля націскнога (напрыклад, першы і трэці);
  • У якасці выключнай заканамернасці — існаванне сцячэнняў зычных, што ўзніклі ўжо пры тагачасным выпадзенні галосных:
  • Узнікненне падвойных выбухных з сумежных шумных зычных у выпадку, калі прынамсі адзін з’яўляўся фрыкатывам, пры гэтым пры наяўнасці хаця б аднаго глухога адбывалася прыпадабненне на ўзор глухога (напрыклад, *ðð *dð *ðd > /dd/, *θð *ðθ *θd *tθ і г.д. > /tt/), пры наяўнасці звонкага ў другой пазіцыі адбывалася прыпадабненне на ўзор звонкага (напрыклад, *kd > /gd/);
  • Атрыманне складовага вымаўлення (г.зв. складовыя зычныя) і, пазней, атрыманне пратэтычнай галоснай зычнымі *l, *r, *n у выпадку, калі апошнія прынамсі з аднаго боку не мелі суседняй галоснай (напрыклад, domun «свет» < *domn < *domnos < *dumnos, immormus «грэх» < *imm-ro-mess). У выпадку з *n існавалі вызначаныя абмежаванні пры існаванні ў наступным становішчы звонкага выбухнога, узніклага як вынік насавой асіміляцыі (напрыклад, frecnd(a)irc «цяперашні»);
  • Спрашчэнне астатніх сцячэнняў зычных за кошт выпадзення зычнага, які не межаваў з галосным (то бок, зычнага, які размяшчаўся між дзвюма зычнымі фанемамі). Тым не менш, з гэта заканамернасці вядомы шэраг выключэнняў (ainm /aNʲm/ «імя», fedb /fʲeðβ/ «удава́», do-aidbdetar /do-ˈaðʲβʲðʲǝdǝr/ «яны паказваюцца»)[20].
  • Эвалюцыя галосных:

Усе пракельцкія галосныя фанемы ў той ці іншай ступені захаваліся ў націскных складох архаічнаірландскай мовы, але ўжо ў часы паступовага развіцця архаічнаірландскай мовы ў старажытнаірландскую галосныя пачалі істотна змяняцца ў залежнасці ад навакольных галосных або нават зычных. У кельталогіі падобныя змены падобныя пад тэрмінам афекцыя, найважнейшымі з якіх былі[21]:

  • Змена артыкуляцыі кароткіх *e, *o ў галосныя верхняга пад’ёму i, u ў выпадку наяўнасці ў наступным складзе галосных верхняга пад’ёму (*i, *ī, *u, *ū). Падобны працэс не адбываўся пры існаванні між галоснымі некаторай колькасці зычных;
  • Змена кароткіх *i, *u ў галосныя сярэдняга пад’ёму e, o пры існаванні ў наступным складзе любой галоснай сярэдняга або ніжняга пад’ёму задняга рада (*a, *ā, *o, *ō);
  • Эпентэза кароткіх галосных *a, *e, *i кароткімі дыфтонгамі au, eu, iu пры існаванні ў наступным складзе *u, *ū ва ўмовах іх пазнейшае страты. Мяркуецца, што пры ўсіх стратах галосных застаўся нязменным *ū, што адбылося пасля змены кароткіх *e, *o, з-за чаго першапачатковае *e дыфтангізавалася ў iu.

Прыклад ніжэй адлюстроўвае рад гэтых змен на ўзоры дзеяслова несці. Вынікам мутацый галосных стаў аднолькавы вынік змены *e і *i (напрыклад, sen < *senos, але fer < *wiros). Выключэннем, згаданым вышэй, можна лічыць змену тыпу nert «моц», але neurt «моцы» (давальны склон) < *nertu, дзе адбылася мутацыя u, але не адбылася мутацыя i, недапушчаная праз суседняе rt.

Ст.-ірл. Вымаўленне Пераклад Арх.-ірл. Позн. PIE Заўвагі
Абсалют., 1 ас., адз.л. biru /bʲiru/ «я нясу» *berūs *bherō + -s Мутацыя i
Абсалют., 2 ас., адз.л. biri /bʲirʲi/ «ты нясеш» *berisis *bheresi + -s Пераход *-es- > *-is- і наступная мутацыя i
Абсалют., 3 ас., адз.л. berith /bʲirʲǝθʲ/ «ён нясе» *beretis *bhereti + -s Пераход ненаціскнога i > /ǝ/ пад уплывам навакольных палаталізаваных зычных
Кан’юнкт., 1 ас., адз.л. ⋅biur /bʲĭŭr/ «я нясу» *beru < *berū *bherō Мутацыя i і u
Кан’юнкт., 2 ас., адз.л. bir /bʲirʲ/ «ты нясеш» *beris < *berisi *bheresi Пераход *-es- > *-is-, мутацыя ненаціскнога i
Кан’юнкт., 3 ас., адз.л. beir /bʲerʲ/ «ён нясе» *beret < *bereti *bhereti Палаталізацыя зычных, пазначаная літарай для галоснага i
  • Эвалюцыя зычных:

