Статуя Адзінства

Статуя Адзінства (хіндзі: स्टैच्यू ऑफ यूनिटी, англ.: Statue of Unity) — помнік-статуя ў гонар Валабхаі Патэля, намесніка прэм’ер-міністра Індыі і аднаго з лідараў руху за незалежнасць Індыі, на востраве Садху на рацэ Нарбада у штаце Гуджарат.

Помнік
Статуя Адзінства
хіндзі: स्टैच्यू ऑफ यूनिटी
21°50′17″ пн. ш. 73°43′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 31 кастрычніка 2018
Вышыня 182 м[1] або 58 м
Матэрыял жалезабетон[1], сталь[1] і бронза[1]
Сайт statueofunity.in
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статуя з’яўляецца самай вялікай у свеце. Яе вышыня разам з пастаментам складае 240 метраў, без пастамента — 182 метра. Статуя Адзінства амаль у 4 разы вышэй за Статую Свабоды. Аўтарам праекту з’яўляецца індыйскі скульптар Рам Сутар. Адкрыццё адбылося 31 кастрычніка 2018 г. (на 143-ю гадавіну з дня нараджэння Патэля) прэм’ер-міністрам Нарэндра Модзі.

Злева направа параўнанне па вышыні (у тым ліку п’едэстал): Статуя Адзінства, Буда Вясенняга Храма, Статуя Свабоды, Радзіма-маці, статуя Хрыста-Збавіцеля і «Давід» працы Мікеланджэла.

Зноскі

Спасылкі правіць