Стральба ў Хайленд-Парку

4 ліпеня 2022 года ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША. У выніку нападу загінулі сем чалавек[6], у тым ліку грамадзянін Мексікі[7]. Праходзіла праверка грамадзянства яшчэ адной ахвяры, якая меркавана была з Расіі[8].

Стральба ў Хайленд-Парку
Машыны праваахоўнікаў на месцы здарэння.
Машыны праваахоўнікаў на месцы здарэння.
Месца нападу Хайленд-Парк (Ілінойс)
Дата 4 ліпеня 2022
10:10[1] / 10:14[2] / 10:15[3]
Спосаб нападу стральба
Зброя вінтоўка[4][5]
Загінулыя 7 (у т.л. 2 памерлі ў бальніцы)
Параненыя 25 ад агнястрэльнай зброі (+2 параненых пазней памерлі),
21 ад панікі і цісканіны
Падазраваныя Роберт Крыма

Кантэкст правіць

У 2022 годзе арганізацыя Gun Violence Archive зафіксавала 308-м перастрэлак за 185 дзён у ЗША. Як удакладніла арганізацыя, у 2021 годзе ў краіне мелі месца 693 масавых расстрэла. І гэтая лічба толькі павялічвалася ў апошнія гады. У 2020 годзе іх было 611 у параўнанні з 417 у 2019 годзе. Паводле сайта архіва гвалту з ужываннем агнястрэльнай зброі, які ўключае звесткі пра самагубствы, у краіне агулам назіраўся рост гвалту з ужываннем агнястрэльнай зброі: з пачатку года было забіта больш за 22 тысячы чалавек[7].

25 чэрвеня ў ЗША, за два тыдні да трагедыі, падпісаны закон аб узмацненні жорсткасці кантролю за абаротам зброі. У сувязі з частымі выпадкамі масавых расстрэлаў было неабходна перагледзець існуючыя стандарты ў процівагу другой папраўцы амерыканскай Канстытуцыі. Яна гарантуе права грамадзянам ЗША на захоўванне і нашэнне зброі. Пры гэтым у апошні час у краіне назіралася тэндэнцыя на страту кантролю над зброевымі патокамі: па даных Федэральнага бюро расследаванняў, толькі за 2021 год паказчык па інцыдэнтах са стральбой адзначыўся прыростам на 52,5%[9].

Як адзначала агенцтва BBC у сувязі са здарэннем на Дзень незалежнасці ў Хайленд-Парку[4]:

  У памяці амерыканцаў яшчэ занадта свежыя падзеі 24 мая, калі ў пачатковай школе ў горадзе Ювалда, штат Тэхас, ад рук узброенага зламысніка загінула 19 дзяцей і двое настаўнікаў, і бойня 14 мая, калі ў супермаркеце ў Буфала, штат Нью-Ёрк, было застрэлена 10 чалавек.  

Аднак расстрэл у Хайленд-Парку быў не адзіным у той перыяд. Паводле інфармацыі Gun Violence Archive, за святочныя выхадныя з 2 да 5 ліпеня на тэрыторыі Злучаных Штатаў зафіксавана 414 інцыдэнтаў са стральбой. Ахвярамі атак сталі 198 чалавек, з якіх 12 — дзеці і падлеткі. Таксама 542 чалавекі атрымалі раненні і траўмы рознай ступені цяжкасці[9].

Напад правіць

У 10 гадзін раніцы ў Хайленд-Парку быў прызначаны парад. Праз дзесяць[1]—пятнаццаць[3] хвілін пасля яго пачатку пачуліся стрэлы. Мясцовыя ўлады пазначылі пачатак стральбы на 10:14 па цэнтральным часе. Атака зафіксавана ў раёне Цэнтральнай авеню і 2-й вуліцы ў цэнтры горада[2].

Налётчык вёў агонь з даху камерцыйнага будынка[10]. Відавочцы чулі ад 20 да 50 стрэлаў. Людзі не адразу зразумелі, што чуюць стральбу, вырашыўшы, што пачаўся феерверк, які сапраўды быў запланаваны ў праграме мерапрыемства. Неўзабаве мэр Нэнсі Ротэрынг заявіла, што парад адменены, і прапанавала прысутным пакінуць небяспечную зону[4]. Чыноўнікі заклікалі людзей у цэнтры горада схавацца на месцы[1]. Стральба прымусіла сотні ўдзельнікаў парада ў паніцы бегчы, спрабуючы знайсці прытулак. Пры гэтым працягвала гуляць святочная музыка. На вуліцы засталіся кінутыя рэчы, садовыя крэслы, фургоны, ровары, недаедзеная ежа і кепкі[10].