Асноўныя адметнасці ладу зычных старажытнаірландскай мовы абумоўленыя зменай праіндаеўрапейскіх зычных у пракельцкай мове (пераход *gʷ > *b; страта прыдыхання ў *bh, *dh, *gh, *gʷh; страта *p у ініцыяльнай або інтэрвакальнай пазіцыі, пераход яго ў *w, *b, *x і г.д. у астатніх пазіцыях). Па распадзе пракельцкай мовы адбыліся і іншыя змены зычных:

  • Леніцыя, палаталізацыя, якія прывялі да павелічэння набору зычных у чатыры разы (гл. вышэй);
  • Страта большасці фінальных зычных (гл. вышэй);
  • Леніцыя пракельцкага *s у /h/, якое пазней было страчана ў інтэрвакальнай пазіцыі. Незважаючы на гэта, у старажытнаірландскай мове існавала зычная фанема s, аднак яна паходзіла з гемінаты ss. У ранейшых пісьмовых сведчаннях зафіксавана пісьмовае ўжыванне спалучэння ss;
  • Захаванне пракельцкіх *kʷ, *gʷ у агамічнай ірландскай і іх наступнае спрашчэнне ў c, g у старажытнаірландскую эпоху. Захоўваліся рэлікты агубленага вымаўлення гэтых зычных у выглядзе спарадычнага агублення наступных галосных;
  • Страта пракельцкага *w у інтэрвакальнай пазіцыі, што стала прычынай зіяння[ru], але ў некаторых выпадках прасочваецца спалучэнне гэтага плаўнага з папярэдняй галоснай і ўтварэнне дыфтонга (напрыклад, béu béo «жывы» < *bewas < *biwos < *gʷiwos)[22]; у іншых выпадках назіраўся пераход *w > [β], пра што сведчаць звесткі агамічнай ірландскай. Таксама ў часы існавання старажытнаірландскай мовы быў характэрны пераход гэта фанемы ў f у ініцыяльнай пазіцыі (напрыклад, fer «мужчына» < *wiros, flaith «Ягамосць» < *wlātis) і пасля леніцызаванага *s (fïur «сястра» < *swesōr), у b — пасля звонкага (напрыклад, tarb «бык» < *tarwos, fedb «удава́» < *widwā), у іншых пазіцыях — поўнае выпадзенне (dáu «два» < *dwōu);
  • Для пракельцкай мовы было ўласціва даданне *i да *y пасля зычнага, што давала *iy. *i захоўваўся пры страце фінальнага галоснага, што аблягчае мовазнаўцам аднаўленне этымалогіі лексем з фінальным i (напрыклад, cride, cridi, cridiu «сэрца» (nom. gen. dat.) < *krideon, *kridiī, *kridiū < *kridiyom, *kridiyī, *kridiyū < позн. PIE *kṛdyom *kṛdyī *kṛdyōi).

Сярод нязменных рыс у старажытнаірландскай мове вылучаецца частковае або поўнае захаванне сцячэнняў зычных, невядомых для іншых індаеўрапейскіх моў. Захаванымі ініцыяльнымі сцячэннямі зычных лічацца спалучэнні sn-, smr-, sr-, sl-, sc-, scr-, scl-, cr-, cl-, cn-, gr-, gl-, gn-, tr-, tl-, tn-, dr-, dl-, mr-, ml-, br-, bl-, змененымі (прыведзеныя ў парадку змянення) — *wl-, *wr- > fl-, fr-; *sp-/*sw- > s- (з улікам пазнейшай леніцыі); *st- > t-; *pl-, *pr- > l-, r-; *bn- > mn-[23][24].

Вялікая колькасць інтэрвакальных сцячэнняў зычных была рэдукавана, пераўтварыўшыся ў гемінаты (асіміляцыя) або спрасціўшыся да аднаго зычнага з атрыманнем кампенсацыйнага падаўжэння папярэдняга галоснага. У старажытнаірландскі перыяд гемінаты (падвойныя зычныя) былі спрошчаны да звычайных. У пісьмовай мове захаваліся некаторыя спалучэнні зычных, але па страце падвойных зычных іх функцыя была зменена (гл. далей). Вынік пераўтварэння галосных пры разбурэнні сцячэнняў залежаў ад тыпу страчанай зычнай фанемы:

  • Страта *n: *nt *nk > неленіцызаваныя /d g/, запісваныя як t, c адпаведна; *ns > неленіцызаваная s з кампнесацыйным падаўжэннем галоснай;
  • Страта *s або *z: медыяльныя *sm *sn *sl > mm, nn, ll; медыяльнае *st > ss, але *str > str, *rst > rt; *zb > db /ðv/, *zg > dg /ðɣ/ (але rg пасля ненаціскных складоў), *zd > /dd/;
  • Страта *x *ɣ *θ *ð у выпадку, калі гэтыя зычныя складалі першы кампанент у сцячэннях з *r, *l, *n, *m, пасля чаго адбывалася кампенсацыйнае падаўжэнне папярэдняга галоснага[4].

