Стывен Вайнберг (англ.: Steven Weinberg; 3 мая 1933, Нью-Ёрк — 23 ліпеня 2021) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Шэлданам Лі Глэшау і Абдус Саламам) «за ўклад у аб’яднаную тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі, у тым ліку прадказанне слабых нейтральных токаў».

Стывен Вайнберг
англ.: Steven Weinberg
Дата нараджэння 3 мая 1933(1933-05-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 2021(2021-07-23)[3] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Louise Weinberg[d]
Род дзейнасці фізік, пісьменнік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, касмолаг
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень Doctor of Philosophy in Physics[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сэм Трэйман[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1979)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1991)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Стывен Вайнберг нарадзіўся 3 мая 1933 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1950 годзе школу ў Бронксе. У 1954 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце. У 1957 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Сэма Трэймана. У 2006 годзе Вайнберг — прафесар фізікі і астраноміі ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне.

Вайнберг не толькі выдатны навуковец, але таксама выдатны папулярызатар навукі. Ён выступаў перад кангрэсам ЗША ў падтрымку будаўніцтва звышправоднага суперкалайдара, пісаў артыкулы для Нью-Ёркскага кніжнага агляду і выступаў з рознымі лекцыямі аб вялікім значэнні навукі. Яго кнігі пра навуцы спалучаюць папулярызацыю навукі з яе гісторыяй і філасофіяй.

Вайнберг — атэіст. У кнізе «Мары аб канчатковай тэорыі» ён піша: «Успаміны пра Халакост адштурхваюць мяне ад спроб апраўдаць стаўленне Бога да Чалавека. Калі існуе Бог, які мае ў адносінах да чалавека асаблівыя планы, дык Ён вельмі моцна пастараўся схаваць свой клопат пра нас як мага далей. Мне здаецца няветлівым, калі не сказаць непачцівым, узносіць такому Богу свае малітвы». У красавіку 1999 года на канферэнцыі па касмалогіі ў Вашынгтоне Вайнберг заявіў: «Рэлігія абражае годнасць чалавека. З рэлігіяй ці без яе, добрыя людзі будуць рабіць дабро і дрэнныя людзі будуць рабіць зло. Але каб прымусіць добрага чалавека рабіць зло — для гэтага неабходна рэлігія». Вайнберг таксама вядомы сваёй ліберальнай падтрымкай Ізраіля. Ён напісаў эсэ «Сіянізм і яго культурная разнастайнасць», якое тлумачыць яго пазіцыю.

Бібліяграфія правіць

  • Gravitation and Cosmology: Principles and Applications of the General Theory of Relativity (1972)
  • The First Three Minutes: A Modern View of the Origin of the Universe (1977, updated with new afterword in 1993, ISBN 0-465-02437-8)
  • The Discovery of Subatomic Particles (1983)
  • Elementary Particles and the Laws of Physics: The 1986 Dirac Memorial Lectures (1987; совместно с Рычардам Фейнманам)
  • Dreams of a Final Theory: The Scientist’s Search for the Ultimate Laws of Nature (1993)
  • Quantum Theory of Fields (three volumes: 1995, 1996, 2003)
  • Facing Up: Science and Its Cultural Adversaries (2001, 2003, Harvard University Press)
  • Glory and Terror: The Coming Nuclear Danger (2004, NYRB)
  • Cosmology (2008, Oxford University Press)

Зноскі

  1. Steven Weinberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Steven Weinberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. UT Austin Mourns Death of World-Renowned Physicist Steven WeinbergТэхаскі ўніверсітэт у Осціне, 2021.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 22 лютага 2024.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць