Стойка Стойкаў (балг.: Стойко Стойков; 26 кастрычніка 19129 снежня 1969) — балгарскі навуковец, вядомы мовазнавец, балгарыст[1], заснавальнік балгарскай дыялекталогіі.

Стойка Іваноў Стойкаў
Стойко Иванов Стойков
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1912(1912-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1969(1969-12-09) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, дыялектолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера дыялекталогія
Месца працы Інстытут балгарскай мовы Балгарскай Акадэміі Навук (ІБМ БАН), Сафійскі ўніверсітэт
Альма-матар
Вядомы як заснавальнік балгарскай дыялекталогіі
Член у

Біяграфія правіць

Стойка Стойкаў вывучаў славянскую філалогію ў Сафійскім універсітэце[1]. Ён спецыялізаваўся ў фанетыцы, дыялекталогіі і славянскім мовазнаўстве ў Празе (19371939). Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Карлавым універсітэце (1939). Працаваў у Інстытуце балгарскай мовы БАН (ад 1942 года — асістэнт, у 1952-1969 — кіраўнік секцыі балгарскай дыялекталогіі лінгвістычнага атласа, ад 1958 года таксама намеснік дырэктара Інстытута), і ў Сафійскім універсітэце (асістэнт з 1943, дацэнт з 1947, прафесар у 19501969). Быў дэканам філалагічнага факультэта СУ (19531954, 19621966) і прарэктарам (19581960). Кіраўнік Камісіі па фанетыцы і фаналогіі Міжнароднага Камітэта Славістаў (19681969) і яго сакратар (19591964).

Зноскі

  1. а б Василка Радева, Професор д-р Стойко Стойков - учен със светъл ум и интелектуална честност в „Българскиият език през 20. век“ (ред. Василка Радева), изд. Пенсофт, 2001, стр. 7]