Як мяркуецца, сцячэнні *θr, *βr, *βl засталіся захаванымі ў старажытнаірландскай мове.

  • Змены праіндаеўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў, складовых санорных:

Ніжэй прыведзеная табліца, у якой адлюстраваная змена праіндаеўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў і складовых санорных у пракельцкай мове і іх далейшы лёс у старажытнаірландскай мове. Старажытнаірландскія дыфтонгі úi, éu, íu, што выніклі са старых спалучэнняў кароткіх галосных, мелі тэндэнцыю да эпентэзы плаўным *w (напрыклад, drúid- «друід» < *dru-wid- «дрэвазнавец»). Акрамя гэтага, большая частка доўгіх é, ó позніх формаў старажытнаірландскай сваім паходжаннем абавязаная кампенсацыйнаму падаўжэнню або зіянню (гл. вышэй): cét /kʲeːd/ «сто» < PC *kantom < PIE *kṃtom.

Марфалогія правіць

Ніжэй прыведзены пералік асноўных марфалагічных паказчыкаў, вядомых у старажытнаірландскай мове.

  • Назоўнік:

Назоўнік у старажытнаірландскай мове мог адрознівацца па трох родах (мужчынскі, жаночы, ніякі) і трох лікаў (адзіночны, парны і множны), аднак парны лік у старажытнаірландскай засведчаны ў досыць абмежаванай ступені з прысутнасцю розных форм; адзіным трывалым паказчыкам гэтага ліку было існаванне перад азначаемым лічэбніка «два», што засталося захаваным у сучасных гайдэльскіх мовах.

Вылучаліся таксама склоны (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны). Паводле Рудольфа Турнайзена адрозніваліся таксама чатырнаццаць класаў назоўнікаў, якія маркіраваліся марфалагічным шляхам пасля асновы і прадстаўлялі сабою сем галосных і сем зычных асноў, у тым ліку з паказчыкам класа для няпэўных і нескланяемых назоўнікаў. Адрозненне назоўнікаў і прыметнікаў паводле склону ў поўнай ступені дэманстравалася толькі ў словазлучэнні пры існаванні артыкля і было бачнае дзякуючы мутацыям зычных (напрыклад, in fer becc «маленькі чалавек», in fer /βer/ m-becc «[бачу] маленькага чалавека»). Ніжэй прыведзеныя ўзоры скланення назоўнікаў у залежнасці ад склону, ліку, роду і асновы; скарачэнні L, N, H азначаюць змены слова ў склоне — леніцыю, назалізацыю або даданне /h/ адпаведна.

Ж.р., ā-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с./К.с. túath L túaith L túatha H
В.с. túaith N
Р.с. túaithe H túath L túath N
Д.с. túaith L túath(a)ib
М.р., o-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с. fer fer L fir L
К.с. fir L firu H
В.с. fer N
Р.с. fir L fer N
Д.с. fiur L fer(a)ib
Н.р., o-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с./К.с./В.с. scél N scél L; scéla L
Р.с. scéuil/scéoil L scél N
Д.с. scéul L scél(a)ib
  • Дзеяслоў:

Дзеяслоў мог змяняцца па часу, асобы, ладу і віду. Сярод часоў існавалі цяперашні, мінулы, будучы часы, імперфект і прэтэрыт; ладоў — абвесны, суб’юнктыў, умоўны, загадны лады; адрозніваліся актыўны і пасіўны станы. Прыкметнай асаблівасцю можна лічыць адсутнасць інфінітыва, функцыя якога была ўскладзена на аддзеяслоўны назоўнік (назоўнік, корань якога ўтвораны ад дзеяслова, напрыклад, бел. выратавальнік), што захавалася і дагэтуль у сучасных гайдэльскіх мовах.

