Старасце́нь[3][4] (Senécio) — велізарны па колькасці відаў род сямейства Астравыя (Asteraceae), самы буйны род сярод усіх кветкавых раслін.

Старасцень

Senecio haworthii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Senecio L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36084
NCBI  18794
EOL  37748
GRIN  g:11063
IPNI  325904-2
FW  323539

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя расліны. Некаторыя з відаў — сукуленты. Кусты, паўкусцікі, ліяны і невысокія дрэвы. Сцёблы апушаныя або голыя. Плод — сямянка.

Арэал правіць

Па розных дадзеных, у яго ўваходзяць ад 1000 да 3000 відаў, якія сустракаюцца па ўсім свеце і маюць самыя разнастайныя жыццёвыя формы — ад аднагадовых траў да дрэў. На тэрыторыі Беларусі 15 відаў[4], з іх у Чырвоную кнігу занесены 5: старасцень водны (Senecio aquaticus), старасцень дняпроўскі (Senecio borysthenicus), старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis), старасцень прыручайны (Senecio rivularis), старасцень эрукалісты (Senecio erucifolius).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць