Флавій Стыліхо́н[3] (лац.: Stilicho; каля 358 — 22 жніўня 408, Равена) — рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч вандальскага (па бацьку) паходжання, фактычны кіраўнік Заходняй Рымскай імперыі пры Ганорыі.

Стыліхон
Нараджэнне 359
Смерць 22 жніўня 408(0408-08-22)[1][2]
Род Дынастыя Феадосія[d]
Жонка Серэна[d]
Дзеці Марыя, імператрыца, Тэрманцыя[d] і Еўхерый[d]
Дзейнасць палітык, ваенны
Прыналежнасць Заходняя Рымская імперыя
Род войскаў Армія Старажытнага Рыма[d]
Званне magister militum[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго бацька быў кавалерыйскім афіцэрам на службе ў імператара Валента II. Стыліхон рана прысвяціў сябе ваеннай прафесіі, вызначыўся ў некалькіх бітвах, набыў павагу народа і войска. Імператар Феадосій I Вялікі паслаў яго заключыць мірны дагавор з Персіяй. Выканаўшы даручэнне з гонарам, Стыліхон вярнуўся ў Канстанцінопаль, і Феадосій аддаў яму руку Серэны, сваёй пляменніцы. Зрабіўшыся начальнікам кавалерыі, Стыліхон неўзабаве узвысіўся да звання галоўнакамандуючага ўсімі войскамі імперыі (magister militum). Дачка — Марыя.

Забіты ў Равене па загаду Ганорыя[3].

Заўвагі правіць

  1. Flavius Stilicho // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Flavi Estilicó // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура правіць