Для змены дзеясловаў існавалі адпаведныя наборы суфіксаў, але катэгорыі дзеяслова маглі змяняцца таксама дзякуючы зменам фанем унутры дзеяслоўнай асновы (напрыклад, as·beir «сказаў», але as·rubart «сказаў», as·béra «скажа»). Прадстаўленыя клітыкі-часціцы, якія змянялі значэнне дзеяслова (напрыклад, адмоўныя ni-/ní-, перфекта — ro- і г.д., у канцы — -sa, -se), пры гэтым асабістыя займеннікі ў падобных выпадках мелі ролю прамых дапаўненняў і выступалі як інфіксы між прэвербам і дзеяслоўнай асновай. Увогуле, дзеяслоў меў аглюцінатыўную структуру і пры неабходнасці мог выступаць у якасці цэлага сказа. З індаеўрапейскай мовы ў старажытнаірландскай мове захаваліся такія спосабы змены дзеяслова як аблаўт (аднак зроблены больш разнастайным дзякуючы афекцыі галосных і сінкопе, гл. вышэй), рэдуплікацыя (падваенне якой-небудзь марфемы), «першасныя» і «другасныя» канчаткі, тэматычныя і атэматычныя канчаткі, пэўная разнастайнасць класаў спражэння; было магчымым утварэнне адкладальных дзеясловаў.

Іншай рысай у парадыгмах змены дзеясловаў быў падзел дзеясловаў паводле магчымасці дадання прэвербаў, гэтая прыкмета адрознівалася паводле канчаткаў. Акрамя гэтага, дзеясловы з магчымасцю дадання прэвербаў самі па сабе дзяліліся на дэўтэранічныя (дзеясловы з націскам пасля прэверба) і протатанічныя (дзеяслоў з наяўнасцю звыш аднаго прэвербу і з націскам унутры другога прэвербу); гэтыя катэгорыі дзеясловаў маглі адрознівацца зменамі ў аснове або зліццём прэвербаў з асновай. Збольшага гэта абумоўліваецца асобным выпадкам г.зв. закону Вакернагеля, паводле якога націск падае на другі склад пры наяўнасці аднаго ці больш прэвербаў. Усе дзеясловы з мажлівасцю дадання прэвербаў, як дэўтэранічныя, так і протатанічныя, адрозніваліся ад дзеясловаў без мажлівасці дадання прэвербаў адсутнасцю часціцы *-es, якая дадавалася да апошніх[38]. Дзеясловы, што маглі дадаваць прэвербы, мелі фінальнае -i, пазней страчанае (аналагічная змена вядомая для лаціны). Ніжэй прыведзены прыклад адрозненняў марфем дзеясловаў без або з прэвербамі і, у сваю чаргу, адрозненняў між дэўтэранічнымі і протатанічнымі на ўзоры дзеяслову «несці».

Без дадання прэвербаў З даданнем
Дэўтэранічныя Протатанічныя
Ст.-ірл. Пр.-кельцк. Ст.-ірл. Пр.-кельцк. Ст.-ірл.
1 ас., адз.л. biru *berū-s do⋅biur as⋅biur *-berū ní-tabur ní-epur
2 ас., адз.л. biri *beresi-s do⋅bir as⋅bir *-beres(i) ní-tab(a)ir ní-ep(a)ir
3 ас., адз.л. berid, -ith *bereti-s do⋅beir as⋅beir *-beret(i) ní-tab(a)ir ní-ep(a)ir
1 ас., мн.л. berm(a)i *beromos-es do⋅beram as⋅beram *-beromos ní-taibrem ní-eprem
2 ас., мн.л. *beirthe *beretes-es[39] do⋅berid, -ith as⋅berid, -ith *-beretes[39] ní-taibrid, -ith ní-eprid, -ith
3 ас., мн.л. ber(a)it *beronti-s do⋅berat as⋅berat *-beront(i) ní-taibret ní-epret

Цяперашні час дзеясловаў падзяляўся на «слабыя» і «моцныя» дзеясловы, якія ўключалі тры і пяць класаў адпаведна. «Слабыя» дзеясловы ўтрымлівалі класу дзеясловаў з a-асновай (напрыклад, mór(a)id «ён узвялічвае»), i-асновай (напрыклад, lé(i)cid «ён сыходзіць») і асновай на гіятус (напрыклад, raïd/ráïd «ён грабе»); «моцныя» дзеясловы дзяліліся на класу з супрацьпастаўленнем палаталізаваных і непалаталізаваных зычных (напрыклад, agid «ён кіруе [возам]»), класу з паслядоўным выкарыстаннем палаталізаваных і непалаталізаваных (напрыклад, ga(i)bid «ён бярэ»), класу з n-інфіксам (напрыклад, bongid «ён парушае»), класу з непалаталізаваным (то бок, «шырокім») суфіксам n- (напрыклад, cren(a)id «ён купляе», параўн. санскр. krīṇā́ti) і класу, утвораную праз супрацьпастаўленне палаталізаванага і непалаталізаванага n- (напрыклад, ara·chrin «ён затухае»).