Першапачаткова паведамлялася, што ў злачынца могуць быць закладнікі. Аднак мясцовыя ўлады гэта абверглі[5].

Налётчык правіць

Увечары таго ж дня пасля шматгадзінных пошукаў у Хайленд-Парку і яго ваколіцах быў узяты пад варту 21-гадовы ўраджэнец Італіі Роберт Крыма, які падазраўся ў ажыццяўленні нападу[6]. Начальнік паліцыі Лу Джогмен сказаў, што паліцыянт спыніў яго аўтамабіль у васьмі кіламетрах ад месца стральбы. За некалькі гадзін да гэтага паліцыя апублікавала фатаграфію мужчыны і выяву яго серабрыстай Honda Fit, і папярэдзіла грамадскасць, што ён узброены і небяспечны[7].

Аднак праваахоўнікі некаторы час не спяшаліся называць Крыма падазраваным. Яму таксама не вылучылі афіцыйных абвінавачванняў[10]. Потым пракурор акругі Лэйк Каўнці Эрык Райнхарт заявіў, што маладому чалавеку прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве па сямі пунктах[11].

Сям’я Крыма характарызавалася як шчасная[6]. Паводле звестак выдання ABC News, бацька затрыманага, Боб, — мясцовы прадпрымальнік, уладальнік гастранома. Ён таксама беспаспяхова балатаваўся на пасаду мэра Хайленд-Парку ў 2019 годзе, называючы сябе «чалавекам для народа»[10].

Са слоў былых аднакласнікаў, у школе ён быў спакойным і замкнёным, але прыемным у зносінах[12]. У дарослым узросце стралок стаў музыкам-аматарам, які называў сябе «Прабудзі рэпера». Пасты Крыма ў сацсетках часта ўтрымліваюць сцэны гвалту, звязаныя са зброяй і стральбой. У адным яго відэа на YouTube, апублікаваным за восем месяцаў да здарэння, былі аніміраваныя кадры, на якіх чалавек расстрэльваў іншых людзей[12]. CNN адзначала, што ў апошнія некалькі гадоў у Крыма ўжо былі праблемы з органамі. Як заяўляў яго сваяк, у верасні 2019 года ён пагражаў «усіх забіць». У яго была калекцыя нажоў, якую пасля канфіскавала паліцыя. Ужо пасля вераснёўскага інцыдэнту Крыма на законных падставах набыў пяць адзінак агнястрэльнай зброі[11].

Для абароны абвінавачанага наняты адвакат Томас Дуркін. Іншы, Стыў Грынберг, быў найманы для прадстаўлення інтарэсаў бацькоў Крыма. Адвакат апублікаваў заяву ў Twitter ад імя бацькоў падазраванага[6].

  Мы ўсе маці і бацькі, сёстры і браты, і гэта жудасная трагедыя для многіх сем’еў, ахвяр, удзельнікаў парада, грамадства і нас саміх. Нашы сэрцы, думкі і малітвы звернутыя да ўсіх.  

Ахвяры правіць

Каранер акругі Лэйк Джэніфер Банек сказала, што пяцёра загінулых, былі дарослымі, пры гэтым яна не мела інфармацыяй аб шостай ахвяры, якая была дастаўлена ў бальніцу і там памерла. Адзін з забітых быў грамадзянінам Мексікі, раненні атрымалі яшчэ двое мексіканцаў[7]. Неўзабаве з’явілася інфармацыя, што сярод загінулых была Ірына Макарці, якая, як мяркуецца, мела грамадзянства Расіі. Расійская пасольства ў Вашынгтоне пачало высвятленне дадзенага факту[8].

Медыцынскі цэнтр North Shore University прыняў 26 пацярпелых. Ва ўсіх, як распавёў доктар Брыга Темпл, акрамя аднаго, былі агнястрэльныя раненні. Узрост параненых — ад 8 да 85 гадоў. Па словах Темпл, чацвёра ці пяцёра пацыентаў — гэта дзеці. 19 з іх прайшлі лячэнне і былі выпісаны. Астатніх перавялі ў іншыя лячэбныя ўстановы, а двое пацыентаў у стабільным стане засталіся ў бальніцы Хайленд-Парк[7].

