Стывен Магуайр (англ.: Stephen Maguire; нар. 13 сакавіка 1981, Глазга, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года і яшчэ чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету (2007, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2008/2009-2009/2010). З 2004 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2005 да 2016 года — у топ-16 рэйтынгу.

Стывен Магуайр
Снукер
Снукер

англ.: Stephen Maguire
Фота
 
Дата нараджэння: 13 сакавіка 1981(1981-03-13)[1] (43 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Шатландыя
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1998 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 2 (16.05.200809.05.2010)
Цяперашні рэйтынг: 20 (25 верасня 2017)
Прызавыя грошы: > £2,100,000
Найвышэйшая серыя: 147 (3 разы:
АЧ Шатландыі 2000 (квал.),
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008),
Шанхай Мастэрс 2016)
Колькасць соценных серый: 363
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 5
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3
Іншыя прафесійныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: паўфінал (2007, 2012)

Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 упершыню прымаў удзел на рэйтынгавым турніры. У 2004 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Еўропы, і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, перамог на першым турніры Трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, і дэбютаваў на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, Мастэрс, пасля чаго падняўся на трэці радок рэйтынгу ў сезоне 2005/2006. У 2007 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце свету, выйграў Трафей Паўночнай Ірландыі, які стаў яго трэцім тытулам рэйтынгавага ўзроўню, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 2008 годзе атрымаў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая, а ў сезонах 2008/2009 і 2009/2010 займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое з’яўляецца найвышэйшай пазіцыяй у яго кар’еры. У 2012 годзе ў другі раз выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету, а ў 2013 годзе выйграў свой пяты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. Пасля гэтага на працягу чатырох сезонаў не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў і ў сярэдзіне сезона 2015/2016 упершыню за 10 гадоў вылецеў з топ-16. На найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс чатыры разы даходзіў да паўфіналаў, але ніколі не праходзіў далей.

Апроч пяці рэйтынгавых турніраў, выйграў 3 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC (уваходзіць у топ-10 гульцоў па колькасці перамог у гісторыі серыі) і 1 прафесійны нярэйтынгавы турнір. У 2011 і 2015 гадах разам з Джонам Хігінсам прадстаўляў зборную Шатландыі на кубку свету, дайшоўшы да фіналу ў 2015 годзе, а ў 2014 годзе стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 360 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі.

Фіналы турніраў правіць

Рэйтынгавыя турніры: 11 (5 перамог, 6 паразаў) правіць

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1)
Іншыя (4:5)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2004 Адкрыты чэмпіянат Еўропы Уайт Джымй  Джымі Уайт 9:3
2 Параза 2004 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 6:9
3 Перамога 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Грэй Дэвйд  Дэвід Грэй 10:1
4 Перамога 2007 Трафей Паўночнай Ірландыі ОБраен Фергал  Фергал О’Браен 9:5
5 Параза 2007 Чэмпіянат Вялікабрытаніі ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 2:10
6 Перамога 2008 Адкрыты чэмпіянат Кітая Меярфй Шон  Шон Мёрфі 10:9
7 Параза 2011 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 6:9
8 Параза 2012 German Masters ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 7:9
9 Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат Кітая Эбдан Пйтэр  Пітэр Эбдан 9:10
10 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 9:8
11 Параза 2017 Рыга Мастэрс Дэй Раян  Раян Дэй 2:5

Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы) правіць

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2010 Players Tour Championship — Этап 1 Уйльямс Марк  Марк Уільямс 0:4
2 Параза 2010 Кубак MIUS Лй Стывен  Стывен Лі 2:4
3 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука Пэры Джо  Джо Пэры 4:2
4 Перамога 2012 Players Tour Championship — Этап 1 Лйсоускй Джэк  Джэк Лісоўскі 4:3
5 Параза 2012 Players Tour Championship — Этап 2 Гоулд Мартын  Мартын Гоўлд 3:4
6 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Лісабона Сэлт Мэцью  Мэцью Сэлт 4:2