Імперфект меў тыя ж асновы, што і дзеяслоў у цяперашнім часе, адрозніваючыся ад апошняга шляхам канчаткаў. Прэтэрыт утвараўся шляхам дадання s- ці t- альбо рэдуплікацыяй суфіксаў (зрэшты, існаваў і чацвёрты спосаб, без рэдуплікацыі). Будучы час меў f- форму (датычна толькі «слабых» дзеясловаў), рэдуплікаваную a- форму, é-форму (гэтая галосная замяніла галосныя асновы) і рэдуплікаваную s-форму.

Лад суб’юнктыву, аналагічна некаторым часам, падзяляўся на формы ў залежнасці ад фанемы, a- і s-формы, пры гэтым апошняя паходзіла ад праіндаеўрапейскага s-суб’юнктыву аорысту. У s-форме s дадаваўся непасрэдна да кораню. Канчаткі, асабліва ў трэцяй асобе адзіночнага ліку, мелі атэматычны характар і суфікс *-s-t, што прыводзіла да ўсячэння кораню (напрыклад, as·boind «ён адмаўляецца» < *uss-ˈbond-et, протатан. ·op(a)ind < *ˈuss-bond-et; суб’юнкт. as·bó < *uss-ˈbod-s-t, протатан. ·op /ob/ < *ˈuss-bod-s-t; 2 ас., адз.л. суб’юнкт. as·bóis < *uss-ˈbod-s-es, протатан.·obbais < *ˈuss-bod-s-es з тэматычным канчаткам *-s-es[40]).

Сінтаксіс правіць

Парадак словаў у сказе ў старажытнаірландскай мове звычайна падпарадкоўваўся схеме VSO (дзейнік-выказнік-дапаўненне), што карэлюе з большасцю астраўных кельцкіх моў. Засведчаная дапушчальнасць і іншых варыянтаў парадку словаў. Дзеяслоў меў тэндэнцыю да пазіцыі ў пачатку сказу, саступаючы толькі часціцам (як і вынікае са схемы VSO). Асабісты займеннік пры выкарыстанні ў значэнні прамога дапаўнення выступаў як прыстаўка дзеяслову, але з прычыны таго, што гэты займеннік мог саступаць іншым прыстаўкам, ён фактычна мог прымаць выгляд інфіксу (то бок, марфемы, убудаванай унутар слова). У якасці дзеяслоўных прыставак таксама маглі выступаць прыназоўнікі, што, прыкладам, было ўласціва таксама лаціне.

Пісьменнасць правіць

Старажытнаірландская мова мела пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, што адрознівала яе ад архаічнаірландскай мовы, у якой ужывалася ўласнае пісьмо. Як і ў большасці тагачасных моў, старажытнаірландская мова не мела агульнай арфаграфіі, таму правапісныя нормы маглі хістацца ў залежнасці ад рукапісу. Ніжэй прыведзеныя толькі агульныя заканамернасці.

Старажытнаірландскі варыянт лацінскага алфавіта ўтрымліваў 11 літар:

a, b, c, d, e, f, g, h, i, l, m, n, o, p, r, s, t, u

Выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі, акут і кропка. Акут пазначаў падоўжанае вымаўленне галоснай (á, é, í, ó, ú), кропка ўказвала на леніцыю (аслабленне вымаўлення) зычных f і s:  — «ціхае» вымаўленне,  — прыдыханне (/h/). Кропка прымянялася таксама для пазначэння назалізаванай мутацыі зычных і ў гэтым выпадку ставілася над літарамі m або n — , . У сучасных гайдэльскіх мовах захаваўся толькі знак акута ў ірландскай мове.

Выкарыстоўваліся дыграфы з дзвюх літар для галоснай, якія ўказвалі на змену якасці зычнага, а таксама дыграфы з выкарыстаннем літары h, што пазначала фрыкатывізацыю зычнага. Гэтыя прынцыпы захаваліся ў ірландскай і шатландскай мовах. Так, літара i выкарыстоўвалася як пасля звычайнай літары для галоснай, так і пасля літары з акутам для пазначэння «вузкасці» наступнага зычнага, дыграфамі áe/, ía, , áu, óe/, úa, éu, óu, iu, au, eu пазначаліся дыфтонгі. Ніжэй прыведзена апісанне спалучэнняў зычных, патрэбных для пазначэння таго ці іншага гука.

