Строімір (сербск.: Стројимир, 848890) — жупан Сербіі, другі сын сербскага князя Уластыміра. Разам са сваімі братамі, вялікім жупанам Муцімірам і суправіцелем Гойнікам, адбіў напады булгар пад правадырствам хана Барыса. Падчас кіравання Строіміра і яго братоў была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Кіраванню траіх братоў рушыла ўслед кіраванне сыноў Муціміра, на чале з Перваславам.

Строімір
Стројимир
Князь Сербіі
860 — 890
Сумесна з Муцімір (860 — 890),
Гойнік (860 — 890)
Папярэднік Уластымір
Пераемнік Муцімір і Гойнік
Нараджэнне 848(0848)
Смерць 890(0890)
Род Уласціміравічы
Бацька Уластымір
Дзеці Кланімір
Дзейнасць палітык

Па ініцыятыве Строіміра ў Сербіі з'явіліся ўласныя дзяржаўныя сімвалы, якія з'яўляюцца сёння найстаражытнейшым доказам заснавання сербскай дзяржавы ў IX стагоддзі. Яго залатая пячатка з грэчаскім надпісам «няхай бароніць Бог Сербію» былі набыты сербскім урадам на аўкцыёне ў Мюнхене 11 ліпеня 2006 за 20 тысяч еўра.

Шлюб і дзеці правіць

Зноскі

Спасылкі правіць