Старая пінакатэка

«Старая пінакатэка» (ням.: Alte Pinakothek) — карцінная галерэя ў Мюнхене. У ёй прадстаўлены творы майстроў Сярэднявечча да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Насупраць Старой Пінакатэкі знаходзіцца Новая пінакатэка з творамі мастакоў XIX — пачатку XX стагоддзяў. У трэцяй пінакатэцы Мюнхена — Пінакатэцы сучаснасці — прадстаўлена мастацтва XX і XXI стагоддзяў.

Старая пінакатэка
Заснаваны 1836
Заснавальнік Людвіг I[1]
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 193 570 чал. (2016)[2]
Памеры фонду 700 item of collection or exhibition
Адрас Barer Straße 27, 80333 München, Germany[3]
pinakothek.de/bes… (ням.)
pinakothek.de/en/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гісторыя баварскай калекцыі, якая атрымала пазней грэчаскую назву «пінакатэка», пачынаецца з карцін на гістарычныя тэмы, якія Вільгельм IV замовіў у нямецкіх майстроў таго часу: А. Альтдорфера, Х. Буркмайра, Бехама, М. Фезелена, Броя і інш. Выкананая Альтдорферам у 1529 г. «Бітва Аляксандра» (ням.: Alexanderschlacht) лічыцца адным з першых шэдэўраў, якія трапілі ў знакаміты мюнхенскі збор. У Максіміліяна I Вільгельм IV набыў, сярод іншых, працы Альбрэхта Дзюрэра. Яго ўнук Максіміліян II (штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў) набыў шматлікія працы галандскіх і фламандскіх майстроў. З аб’яднаннем Баварыі і Пфальца ў зборы Старой Пінакатэкі ўвайшлі творы з галерэй Мангейма, Дзюсельдорфа і Цвайбрукена, якія схавалі ад французскіх войскаў.

Кароль Баварыі Людвіг I таксама набыў шматлікія мастацкія творы. Усе гэтыя працы знаходзіліся ў шматлікіх палацах і былі недаступныя для наведвання. Людвіг I не толькі сістэматызаваў сваю збіральніцкай дзейнасць, але таксама, лічачы сваім абавязкам далучыць да мастацтва народныя масы, даручыў архітэктару Леа фон Кленцэ будаўніцтва музея. Музей быў закладзены ў 1826 годзе, а ў 1836 годзе будаўніцтва было завершана. Падчас Другой сусветнай вайны Старая пінакатэка моцна пацярпела і была адноўленая ў 1952—1957 гадах.

У 1988 годзе шматлікія працы Дзюрэра былі пашкоджаныя кіслатой, якую выплюхнуў на іх псіхічнахворы наведвальнік, і іх прыйшлося доўга рэстаўраваць.

Зноскі