Літара для зычнага Пачатак слова Пасля галоснага
немутаваная назалізаваная леніцызаваная
b /b/ /v/
c /k/ /ɡ/ /k, ɡ/
d /d/ /ð/
f /f/ /v/ «ціхія» /f/
g /ɡ/ /ɣ/
h Гл. вышэй
l /L/ /l/
m /m/ /ṽ/
n /N/ /n/
p /p/ /b/ /p, b/
r /R/ /r/
s /s/ /h/ /s/
t /t/ /d/ /t, d/
  1. Знак працяжніка адлюстроўвае рознае напісанне пры леніцыі або назалізацыі і, такім чынам, адсутнасць дадзенага зычнага ў падобным становішчы. Напрыклад, /k/, што пазначаецца літарай c, пад дзеяннем леніцыі пераходзіла ў /x/, з-за чаго пазначаецца выключна як ch;
  2. Пад уплывам леніцыі зычныя c, p, t пераходзілі ў /x, f, θ/ адпаведна, пазначаючыся як ch, ph і th;
  3. Назалізацыя b, d, g пазначалася графічным даданнем літар для насавых гукаў — n, m, пры гэтым апошняя, адлюстроўваючы губны гук, дадавалася да губнога b, тады як да астатніх дадавалася толькі n (напрыклад, nd /nd/, ng /nɡ/ [ŋɡ], але mb /mb/);
  4. У некаторых выпадках леніцыя f і s пазначалася кропкай уверсе (гл. вышэй);
  5. У выпадку, калі ініцыяльнае s паходзіла з *sw- архаічнаірландскай мовы, леніцызаваная форма гэта фанемы рэалізоўвалася як /f/ і запісвалася як f;
  6. Палаталізаваны характар зычнага пазначаўся літарамі e, é, i або í (пасля патрэбнага зычнага) або, перад ім, літарай i, але апошняе дапускалася пры адсутнасці ззаду дыграфаў , , і спераду — любой літары для галоснага. Такім чынам наогул, літары e, é, i, í маглі не несці гукавае нагрузкі, а з’яўляцца толькі паказчыкам змены вымаўлення іншага гуку.

Незважаючы на наяўнасць як гука /h/, так і асобнай літары h, трывалай сувязі між імі не зафіксавана. Напрыклад, у словах, якія пачыналіся з галоснай (асабліва ў кароткіх), літара h магла з’яўляцца першай, але не мець гукавой нагрузкі (напрыклад, прыназоўнік i «у» часам мог запісвацца як hi), або пісацца ў гэтым жа становішчы пры патрэбе ўказання эмфазы якой-небудь фанемы (напрыклад, Hériu «Ірландыя» замест звычайнага Ériu). З іншага боку, словы, якія на самай справе мелі ініцыяльны /h/, не мелі ў пачатку слова літары h на пісьме (напрыклад, a ór /a hoːr/ «яе золата»). Вядомыя выпадкі, калі h выкарыстоўваўся для пазначэння ініцыяльнага /h/ у слове (напрыклад, ní hed /Nʲiː heð/ «не, не яно»).

Літары c, p, t у пазіцыі пасля l, n, r маглі пазначаць не толькі адпаведныя ім глухія зычныя /k, p, t/, але і іх звонкія аналагі, на пісьме і пры глухім, і пры звонкім вымаўленні літары маглі падвойвацца. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленне Пераклад
mac або macc /mak(k)/ сын
bec або becc /bʲeɡ(ɡ)/ маленькі
op або opp /ob(b)/ адмаўляцца
brat або bratt /brat(t)/ покрыва
brot або brott /brod(d)/ стракала
derc /dʲerk/ адтуліна, дзірка
derc /dʲerɡ/ чырвоны
daltae /daLte/ гадаванец
celtae /kʲeLde/ [той] хто хаваецца
anta /aNta/ [тых] што засталіся
antae /aNde/ [тыя] што застаюцца

У ранніх формах старажытнаірландскай мовы, хутчэй за ўсё, існавалі гемінаваныя (падвойныя) зычныя, пазней, аднак, зніклыя. Розніца між падвойнымі і звычайнымі захавалася на пісьме, але пры гэтым спалучэнні ll, mm, nn, rr былі пераасэнсаваны і сталі выкарыстоўвацца для пазначэння неленіцызаваных форм гэтых зычных. Ненініцыяльнае старажытнаірландскае s перш за ўсё паходзіла з гемінаты ss, у ранніх пісьмовых помніках фіксуецца менавіта напісанне ss.

Літары b, d, g маглі пазначаць адпаведныя фрыкатывы /v, ð, ɣ/ або палаталізаваныя аналагі гукаў /b, d, g/. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленне Пераклад
dub /duv/ чорны
mod /moð/ праца
mug /muɣ/ раб
claideb /klaðʲǝv/ меч
claidib /klaðʲǝvʲ/ мячы (зброя)

Пасля m літара b пазначала ўласна гэты ж гук, /b/, прысутнасць перад літарай b літар d, l або r пазначала фрыкатыў — /v/. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленне Пераклад
imb /imʲbʲ/ масла
odb /oðv/ галіна [дрэва]
delb /dʲelv/ аблічча
marb /marv/ мёртвы

Пасля n і r d пазначала тую ж фанему:

Прыклад Вымаўленне Пераклад
bind /bʲiNʲdʲ/ пявучы
cerd /kʲeRd/ уменне

Пасля n, l, r літара g пазначала тую ж зычную, але вартыя ўвагі апошнія два прыклады, дзе гэтая літара выкарыстоўвалася для пазначэння фрыкатыва. Трэцяе і чацвёртае слова, нягледзячы на аднолькавае напісанне, маюць рознае значэнне і вымаўленне і паходзяць ад розных слоў пракельцкай мовы.

