Строммашына (Магілёў)

Магілёўскі завод «Строммашына» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1913 г. ў Магілёве ў якасці прыватнай медналіцейна-механічнай майстэрні братоў Мазья.

Магілёўскі завод «Строммашына»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1913
Ранейшыя назвы 7-ы чыгуналіцейны завод
Размяшчэнне
Галіна Машынабудаванне
Прадукцыя вежавы кран, шахтавы адвалаўтваральнік, прэсы і станкі, прывады насосаў, цюбінг
Абарот 62,161 млрд рублёў[1] (2015 г.; $3,824 млн)
Аперацыйны прыбытак -84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн)
Чысты прыбытак -84,127 млрд руб. (2015 г.; $-5,175 млн)
Колькасць супрацоўнікаў 1.249 (2016 г.)
Сайт strommashina.mogilev.by

Гісторыя правіць

Расійская імперыя правіць

У верасні 1913 г. браты М. і А. Мазья адчынілі ў Магілёве (Расійская імперыя) медналіцейна-механічную майстэрню па Дняпроўскім праспекце (цяпер Першамайская вуліца). У майстэрні выраблялі млыны, маслабойні і вінакурні, артэзіянскія калодзежы, плугі, косы і сякеры. У 1914 г. ў майстэрні працавала 15 работнікаў. У 1917 г. прадпрыемства стала чыгуналіцейна-кацельным заводам братоў Мазья і Аранзон. Завод меў уласную краму і быў абанентам тэлефоннай сеткі Магілёва.

Савецкі перыяд правіць

 
Тэрыторыя завода на нямецкім аэрафотаздымку 1943 года

У лістападзе 1918 г. бальшавікі нацыяналізавалі завод, які стаў вырабляць павозкі і рамантаваць аўтамабілі і паходныя кухні для Чырвонай арміі. У 1919 г. завод налічваў 27 супрацоўнікаў. У 1920 г. лік супрацоўнікаў вырас да 118 работнікаў і 17 службоўцаў. У 2-й палове 1921 г. прадпрыемства атрымала назву «7-ы чыгуналіцейны завод», які стаў вырабляць сельскагаспадарчыя машыны і прылады (конны прывад, веялка, малацілка, плуг, барана і кацёл), абсталяванне для млыноў, вінакурняў і лесапілак. У 1-й палове 1923 г. арцель работнікаў аднавіла завод пасля прастою пад назвай «Адраджэньне»[2].

У 1926 г. завод «Чырвоны адраджэнец» меў 67 работнікаў. У 1935 г. завод атрымаў імя Г. Дзімітрава, увайшоў у склад Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР і налічваў 184 супрацоўнікаў. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 236. У ліпені 1941 г. завод вывезлі ў Куйбышаў (РСФСР), дзе сталі выпускаць авіярухавікі. Тым часам нямецкія акупанты стварылі на плошчах завода канцлагер. У 1946 г. завод аднавілі ў Магілёве пад назвай «Строммашына». Частку вырабаў паставілі ў 4 краіны Азіі (Інданезія, Індыя, Іран і Турцыя) і 5 краінаў Еўропы (Балгарыя, Венгрыя, Італія, Польшча і Францыя). У 1962 г. «Строммашыне» перадалі цэхі завода «Электрарухавік». У 1965 г. пачалі выраб грузавых і пасажырскіх ліфтаў. У 1973 г. вырабілі звыш 3400 ліфтоў. У 1987 г. «Строммашына» стала выпускаць абсталяванне «СМК 350» для заводаў керамічнай цэглы (магутнасць 75 млн цаглін за год). У выніку ў РСФСР пабудавалі заводы ў пас. Круглае (Чалябінская вобласць), Варатынску (Калужкая вобласць) і Новакубанск (Краснадарскі край).

Сучаснасць правіць

У 1995 г. прадпрыемства стала вырабляць вытворчыя лініі для выпуску жалезабетонных, напружаных шпалаў і брусы стрэлачных пераводаў. У 1996 г. першую лінію паставілі на Ашхабадскі завод жалезабетонных шпалаў (Туркменістан), магутнасць якога склала 500 000 шпалаў. У 1998 г. пусцілі лінію палімерных парашковых пакрыццяў магутнасцю 100 000 м² за год. У 1999 г. завод «Строммашына» асвоіў рамонт збожжаўборачных камбайнаў «Дон-1500». У 2003 г. вырабілі першы прывад штангавай глыбіннай пампы ПШГНТ для свідравіны № 91 Залатавухінскага радовішча кіраўніцтва «Рэчыцанафта» УП «Беларуснафта»[2].

У 2009 г. пусцілі лінію гальванічнага пакрыцця. У студзені 2016 г. эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына» неплацежаздольным і вылучыў 2,5 гады на яго фінансавае аздараўленне[3]. 2 лютага 2016 г. стала вядома, што в.а. гендырэктара завода быў прызначаны раней асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, крадзяжы і прычыненне шкоды ў буйным памеры, Дзмітрый Усаў, які датэрмінова выйшаў на свабоду[4]. У ліпені 2016 г. завод наведаў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і паабяцаў выратаваць яго, але ў ліпені 2018 г. Савет Міністраў Беларусі ў чарговы раз працягнуў тэрмін санацыі да сярэдзіны 2023 г.[5]

Кіраўніцтва правіць

Генеральныя дырэктары правіць

  • Генадзь Віктаравіч Ануфрыенка (15 чэрвеня 2012[6] — 2014)
  • Уладзімір Уладзіміравіч Дземідзенка (2014[7] — 2015 гг.)
  • в.а. Андрэй Усаў (2015[4] — 2016)
  • Дзмітрый Барэйка (з 2016 г.)

Помнікі правіць

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год
  2. а б Эканоміка Магілёўшчыны: Строммашына(недаступная спасылка) (15 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2017. Праверана 20 верасня 2018.
  3. Сітуацыя на прадпрыемствах "Строммашына" і "Магілёўтрансмаш" разгледжаная на пасяджэнні прэзідыума Саўміна(недаступная спасылка). БелаПАН (8 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 20 верасня 2018.
  4. а б Дырэктар-карупцыянер з «Магілёўдрэва» вызвалены з калоніі і прызначаны кіраўніком іншага магілёўскага завода. Наша Ніва (2 лютага 2016). Праверана 20 верасня 2018.
  5. Пару лет назад Лукашенко пообещал Могилевскому заводу процветание... // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2018. — № 37 (785). — 18 сентября. — С. 11.
  6. Новыя прызначэнні. Наша Ніва (15 чэрвеня 2012). Праверана 20 верасня 2018.
  7. Лукашэнка прызначыў рэктара Акадэміі кіравання, старшыняў райвыканкамаў і іншых чыноўнікаў. Наша Ніва (15 снежня 2014). Праверана 20 верасня 2018.
  8. 36. Мемарыяльная дошка архвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Спасылкі правіць