Прафесійныя снукерныя турніры: 19 (9 перамог, 10 паразаў) правіць

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (5:6)
Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3)
Нярэйтынгавыя турніры (1:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 6 сакавіка 2004 Адкрыты чэмпіянат Еўропы, Партамаза, Мальта Уайт Джымй  Джымі Уайт 9:3
Параза 1 14 лістапада 2004 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Брайтан, Англія Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 6:9
Перамога 2 28 лістапада 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Грэй Дэвйд  Дэвід Грэй 10:1
Перамога 3 11 лістапада 2007 Трафей Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя ОБраен Фергал  Фергал О’Браен 9:5
Параза 2 16 снежня 2007 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 2:10
Перамога 4 30 сакавіка 2008 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Меярфй Шон  Шон Мёрфі 10:9
Параза 3 12 ліпеня 2009 Beijing International Challenge, Пекін, Кітай Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 6:7
Перамога 5 30 ліпеня 2009 Pro Challenge Series 2009/2010 — Этап 1, Лідс, Англія МакМанус Алан  Алан Мак-Манус 5:2
Параза 4 27 чэрвеня 2010 Players Tour Championship 2010/2011 — Этап 1, Шэфілд, Англія Уйльямс Марк  Марк Уільямс 0:4
Параза 5 31 кастрычніка 2010 Кубак MIUS, Глостэр, Англія Лй Стывен  Стывен Лі 2:4
Параза 6 20 лютага 2011 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 6:9
Перамога 6 8 студзеня 2012 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюльстэнфельдбрук, Германія Пэры Джо  Джо Пэры 4:2
Параза 7 5 лютага 2012 German Masters, Берлін, Германія ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 7:9
Параза 8 1 красавіка 2012 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Эбдан Пйтэр  Пітэр Эбдан 9:10
Перамога 7 22 ліпеня 2012 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1, Глостэр, Англія Лйсоускй Джэк  Джэк Лісоўскі 4:3
Параза 9 12 жніўня 2012 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 2, Глостэр, Англія Гоулд Мартын  Мартын Гоўлд 3:4
Перамога 8 17 лютага 2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 9:8
Перамога 9 14 снежня 2014 Адкрыты чэмпіянат Лісабона, Лісабон, Партугалія Сэлт Мэцью  Мэцью Сэлт 4:2
Параза 10 25 чэрвеня 2017 Рыга Мастэрс, Рыга, Латвія Дэй Раян  Раян Дэй 2:5

Запрашальныя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза) правіць

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 2002/2003 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Дэвйс Марк  Марк Дэвіс 2:5
Перамога 1 2003/2004 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Дэвйс Марк  Марк Дэвіс 5:1

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога) правіць

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 6 верасня 2014 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 8:7

Выступы за нацыянальную зборную правіць

Кубак свету (10 перамог, 6 паразаў) правіць

Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд
Склад зборнай Шатландыі: 1. Джон Хігінс 2. Стывен Магуайр
Вынік ПДВ ПМ Тып матча (партнёр) Апанент(ы) Лік
Групавы этап:   Шатландыя —   Польшча 3:2 (12 ліпеня)
Перамога 1 II Адзіночны Кшыштаф Вробель 75:31
Перамога 2 III Парны (Джон Хігінс) Кацпер Філіпяк / Кшыштаф Вробель 59:47
Параза 1 V Адзіночны Кацпер Філіпяк 36:70
Групавы этап:   Шатландыя —   Афганістан 4:1 (13 ліпеня)
Перамога 3 II Адзіночны Салех Махамед 74:0
Перамога 4 III Парны (Джон Хігінс) Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед 66:45
Перамога 5 V Адзіночны Махамед Раіс Сензахі 53:51
Групавы этап:   Шатландыя —   Тайланд 2 3:2 (14 ліпеня)
Перамога 6 II Адзіночны Цепчая Ун-Ну 100:3
Параза 2 III Парны (Джон Хігінс) Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну 0:109
Перамога 7 V Адзіночны Пасакорн Суванават 86:0
Групавы этап:   Шатландыя —   Ганконг 3:2 (15 ліпеня)
Перамога 8 II Адзіночны Фунь Квок Вэй 129:4
Параза 3 III Парны (Джон Хігінс) Марка Фу / Фунь Квок Вэй 4:99
Параза 4 V Адзіночны Марка Фу 17:63
Чвэрцьфінал:   Шатландыя —   Паўночная Ірландыя 3:4 (16 ліпеня)
Параза 5 II Адзіночны Джэрард Грын 0:75
Перамога 9 III Парны (Джон Хігінс) Марк Ален / Джэрард Грын 77:24
Параза 6 V Адзіночны Марк Ален 0:140
Перамога 10 VI Парны (Джон Хігінс) Джэрард Грын / Марк Ален 69:63

Зноскі

  1. https://cuetracker.net/players/stephen-maguire/career-total-statistics Праверана 29 мая 2018.
  2. http://stephenmaguire147.com/about/ Праверана 29 мая 2018.

Спасылкі правіць