Прыклад Вымаўленне Пераклад
long /Loŋɡ/ карабель
delg або delc /dʲelɡ/ шып
argat або arggat /arɡ(ɡ)ǝd/ срэбра
ingen /inʲɣʲǝn/ дачка
ingen /iNʲɡʲǝn/ цвік, кіпцюр
bairgen /barʲɣʲǝn/ бохан

Пасля галоснага m пазначаў фрыкатыў, хоць мог таксама пазначаць уласна /m/, часта падвойваючыся на пісьме ў апошнім выпадку.

Прыклад Вымаўленне Пераклад
dám /daːṽ/ кампанія [чалавек]
lom або lomm /Lom/ голы

Дыграфы ch, ph, th на пісьме не існавалі ў пачатку слова за выключэннем патрэбы пазначэння леніцыі — у гэтым выпадку ўказвалі фрыкатывы /x, f, θ/ (гл. вышэй).

Прыклад Вымаўленне Пераклад
ech /ex/ конь
oíph /oif/ прыгажосць
áth /aːθ/ брод

Літары l, n, r падвойваліся для пазначэння напружаных санорных, адзінарна пазначаючы звычайныя. Першапачаткова дадзеная арфаграфічная акалічнасць паходзіла з розніцы паміж звычайнымі і падвойнымі зычнымі (гл. вышэй) з тай прычыны, што санорныя ў шматлікіх пазіцыях (напрыклад, фінальная або інтэрвакальная) паходзілі менавіта з падвойных зычных. Па знікненні адрознення між звычайнымі і падвойнымі зычнымі двайныя спалучэнні вышэйназваных літар былі пераасэнсаваны для новай функцыі. Варта адзначыць, што падобнае напісанне не дапускалася для пазначэння напружаных санорных у выпадку, калі апошнія паходзілі з непадвойных пракельцкіх санорных (напрыклад, у пачатку слова або перад зычным). Напрыклад:

Прыклад Вымаўленне Пераклад
corr /koR/ журавель
cor /kor/ штурханне
coll /koL/ гняды
col /kol/ грэх
sonn /soN/ доля
son /son/ гук
ingen /inʲɣʲǝn/ дачка
ingen /iNʲɡʲǝn/ цвік, кіпцюр

Літары a, ai, e, i ў паслянаціскным (але не фінальным) становішчы адлюстроўвалі галосны /ǝ/ (гл. вышэй). Кожная з гэтых літар вызначала артыкуляцыю (палаталізаваная або велярызаваная) навакольных зычных, не маючы з гэтай прычыны этымалагічнага значэння. Выкарыстанне той ці іншай літары з пераліку вышэй падпарадкоўвалася наступнай схеме:

Папярэдняя зычная Наступная зычная Напісанне Прыклад
«шырокая» «шырокая» a dígal /ˈdʲiːɣǝl/ «помста» (nom.)
«шырокая» «вузкая», адкрыты склад a
«шырокая» «вузкая», закрыты склад ai dígail /ˈdʲiːɣǝlʲ/ «помста» (acc./dat.)
«вузкая» «шырокая» e dliged /ˈdʲlʲiɣʲǝð/ «закон» (acc.)
«вузкая» «вузкая» i dligid /ˈdʲlʲiɣʲǝðʲ/ «закон» (gen.)

Цалкам верагодна, што рознае пісьмовае адлюстраванне /ǝ/ магло сведчыць пра алафанічны характар гэта фанемы.

