Стаўрапольскае ўзвышша

Стаўрапо́льскае ўзвы́шша[1] (руск.: Ставропольская возвышенность) — узвышша ў Расіі, у сярэдняй частцы Перадкаўказзя. Адміністрацыйна ўзвышша размешчана ў межах Стаўрапольскага края, а таксама часткова ва ўсходняй частцы Краснадарскага, крайнім захадзе Рэспублікі Калмыкіі.

Стаўрапольскае ўзвышша
руск. Ставропольская возвышенность
44°56′ пн. ш. 42°40′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнСтаўрапольскі край
Найвышэйшая вяршыняСтрыжамент 
Вышэйшы пункт831 м [1][2] 
Стаўрапольскае ўзвышша (Еўрапейская частка Расіі)
Стаўрапольскае ўзвышша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэльеф правіць

Раздзелена шырокімі далінамі рэк і балкамі на асобныя сталовыя горы. З поўначы абмежавана Кума-Маныцкай упадзінай. Большай часткай разараная. Пераважаюць вышыні 300—600 м[1]. Найвышэйшая кропка — гара Стрыжамент (831 м)[2][1].

Геалогія правіць

Узвышша пераважна складаецца глінамі, пясчанікамі і вапнякамі, ва ўсходняй частцы — суглінкамі.

Клімат правіць

Зімы даволі лагодныя (ад −4 да −6 °C), лета спякотнае (22—25 °C), вясна кароткая, і параўнальна доўгая восень. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200—300 мм на ўсходзе да 600 мм на захадзе. У рэгіёне часта здараюцца буры і вятры тыпу фёнаў.

Гідраграфія правіць

На ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Егарлык, Калаўс, Тамузлаўка. У заходняй частцы праходзіць Азова-Каспійскі водападзел. Часткова арашаецца з дапамогай Кубана-Егарлыкскай воднай сістэмы і Вялікага Стаўрапольскага канала[1].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2002.
  2. а б Ставропо́льская возвы́шенность // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць