Стыль каралевы Ганны

Стыль каралевы Ганны — стыль у архітэктуры, мэблі  (англ.) і ювелірнай справе, папулярны ў часы брытанскай каралевы Ганны Сцюарт (1702—1707). Характарызуецца класіцыстычнай формай позняга Адраджэння ў спалучэнні з прасторавай кампазіцыяй  (укр.), тыповай для барока.

У архітэктуры стыль каралевы Ганны знайшоў праяву ў манументальных палацава-садовых комплексах. Прыкладамі такіх будынкаў з’яўляюцца замак Говард (1702—1714) і палац Бленхейм (1705—1724) па праекце Джона Ванбру  (укр.).

Мэбля правіць

У мэбельнай справе ў стылі каралевы Ганны часцей за ўсё выкарыстоўвалі арэхавае дрэва. Прастаце і элегантнасці аддавалі перавагу перад рэпрэзентатыўнасцю, перавагай мэблі гэтага стылю з’яўляецца яе штодзённасць. У аздабленні вялікай папулярнасцю карысталіся кітайскія матывы  (укр.) як дэкаратыўны элемент. Гэты стыль паўплываў на творчасць вытворцаў мэблі васемнаццатага стагоддзя, такіх як Томас Чыпендэйл  (укр.), Джордж Геплвайт  (укр.), Томас Шэратон  (укр.) і Роберт  (укр.) і Джэймс Адам  (руск.).

Ювелірная справа правіць

У ювелірных вырабах стыль каралевы Ганны азначае адмову ад рэльефных упрыгажэнняў на карысць больш простых формаў. Стыль каралевы Ганны, распрацаваны ў 1715—1725 гадах з выкарыстаннем складаных арнаментаў, называюць дэкараванай каралевай Ганнай англ.: decorated Queen Anne).

Наследаванне правіць

У XIX стагоддзі некаторыя рысы арыгінальнага архітэктурнага стылю каралевы Ганны выкарыстоўваліся ў шматлікіх перайманнях у агульных рамках гістарызму  (укр.) як англ.: Queen Anne Revival як у самой Вялікабрытаніі, так і ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах.

Зноскі

Літаратура правіць

red. Sławomir Żurawski: Barok. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2008, s. 12, seria: Epoki Literackie. ISBN 9788301155049.