Зноскі правіць

  1. Koch 2006, p. 831.
  2. Thurneysen 1946, p. 4.
  3. Kortlandt 2007, p. 8.
  4. а б Thurneysen 1946, p. 79.
  5. Thurneysen 1946, p. 32.
  6. Kortlandt 2007.
  7. Greene 1973.
  8. Thurneysen 1946, p. 18.
  9. Thurneysen 1946, p. 137.
  10. Thurneysen 1946, p. 181.
  11. Thurneysen 1946, p. 58.
  12. Thurneysen 1946, p. 98.
  13. Thurneysen 1946, pp. 192—193.
  14. Thurneysen 1946, p. 42.
  15. Sihler 1995, p. 391.
  16. Sihler 1995, Ringe 2006; паводле Beekes 1995 падаецца форма *eso.
  17. Праіндаеўрапейская форма роднага склону множнага ліку як для канчатка, так і для асновы застаецца няяснай. Традыцыйна канчатак рэканструюецца як *-ōm, аднак таксама існуюць рэканструкцыі *-oHom (Ringe (2006: 56)) і *-om (Sihler (1995: 391), Beekes (1995: 213, 229)). Рынг і Зілер рэканструююць аснову *eys- для мужчынскага і ніякага радоў, Бікс — *es-. Зілер і Бікс рэканструююць жаночую аснову ў адпаведнасці з іхнымі рэканструкцыямі мужчынскай асновы (то бок, *eys- у Зіглера, *es- у Бікса), але Рынг рэканструюе асобную жаночую аснову *ih₂s-. Гэтыя адрозненні абумоўленыя галоўным чынам рознымі сведчаннямі.
  18. Thurneysen 1946, p. 68.
  19. Fortson 2004, p. 324.
  20. Thurneysen 1946, pp. 70, 100.
  21. Thurneysen 1946, pp. 46–50, 57.
  22. Thurneysen 1946, p. 125.
  23. Thurneysen 1946, pp. 128—140.
  24. Thurneysen 1946, pp. 123—139.
  25. Thurneysen 1946, p. 36.
  26. Пры наяўнасці наступнага зычнага ў старажытнаірландскай.
  27. Гл. заўвагу c.
  28. Гл. заўвагу c.
  29. Пры адсутнасці наступнага зычнага, у тым ліку ў становішчы на месцы зніклага *s у старажытнаірландскія часы.
  30. Гл. заўвагу d.
  31. Thurneysen 1946, p. 45.
  32. Гл. заўвагу d.
  33. Thurneysen 1946, p. 45.
  34. а б в г Thurneysen 1946, p. 131.
  35. а б в г Matasović 2011.
  36. Thurneysen 1946, p. 130.
  37. а б в Thurneysen 1946, p. 129.
  38. Thurneysen 1946, p. 363.
  39. а б Sihler 1995, p. 465.
  40. Корань гэтага дзеяслова меў выгляд *bod- *bud- < PIE *bhudh- (параўн. ст.-анг. bēodan «прапанаваць», санскр. bodhati «абудзіць»). Форма *bod- з'яўляецца формай цяперашняга часу абвеснага ладу, узніклай у выніку афекцыі галоснай, *-n- — інфікс цяперашняга часу.

Літаратура правіць

  • Beekes, Robert. Comparative Indo-European Linguistics: An Introduction. — 1995.
  • Fortson, Benjamin W. IV // Indo-European Language and Culture: An Introduction. — 2004.
  • Green, Antony. Old Irish Verbs and Vocabulary. — Somerville, Massachusetts: Cascadilla Press, 1995. — ISBN 1-57473-003-7.
  • Greene, David. 72 // The Growth of Palatalization in Old Irish. — Transactions of the Philological Society. — 1973. — Т. 1.
  • Koch, John Thomas. Celtic culture: a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, 2006. — С. 831.
  • Kortlandt, Frederik Herman Henri. 14 // Italo-Celtic Origins and the Prehistory of the Irish Language. — Leiden Studies in Indo-European. — Rodopi, 2007. — ISBN 9042021772.
  • Lehmann, R. P. M.; W. P. Lehmann. An Introduction to Old Irish. — New York: Modern Language Association of America, 1975. — ISBN 0-87352-289-3.
  • McCone, Kim. The Early Irish Verb. — Maynooth: An Sagart, 1987. — ISBN 1-870684-00-1.
  • McCone, Kim. A First Old Irish Grammar and Reader. — Maynooth: Department of Old and Middle Irish, National University of Ireland, 2005. — ISBN 0-901519-36-7.
  • Quin, E. G. Old-Irish Workbook. — Dublin: Royal Irish Academy, 1975. — ISBN 0-901714-08-9.
  • Ringe, Don. From Proto-Indo-European to Proto-Germanic. — 2006.
  • Sihler, Andrew. New Comparative Grammar of Greek and Latin. — Oxford University Press, 1995.
  • Stifter, David. Sengoidelc: Old Irish for Beginners. — Syracuse, New York: Syracuse University Press, 2006. — ISBN 0-8156-3072-7.
  • Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish / Translated by D. A. Binchy and Osborn Bergin. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — ISBN 1-85500-161-6.
  • Tigges, Wim; Feargal Ó Béarra. An Old Irish Primer. — Nijmegen: Stichting Uitgeverij de Keltische Draak, 2006. — ISBN 90-806863-5-2.

Спасылкі правіць