Па словах прадстаўніка бальніцы Норт Шор-Хайленд-парк Джыма Энтані, у агульнай складанасці раненні атрымалі 31 чалавек. Пераважная большасць была дастаўлена з агнястрэльнымі раненнямі, астатнія людзі атрымалі траўмы падчас панікі і цісканіны на парадзе[4].

Пазней, па ўдакладненых даных уладаў акругі, колькасць параненых ацэнена ў 39 чалавек[6].

У другой палове дня 5 ліпеня ўлады паведамілі пра 47 пацярпелых. У той жа час у шпіталі памёр адзін з параненых. Такім чынам, колькасць ахвяр дасягнула 7 загінулых і 46 пацярпелых[2]. Забітымі апынуліся 64-гадова, Кэтрын Гольдштэйн, 35-гадовая Ірына Макарці, 37-гадовы Кевін Макарці, 63-гадовая Жаклін Сандхейм, 88-гадовы Стывен Штраўс і 78-гадовы Нікалас Таледа-Сарагоса з Мексікі. Імя сёмай ахвяры, памерлай да раніцы 5-га чысла, не называлася[6]. Пазней высветлілася, што гэтым чалавекам быў 37-гадовы Кевін Макарці, муж Ірыны Макарці. Сямейная пара прыйшла на парад разам са сваім двухгадовым сынам Эйдэнам. Дзіцяці знайшлі пад целам бацькі, які да апошняга закрываў яго ад агню[13].

Рэакцыя правіць

Запланаваныя ўрачыстасці больш чым у 10 камунах ля Хайленд-Парку былі адменены[10].

Шырокую вядомасць атрымала гісторыя двухгадовага Эйдэна Макарці, які пазбавіўся падчас гэтых падзей абодвух бацькоў. Валанцёры пачалі збор сродкаў для дапамогі дзіцяці. Да 5-га чысла ўнеслі больш за $ 2 млн[13].

З нагоды трагедыі мэр горада Нэнсі Ротэрынг сказала наступнае[4]:

  Нашы мясцовыя жыхары да глыбіні душы ўзрушаныя і іпуганы гэтым нападам. Мы ад усяго сэрца спачуваем сем’ям пацярпелых у гэты цяжкі момант.  

У сваю чаргу губернатар штата Ілінойс Джэй Роберт Прытцкер заявіў на прэс-канферэнцыі[7]:

  Спусташальна, што святкаванне Амерыкі было падарвана нашай унікальнай амерыканскай чумой.  

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў працягваць змагацца з узброеным гвалтам. Адзначаецца, што кіраўнік дзяржавы і ягоная жонка Джыл Байдэн «шакаваны пазбаўленым сэнсу гвалтам з ужываннем агнястрэльнай зброі». Прэзідэнт прапанаваў мясцовым уладам садзейнічанне з боку федэральных органаў у сувязі са стральбой[14].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в В результате стрельбы на День независимости в Чикаго погибли по меньшей мере пять человек
  2. а б в 7th Person Dies Day After Highland Park Parade Mass Shooting
  3. а б "US: At least 6 killed, more than two dozen injured as Multiple people shot at Independence Day parade in Highland Park, Illinois"
  4. а б в г д Стрельба на параде в США: подозреваемый долго готовился к нападению
  5. а б Что известно о стрельбе в пригороде Чикаго
  6. а б в г д е Highland Park parade shooting suspect charged with 7 counts of murder, state's attorney says
  7. а б в г д е Стрельба в Чикаго разрушила скрепы американского образа жизни
  8. а б Посольство России в США проверит наличие гражданства РФ у жертвы стрельбы в Иллинойсе
  9. а б Почти 200 человек погибли в США из-за стрельбы в праздничные выходные
  10. а б в г д «Прятались в мусорном баке»: что известно о стрельбе в День независимости США
  11. а б Подозреваемому в стрельбе на параде в пригороде Чикаго предъявлено обвинение
  12. а б Стрельба на параде в США: задержанному предъявили обвинения, но мотивы его все еще неясны
  13. а б 2-year-old orphaned in parade shooting was shielded by his father as the wounded man lay dying
  14. Байден после стрельбы в Чикаго: я не сдамся в борьбе с эпидемией вооруженного насилия