Станіслаў (Стэн) Мікіта (англ.: Stanislav Mikita), сапраўднае імя Станіслаў Гут (славацк.: Stanislav Guoth; 20 мая 1940, Сокалчэ, Славацкая рэспубліка) — канадскі хакеіст славацкага паходжання, ігрок клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхакс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[2][3].

Стэн Мікіта
Пазіцыя цэнтральны нападаючы
Рост 175 см
Вага 77 кг
Хват правы[d]
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Нарадзіўся

20 мая 1940(1940-05-20)[1]

Памёр

7 жніўня 2018(2018-08-07)[1] (78 гадоў)

Драфт НХЛ не выбіраўся
У зале славы з 1983 года
Клубы

Біяграфія правіць

Станіслаў Гут нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславакію камуністычнага рэжыму эміграваў з цёцяй і дзядзем у Сент-Катарынс (Антарыа, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозвішча Мікіта[4].

Гуляць у хакей пачаў за клуб Хакейнай асацыяцыі Антарыа «Сент-Катарынс Тыпіз», і пасля трох зорных сезонаў быў пераведзены ў яго старэйшы клуб «Чыкага Блэкхакс». У сваім другім НХЛ-аўскім сезоне (1961) заваяваў у складзе клуба кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сезон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным звяне» (разам з правым нападнікам Кенам Уорэмам і левымі Эбам Мак-Дональдам і Дагам Монсам)[4]. Ён быў самым небяспечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Халам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэкхакс» дзесяцігоддзя, заўсёды лідзіруючы па колькасці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго з лепшых ігракоў на ўкідванні з дапамогай сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігоддзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 гадах падзяліўшы першы радок з Бобі Халам і ўсталяваўшы персанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Халам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[5].

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных ігракоў лігі, аднак пазней намерыўся гуляць чысцей і двойчы атрымліваў мемарыяльны трафей лэдзі Бінг за спартыўныя паводзіны.

У 1973 годзе Мікіта разам з чыкагаўскім бізнесменам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амерыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і ігракі з парушэннямі слыху.

Апошнія сезоны Стэна Мікіты былі азмрочаны хранічнымі траўмамі спіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру іграка ў сезоне 1979—1980 гадоў[4]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазіта мелі большы паказчык па колькасці пунктаў, і толькі шэсць ігракоў — па колькасці праведзеных матчаў.

У 1983 годзе Мікіта быў уведзены ў Залу хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залу хакейнай славы. Цяпер ён з’яўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкхакс»[6].

Статыстыка правіць

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Клуб Ліга Г Ш П Пт +/- Шт Б SH GW Г Ш П Пт Шт Б SH GW
1956—1957 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 16 31 47 129 14 8 9 17 44
1957—1958 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 31 47 78 146 8 4 5 9 46
1958-59 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 45 38 59 97 197
1958-59 Чыкага Блэкхакс НХЛ 3 0 1 1 4
1959-60 Чыкага Блэкхакс НХЛ 67 8 18 26 119 3 0 1 1 2
1960-61 Чыкага Блэкхакс НХЛ 66 19 34 53 100 12 6 5 11 21
1961-62 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 25 52 77 97 12 6 15 21 19
1962-63 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65 31 45 76 69 6 3 2 5 2
1963-64 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 39 50 89 146 14 1 7 7 3 6 9 8
1964-65 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 28 59 87 154 8 0 6 14 3 7 10 53
1965-66 Чыкага Блэкхакс НХЛ 68 30 48 78 58 11 1 1 6 1 2 3 2
1966-67 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70 35 62 97 12 8 1 5 6 2 2 4 2
1967-68 Чыкага Блэкхакс НХЛ 72 40 47 87 −3 14 13 2 8 11 5 7 12 6 3 0 0
1968-69 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 30 67 97 +17 52 7 3 2
1969-70 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 39 47 86 +29 50 7 0 8 8 4 6 10 2 3 0 1
1970-71 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 24 48 72 +21 85 7 0 4 18 5 13 18 16 1 0 1
1971-72 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74 26 39 65 +16 46 5 0 6 8 3 1 4 4 0 0 0
1972-73 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57 27 56 83 +31 32 7 1 5 15 7 13 20 8 1 0 2
1973-74 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 30 50 80 +24 46 6 2 1 11 5 6 11 8 1 0 1
1974-75 Чыкага Блэкхакс НХЛ 79 36 50 86 +14 48 12 0 6 8 3 4 7 12 1 0 1
1975-76 Чыкага Блэкхакс НХЛ 48 16 41 57 −4 37 6 0 1 4 0 0 0 4 0 0 0
1976-77 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57 19 30 49 −9 20 6 1 4 2 0 1 1 0 0 0 0
1977-78 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76 18 41 59 +18 35 6 0 2 4 3 0 3 0 2 0 0
1978-79 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65 19 36 55 +3 34 4 0 1
1979-80 Чыкага Блэкхакс НХЛ 17 2 5 7 +2 12 0 0 0
Агулам у ХЛА-мол. 149 85 137 222  — 472  —  — 22 12 14 26 90  —  —
Агулам у НХЛ 1394 541 926 1467 +159 1270 127 12 67 155 59 91 150 169 12 0 6

Узнагароды і дасягненні правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Total Hockey. — Toronto: Total Sports Publishing, 1998. — С. 1794. — ISBN 0-8362-7114-9.
  3. 20th Century Hockey Chronicle. — Lincolnwood, IL: Publications International, Ltd, 1999. — С. 277. — ISBN 1-7853-3504-8.
  4. а б в Mikita, Stan (англ.). Biography — Honoured Player — Legends of Hockey. Hockey Hall of Fame and Museum (7 чэрвеня 2014).
  5. Puck Daddy.. The 10 best player-inspired NHL rules changes (англ.). NHL Blog. Yahoo! Sports (7 чэрвеня 2014).
  6. Hall Of Famer Savard Named Blackhawks Ambassador (англ.). Чыкага Блэкхакс (7 чэрвеня 2014).
  7. а б в г д е Stan Mikita, SVK (англ.). Eurohockey (7 чэрвеня 2014).

Спасылкі правіць