Старшыня Еўрапейскай камісіі


Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.

Дзеючы Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен

Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.

Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]

Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019[3].

Спіс Старшынь Еўракамісіі правіць

Старшыня
Фота Дзяржава і
папярэдняя пасада
Партыя
Час паўнамоцтваў
Заўвагі
1 Вальтэр Хальштэйн    
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты 01958-01-01 1 студзеня 1958 — 01967-06-30 30 чэрвеня 1967 Стварыў агульную сельскагаспадарчую палітыку і вырашыў крызіс вакантных пасад, які прывёў да Люксембургага кампрамісу.
2 Жан Рэй  
Міністр фінансаў
Ліберальныя дэмакраты 01967-07-02 2 ліпеня 1967 — 01970-07-01 1 ліпеня 1970 Пачаў ініцыятывы па Еўрапейскаму палітычнаму супрацоўніцтву і Эканамічнаму і Манетарнаму Саюзу ЕС.
3 Франко Марыя Малфаці    
Міністр замежных спраў
Хрысціянскія дэмакраты 01970-07-02 2 ліпеня 1970 — 01972-03-01 1 сакавіка 1972 Унес пранпановы на адзіным рынку. Адкрыты перамовы аб членстве з Даніяй, Ірландыяй, Нарвегіяй і Вялікабрытаніяй.
4 Сікка Мансхольт    
Міністр селькай гаспадаркі
Сацыялісты 01972-03-22 22 сакавіка 1972 — 01973-01-05 5 студзеня 1973 Курыраваў стварэнне Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС) і першае пашырэнне ЕС
5 Франц-Хаўер Арталі  
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты 01973-01-06 6 студзеня 1973 — 01977-01-05 5 студзеня 1977 Кіраваў пашыранай Супольнасцю падчас нафтавага крызісу ў 1973 годзе і турэцкага ўварвання на Кіпр
6 Рой Джэнкінс    
Міністр унутраных спраў
Сацыялісты 01977-01-06 6 студзеня 1977 — 01981-01-19 19 студзеня 1981 Курыраваў развіццё ЕВС і быў першым Старшыней, які ўдзельнічаў у G8
7 Гастан Торн    
Прэм’ер-міністр
Ліберальныя дэмакраты 01981-01-20 20 студзеня 1981 — 01985-01-06 6 студзеня 1985 Паскорыў пашырэння падчас працы над Адзіным еўрапейскім актам. Аднак у перыяд «евраскляроза» уплыў Торна наменшыўся
8 Жак Дэлор    
Міністр фінансаў
Сацыялісты 01985-01-07 7 студзеня 1985 — 01995-01-24 24 студзеня 1995 Курыраваў прыняцце Адзінага Еўрапейскага Акта і Маастрыхцкага дагавора, быў галоўным архітэктарам Камітэта рэгіёнаў. Кіраваў у час пашырэння ЕС у 1995 годзе.
9 Жак Сантэр    
Прэм’ер-міністр
Народная партыя 01995-01-25 25 студзеня 1995 — 01999-03-15 15 сакавіка 1999 Сантер працаваў над Амстэрдамскім дагаворам, Ніцкім дагаворам і ўвядзеннем еўра. Аднак праца яго камісіі была азмрочана бюджэтнай палемікай. Сантер падаў у адстаўкуда заканчэння тэрміну дзеяння яго мандата.
- Мануэль Марын (замяшчэнне)    
Еўрапейскі міністр
Сацыялісты 01999-03-15 15 сакавіка 1999 — 01999-09-17 17 верасня 1999 З-за датэрміновай адстаўкі Сантэра, праца яго камісіі працягвалася пад кіраўніцтвам Мануэля Марына, як часовага Старшыні адміністрацыі.
10 Рамана Продзі    
Прэм’ер-міністр
Ліберальныя дэмакраты 01999-09-17 17 верасня 1999 — 02004-11-22 22 лістапада 2004 Курыраваў увядзенне Ніцкай Дамовы і падпісанне Еўрапейскай канстытуцыі. Ён таксама курыраваў запуск наяўнага еўра ў 2002 годзе.
11 Жазэ Мануэл Барозу    
Прэм’ер-міністр
Народная партыя 02004-11-22 22 лістапада 2004 — 02014-11-01 1 лістапада 2014 Барозу курыраваў прыняцце Лісабонскага дагавора, працаваў у час пашырэнняў 2004 і 2007 гадоў, а таксама ў час яго старшынства была прынята Дырэктыва Блокештэйна.

Зноскі

  1. а б The European Commission(недаступная спасылка). Europa (web portal). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 1 кастрычніка 2007.
  2. а б Role and Powers. Europa (web portal). Праверана 1 кастрычніка 2007.
  3. "Von der Leyen elected EU Commission head after MEPs vote". BBC News [англійская]. BBC. 2019-07-16. Праверана 2022-01-04. .