Стрэжаў — колішні горад, цэнтр удзельнага княства Полацкай зямлі, месцазнаходжанне не вызначана.

Паводле меркавання адных даследчыкаў, упершыню згадваецца ў 1127/1128 годам, падчас паходу агульных войск рускіх князёў супраць Полацкай зямлі, як адзін з пунктаў праз якія мусілі рухацца войскі і няма пэўнасці ці знаходзіўся наогул той Стрэжаў у межах Полацкай зямлі або быў паселішчам у іншым княстве. Іншыя даследчыкі, лічаць першую згадку Стрэжава ў 1160-х, калі полацкі князь Рагвалод-Васіль даў яго Усеваладу Глебавічу замест саступленага апошнім Ізяслаўля — гэты Стрэжаў напэўна быў паселішчам у Полацкай зямлі.

Таксама няма пэўнасці з лакалізацыяй, Барыс Рыбакоў, Міхаіл Ціхаміраў і іншыя атаясняюць летапісны Стрэжаў з сучасным Стрэшынам у Жлобінскім раёне Беларусі, але гэтае паселішча далёка на поўдзень ад меж Полацкай зямлі, што робіць лакалізацыю сумнеўнай. Праўда, Стрэшын можа быць тоесны Стрэжаву са згадкі 1127/1128 года. Таксама ёсць меркаванні, што Стрэжаў, які Рагвалод-Васіль даў Усеваладу Глебавічу размяшчаўся на месцы вёскі Стрыжава Бешанковіцкага раёна, але рэштак горада часоў Русі там не выяўлена.